5
Your Rating
Rating
Скот Пілігрым Average 5 / 5 out of 5
Rank
2nd, it has 664 views
Аўтар
Genre(s)
Tag(s)
Release
Status
Completed
Каментарыі
1 Users bookmarked This

Скот Пілігрым – 23-гадовы хлопец-гультай, які жыве ў канадзкім Таронта дзесьці на пачатку нулявых гадоў. У яго няма працы, затое ёсьць музычны гурт, створаны з такімі ж лайдакамі-сябрамі. Скот сустракаецца з Найвс Чаў – 17-гадовай школьніцай, якая ледзь не вар’яцее ад стасункаў зь інды-рок музыкам. Кожны дзень ён гуляе ў відэагульні, гатуе вячэру для сваіх сяброў, ўнікае алькаголю, паленьня й сэксу з Найвс і жыве лепшым жыцьцём з магчымых. Але гэтую йдылію парушае Рамона Флаўвэрс – дзівосная дзяўчына на роліках, якую Скот бачыць пару разоў, а потым усё ніяк ня можа забыць. Яна нават пачынае зьяўляцца ў ягоных снах! Але разам з Рамонай прыходзіць і нечаканы бонус – сямёра яе злых былых хлопцаў, кожны зь якіх прагне бойкі са Скотам. Ці здолее Скот іх перамагчы? Каго зь дзяўчын ён абярэ? І які лёс чакае ягоны гурт?


Комікс месяца (ліпень, жнівень 2024)

Топ-5 месяца (верасень, кастрычнік, лістапад, снежань 2024, люты, май, чэрвень, кастрычнік 2025)