comicsby.live
  • КОМІКСЫ
  • ФАНФІКІ
  • АПАВЯДАННІ
  • ЧАСОПІСЫ
  • БЛОГІ
  • ПЕРАКЛАДЫ
  • АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ
  • ПРЫШПІЛЬНЫЯ КОМІКСЫ
  • Інфармацыя
    • Звязацца з намі
    • Прапанаваць публікацыю
  • Мой аккаўнт
    • Уваход праз google
    • Уваход праз Twitter (X)
    • Уваход для аўтараў
    • Мае налады
    • Выхад
Advanced
  • КОМІКСЫ
  • ФАНФІКІ
  • АПАВЯДАННІ
  • ЧАСОПІСЫ
  • БЛОГІ
  • ПЕРАКЛАДЫ
  • АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ
  • ПРЫШПІЛЬНЫЯ КОМІКСЫ
  • Інфармацыя
    • Звязацца з намі
    • Прапанаваць публікацыю
  • Мой аккаўнт
    • Уваход праз google
    • Уваход праз Twitter (X)
    • Уваход для аўтараў
    • Мае налады
    • Выхад
Family Safe
Family Safe
  • Жанры
    • Рамантыка
    • Супергероі
    • Камедыя
    • Драма
    • Баявік
    • Дэтэктыў
    • Для дарослых
    • Прыгоды
    • Анімэ
    • Школа
    • Фэнтазі
    • Гістарычны
    • Хорар
    • Манга
    • Містыка
    • Уаншот
    • Псіхалагічны
    • Фантастыка
    • Спорт
  • Выдавецтвы коміксаў
    • Marvel
    • DC
    • Image comics
    • Dark Horse
    • IDW
    • Boom! Studios
    • Oni Press
  • Фандомы фанфікаў
    • Harry Potter
    • Avengers
    • Spider-man
    • Star Wars
    • Genshin Impact
    • Good Omens
  • Аўтары
Prev
Next

Ці мараць андроіды пра электрычных авечак? - 13. ТРЫНАЦЦАЦЬ

  1. Хатняя старонка
  2. Ці мараць андроіды пра электрычных авечак?
  3. 13. ТРЫНАЦЦАЦЬ
Prev
Next

ТРЫНАЦЦАЦЬ

Нібы зніч, Джон Эр Ізідор ляцеў скрозь перадвячэрняе неба дадому са сваёй працы. Цікава, ці яна ўсё яшчэ там, думаў ён. Унізе, у той старой, апанаванай смеццюкамі кватэры, глядзіць Бастара Сяброўскі на сваім тэлевізары і ўздрыгвае ад жаху штораз, калі ёй здаецца, што нехта ідзе па калідоры. У тым ліку, напэўна, і я.

Ён паспеў зайсці да прадуктовай крамы на чорным рынку. На сядзенні ззаду ляжала торба з такімі далікатэсамі, як тофу, спелыя персікі, добры мяккі сыр з рэзкім пахам, і гайдалася туды-сюды, калі ён газаваў ці рэзка спыняў аўто; гэтым вечарам ён быў напружаны і вёў неахайна. Яго нібыта адрамантаванае аўто зноў кашляла і глухла, як гэта адбывалася цягам месяцаў да рамонту. Пацукі, сказаў Ізідор самому сабе.

Пах персікаў і сыра напаўняў аўто, казытаючы нос асалодай. Рэдкія прысмакі, на якія ён выдаткаваў двухтыднёвы заробак, узяты як аванс ад містара Слоата. І ў дадатак пад сядзенням, там, дзе яна не магла боўтацца і разбіцца, бразгатала бутэлька віна Шаблі, найвялікшая рэдкасць з усіх. Ён трымаў яе ў ячэйцы Амерыканскага Банку і не прадаваў ні за якія грошы, на выпадак, калі ў нейкі далёкі, позні, апошні момант у яго жыцці з’явіцца дзяўчына.

Напоўнены смеццем і пазбаўлены жыцця дах будынку заўсёды пагружаў яго ў дэпрэсію. Ідучы ад аўто да ліфта, ён намагаўся не карыстацца перыферальным зрокам; ён засяродзіўся на каштоўнай торбе і бутэльцы, якія нёс, каб упэўніцца, што не спатыкнецца аб смецце і не трапіць ў фінансавую прорву праз недарэчнае падзенне. Калі ліфт з рыпеннем прыехаў, ён задаў не свой паверх, а ніжэй, туды, дзе цяпер жыла яго новая суседка – Прыс Стратан. І вось ён стаяў перад яе дзвярыма, злёгку пастукваючы па іх бутэлькай з віном, а яго сэрца рыхтавалася скочыць з грудзей.

– Хто там? – Яе голас, прыглушаны дзвярыма, аднак выразны. Напалоханы, але востры, нібы лязо.

– Гаворыць Джон Ізідор, – сказаў ён цяпер з упэўненасцю, якую займеў пасля размовы па відэафоне містара Слоата. – У мяне ёсць некалькі смачных рэчаў, і я думаю, што разам мы маглі б зрабіць даволі прыстойную вячэру.

Дзверы прыадчыніліся; Прыс – ніякага святла ў пакоі – узіралася ў цьмяны калідор.

– Гаворыш па-іншаму, – сказала яна. – Нібы пасталеў.

– Даў рады некалькім звыклым справам на працы. Руціна. Калі ты да-да-да-зволіш мне ўва…

– Ты пра іх распавядзеш.

Аднак, яна трымала дзверы дастаткова шырока прыадчыненымі, каб ён мог увайсці. І потым, убачыўшы, што ў яго з сабой, яна ўсклікнула; яе твар асвятліўся гарэзлівай, бурлівай радасцю. Але амаль адразу, без папярэджання, там з’явілася горыч, якая застыла, быццам маска. Радасць знікла.

– Што з табой? – спытаў ён, калі аднёс торбу і бутэльку на кухню і вярнуўся.

Безуважна Прыс адказала:

– Яны палююць на мяне.

– Чаму?

– Ох, – яна выпрасталася і пачала бязмэтна хадзіць па пакоі, засунуўшы рукі ў кішэні сваёй цяжкай, старамоднай спадніцы. – Аднойчы я табе распавяду, – яна падняла вочы і зірнула на яго. – Гэта так міла з твайго боку. Але я хачу, каб ты сышоў. Я не ў стане нікога бачыць.

Павольна яна падышла да дзвярэй у калідор; яе крокі былі няпэўненымі; яна здавалася стомленай, усе яе сілы некуды зніклі.

– Я ведаю, што з табой не так, – сказаў ён.

– Што? – гук яе голасу, калі яна прыадчыніла дзверы на калідор, павольна растаў у бескарыснасці, бяздзейнасці і пустэчы.

– У цябе няма сяброў. Табе стала значна горай, чым калі я бачыў цябе раніцай; гэта таму…

– У мяне ёсць сябры, – раптоўна моц вярнулася ў яе голас; яна нібы выпрасталася. – Ці былі. Сем. З якімі мы пачыналі. Але цяпер паляўнічыя за галовамі пачалі сваю працу. Таму некаторыя – а можа, і ўсе – ужо мёртвыя, – яна падышла да вакна і пазірала ў цемру, сярод якой свяцілі нешматлікія агеньчыкі. – Можа быць, я апошняя з васьмі. Можа быць, ты і маеш рацыю.

– Хто такія паляўнічыя за галовамі?

– Вы, людзі, і не павінны гэтага ведаць. Паляўнічы за галовамі – прафесійны забойца, якому даюць спіс тых, каго трэба забіць. Яму плацяць – цяпер узнагарода складае тысячу даляраў за забойства, наколькі я ведаю. Звычайна ён мае кантракт з горадам, таму атрымоўвае і сталы заробак. Але невялікі, каб не губляць стымул.

– Ты ўпэўнена? – запытаў Ізідор.

– Так, – яна кіўнула. – Ты пытаешся, ці я ўпэўненая, што ў яго ёсць стымул? Так, ёсць. Ён насалоджваецца забойствамі.

– Я думаю, – сказаў Ізідор, – што ты памыляешся.

Ніколі ў сваім жыцці ён не чуў нічога падобнага. Бастар Сяброўскі, напрыклад, ніколі не згадваў гэта.

– Такое не суадносіцца з сучаснай этыкай спагадызму, – адзначыў ён. – Усе жыцці як адно; ‘ніводзін чалавек не з’яўляецца востравам’, як казаў Шэкспір у даўнія часы.

– Наіўны Джон.

Ізідор, узрушаны, сціснуў далоні:

– Гэта найгоршае, што я калі-небудзь чуў. Ты можаш затэлефанаваць у паліцыю?

– Не.

– І яны ідуць за табой? Яны прыйдуць у тваю кватэру і заб’юць цябе? – цяпер ён зразумеў, чаму дзяўчына так баязліва сябе паводзіла. – Ты, безумоўна, напужаная і не хочаш нікога бачыць, – але, думаў ён, яна магла проста ўсё гэта выдумаць. Можа, яна псіхічна хворая. У яе галюцынацыі і паранойя. Можа, пыл пашкодзіў яе мозг; можа, яна ‘асаблівая’. – Я з імі разбяруся, – сказаў ён.

– Якім чынам? – яна слаба ўсміхнулася; ён убачыў яе маленькія роўныя белыя зубы.

– Атрымаю ліцэнзію на нашэнне лазернай трубкі. Яе лёгка атрымаць, асабліва тут, дзе амаль нікога няма; паліцыя не патрулюе гэты раён – мы самі па сабе.

– А калі ты будзеш на працы?

– Вазьму адпачынак за свой кошт!

Прыс сказала:

– Як міла з твайго боку, Джэй Эр Ізідор. Але калі паляўнічыя за галовамі знайшлі іншых – Макса Полакава, і Гарланда, і Любу, і Хаскіна, і Роя Бэці… – яна змоўкла. – Роя і Ірму Бэці. Калі яны загінулі, тады ўсё ўжо не істотна. Яны – мае лепшыя сябры. Чаму, халера, яны не звязваюцца за мной?

Пасля гэтых слоў яна выглядала раз’юшанай. Ён вярнуўся на кухню і дастаў запыленыя, даўно не ўжываныя талеркі, міскі і шклянкі; ён пачаў мыць іх у ракавіне, перад гэтым пачакаўшы, пакуль іржавая гарачая вада нарэшце зменіцца на чыстую. Прыйшла Прыс і села за стол. Ён адкаркаваў бутэльку Шаблі і нарэзаў персікі, сыр і тофу.

– Што гэта такое белае? – спытала яна, паказваючы. – На сыр не падобна.

– Зроблена з сыроваткі соевых бобаў. Хацеў бы, каб у мяне іх трохі расло. Такое звычайна елі з мясной падліўкай, – ён спыніўся, чырванеючы.

– Андроіды, – прамармытала Прыс, – часта робяць падобныя агаворкі. І выдаюць сябе, – яна падышла, стала перад ім, і потым, да яго здзіўлення, абняла і на імгненне прыціснулася да яго.

– Пакаштую персік, – сказала яна і насцярожана падняла вільготную ружова-аранжавую лустачку сваімі доўгімі пальцамі. І потым, калі з’ела кавалак персіка, то заплакала. Халодныя слёзы беглі па яе шчоках, падаючы на сукенку на грудзях. Ён не ведаў, што рабіць, таму працягваў нарэзваць ежу. – Ды пайшло яно ўсё, – сказала яна раз’юшана. – Тады… – яна адсунулася ад яго, абышла павольна, маленькімі крокамі, пакой, – мы жылі на Марсе. Вось дзе я спазнала андроідаў, – яе голас задрыжэў, але яна здолела працягваць; відавочна, для яе было важна мець кагосьці, з кім можна пагаварыць.

– І адзіныя людзі, каго ты ведаеш на Зямлі, – сказаў Ізідор, – Гэта твае прыяцелі – былыя эмігранты.

– Мы ведалі адзін аднаго да падарожжа. У паселішчы побач з Нью Нью Йоркам у Роя Бэці і Ірмы была свая аптэка; ён быў фармацэўтам, а яна рабіла касметыку, крэмы і мазі; на Марсе вельмі запатрабаваныя кандыцыянеры для скуры. Я… – яна вагалася, ці казаць далей, – я купляла шмат лекаў у Роя. Мне яны былі патрэбныя, бо… ведаеш, Марс – жахлівае месца. Але… – яна ўзмахнула рукой, абводзячы пакой адным рэзкім жэстам, – не істотна. Думаю, мне дрэнна, бо я тут самотная. Чорт, увесь Марс – суцэльная самота. Значна горшы за гэта.

– Хіба ў цябе не было андроідаў? Я чуў у рэкламе, што… – ён пад’еў, пакуль сядзеў адзін, а цяпер і яна ўзяла келіх віна і зрабіла глыток; на яе твары не было ніякіх эмоцый. – Я думаў, што вам дапамагаюць андроіды.

– Андроіды, – сказала яна, – таксама самотныя.

– Табе падабаецца віно?

– Яно цудоўнае, – яна паставіла кілішак на стол.

– Адзіная бутэлька, якую я адкаркаваў цягам апошніх трох год.

– Мы вярнуліся, – сказала Прыс, – бо ніхто не павінен там жыць. Марс не быў прызначаны, каб там жыць, як найменш апошнія некалькі мільярдаў год. Ён занадта стары. Яна адчуваецца ў камянях, яго жудасная старасць. Ва ўсякім разе, спачатку я брала лекі ў Роя; я жыла дзеля гэтага новага сінтэтычнага заспакаяльнага, цішазіна. А потым я сустрэла Хорста Хартмана, які ў той час меў сваю краму з маркамі, вельмі рэдкімі паштовымі маркамі; у цябе там столькі часу, што проста неабходна мець якое хобі, нешта, чым можна займацца бясконца. І праз Хорста я зацікавілася дакаланіяльнай фантастыкай.

– Маеш на ўвазе старыя кнігі?

– Гісторыі пра падарожжы ў космасе, напісаныя да падарожжаў у космасе.

– Як маглі з’явіцца гісторыі пра падарожжы ў космасе да…

– Пісьменнікі, – сказала Прыс, – выдумлялі іх.

– Як?

– Фантазія. І шмат у чым яны памыляліся. Напрыклад, пісалі, што Венера пакрытая джунглямі, у якіх жывуць вялікія монстры і жанчыны ў бліскучых нагрудніках, – яна ўважліва зірнула на яго. – Табе гэта цікава? Моцныя жанчыны з доўгімі заплеценымі светлымі валасамі і бліскучымі даспехамі на грудзях памерам з дыні?

– Не, – адказаў ён.

– Ірма – бландзінка, – сказала Прыс. – Але крохкая. Як бы там ні было, можна добра зарабіць на кантрабандзе дакаланіяльнай фантастыкі, старых часопісаў, кніг і фільмаў. Няма нічога болей захапляльнага, чым чытаць пра гарады і прамысловыя прадпрыемствы, і па-сапраўднаму паспяховую каланізацыю. Можна ўявіць, як усё магло бы быць. Якім павінен быў стаць Марс. Уяві, рэкі.

– Рэкі? – Цьмяна, але ён узгадаў, як некалі чытаў пра гэты; у старыя часы верылі, што на Марсе могуць быць рэкі.

– Праз усю планету, – працягвала Прыс. – І істоты з іншых планетаў. З неабсяжнай мудрасцю. І гісторыі пра Зямлю, пра наш час і пазней. Дзе няма радыёактыўнага пылу.

– Я думаю, – сказаў Ізідор, – што, чытаючы, ты адчувала сябе горай.

– Дакладна не, – каротка адказала Прыс.

– Ты прывезла што з гэтага дакаланіяльнага чытва з сабой? – ён падумаў, што мог бы паспрабаваць што пачытаць.

– Тут, на Зямлі, яны бескарысныя, бо нікому не цікавыя. Іх тут шмат, у бібліятэках; мы іх так і дастаём – крадзем з бібліятэк тут і аўтаракетай адпраўляем на Марс. Уяві, ты ноччу ідзеш па пустцы, і раптам бачыш успышку, як выбухае ракета, і з яе ва ўсе бакі разлятаюцца дакаланіяльныя часопісы з фантастыкай. Скарб. Канешне, ты іх прачытаеш перад тым, як прадаць, – на яе твары з’явілася захапленне, – з усіх…

Яны пачулі грукат у дзверы.

Збляднелая до шэрасці попелу, Прыс зашаптала:

– Я не магу ісці. Сядзі ціха, – яна напружылася, слухаючы. – Спадзяюся, дзверы зачыненыя, – сказала яна амаль бязгучна. – Божа, спадзяюся, што так, – яе вочы, драпежныя і поўныя моцы, утаропіліся ў яго, быццам у малітве, каб гэта было так.

Далёкі голас у калідоры сказаў:

– Прыс, ты там? – мужчынскі голас. – Гэта Рой і Ірма. Мы атрымалі тваё паведамленне.

Прыс устала і прайшла ў спальню, адкуль вярнулася з асадкай і шматком паперы, на якім паспешліва напісала:

‘ІДЗІ ДА ДЗВЯРЭЙ’

Ізідор нервова ўзяў ад яе асадку і напісаў:

‘І ШТО МНЕ СКАЗАЦЬ?’

Са злосцю Прыс надрапала:

‘ПАГЛЯДЗІ, ЦІ ГЭТА ЯНЫ”

Ён устаў і панура пайшоў у гасцёўню. Адкуль мне ведаць, што гэта яны? Пытаўся ён у самога сябе. Ён адчыніў дзверы.

У пустым калідоры стаялі два чалавекі, невысокая жанчына, сваёй прыгажосцю падобная на Грэту Гарбо, з блакітнымі вачамі і жоўта-белымі валасамі; мужчына, вышэйшы, з разумнымі вачамі, але з плоскімі, мангольскімі рысамі, што надавала яму брутальны выгляд. Жанчына была апранутая ў моднае паліто, высокія бліскучыя боты і завужаныя нагавіцы; на мужчыне была змятая кашуля і заплямленыя нагавіцы, нібы ён наўмысна хацеў падавацца неахайным. Ён усміхнуўся Ізідору, але яго яркія, вузкія вочы заставаліся насцярожанымі.

– Мы шукаем… – пачала невысокая бландзінка, але потым яна заўважыла нешта за спінай Ізідора; на яе твары з’явілася захапленне, і яна імкліва праслізнула паўз яго, закрычаўшы. – Прыс! Як ты?

Ізідор павярнуўся. Дзве жанчыны абдымаліся. Ён адступіў, і ўвайшоў Рой Бэці, сур’ёзны і вялікі, з крывой, невыразнай усмешкай.

Prev
Next

Comments for chapter "13. ТРЫНАЦЦАЦЬ"

MANGA DISCUSSION

Пакінуць адказ Адмяніць адказ

You must Register or Login to post a comment.

Падказка: прачытаўшы, ацаніце твор зоркамі і падтрымайце аўтара ў каментары - яму будзе прыемна.
  • HOME
  • БЛОГІ
  • КАНТАКТ
  • ПРА НАС
  • ПРАВІЛЫ І ПАГАДНЕННІ (RODO)

(C) ComicsBY 2024

Sign in

Залагуйся праз Google
Continue with X

Lost your password?

← Back to comicsby.live

Sign Up

Register For This Site.

Залагуйся праз Google
Continue with X

Log in | Lost your password?

← Back to comicsby.live

Lost your password?

Please enter your username or email address. You will receive a link to create a new password via email.

← Back to comicsby.live