Rating
Rank
Аўтар
Tag(s)
Не. Забіваць. Мясцовых жыхароў.
Гэта галоўнае правіла Саманты Стронг, серыйнай забойцы з маленькага гарадка, добрапрыстойнай грамадзянкі і чароўнай бурай Мядзведзіцы. У рэшце рэшт, у вялікім горадзе, размешчаным адразу за лесам, ёсць мора цалкам прыдатных патэнцыйных ахвяр, і калі вы так жа старанна, як Сэм, спрабуеце пабудаваць утульнае жыццё і квітнеючы бізнэс у супольнасці, акружанай прыязнымі субратамі-жывёламі, цёплым дэкорам і водарам кедравых дрэў, то гэта не так ужо і складана. Апошняе, чаго вы хочаце, – гэта парушыць цішыню.
Таму вы можаце сабе ўявіць яе абурэнне, калі адзін з жыхароў Вудбрука сустракае жудасную, загадкавую смерць – і вы не станеце вінаваціць яе за тое, што яна робіць усё магчымае, каб высачыць свайго суперніка, перш чым горад самазнішчыцца, а шэрыф Патэрсан пачне (у літаральным сэнсе) брахаць не на тое дрэва.
Комікс месяца (кастрычнік 2024)
![]()
Топ-5 месяца (верасень, лістапад 2024, студзень, красавік, чэрвень, жнівень 2025)
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
Персанажы:
![]()
Саманта Стронг
![]()
Найджэл Олбрайт