comicsby.live
  • КОМІКСЫ
  • ФАНФІКІ
  • АПАВЯДАННІ
  • ЧАСОПІСЫ
  • БЛОГІ
  • ПЕРАКЛАДЫ
  • АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ
  • ПРЫШПІЛЬНЫЯ КОМІКСЫ
  • Інфармацыя
    • Звязацца з намі
    • Прапанаваць публікацыю
  • Мой аккаўнт
    • Уваход праз google
    • Уваход праз Twitter (X)
    • Уваход для аўтараў
    • Мае налады
    • Выхад
Advanced
  • КОМІКСЫ
  • ФАНФІКІ
  • АПАВЯДАННІ
  • ЧАСОПІСЫ
  • БЛОГІ
  • ПЕРАКЛАДЫ
  • АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ
  • ПРЫШПІЛЬНЫЯ КОМІКСЫ
  • Інфармацыя
    • Звязацца з намі
    • Прапанаваць публікацыю
  • Мой аккаўнт
    • Уваход праз google
    • Уваход праз Twitter (X)
    • Уваход для аўтараў
    • Мае налады
    • Выхад
Family Safe
Family Safe
  • Жанры
    • Рамантыка
    • Супергероі
    • Камедыя
    • Драма
    • Баявік
    • Дэтэктыў
    • Для дарослых
    • Прыгоды
    • Анімэ
    • Школа
    • Фэнтазі
    • Гістарычны
    • Хорар
    • Манга
    • Містыка
    • Уаншот
    • Псіхалагічны
    • Фантастыка
    • Спорт
  • Выдавецтвы коміксаў
    • Marvel
    • DC
    • Image comics
    • Dark Horse
    • IDW
    • Boom! Studios
    • Oni Press
  • Фандомы фанфікаў
    • Harry Potter
    • Avengers
    • Spider-man
    • Star Wars
    • Genshin Impact
    • Good Omens
  • Аўтары
Prev
Next

Ці мараць андроіды пра электрычных авечак? - 3. ТРЫ

  1. Хатняя старонка
  2. Ці мараць андроіды пра электрычных авечак?
  3. 3. ТРЫ
Prev
Next

ТРЫ

На сваім шляху да працы Рык Дэкард, і бог ведае колькі яшчэ людзей, ненадоўга спыняліся, каб цішком зірнуць на вітрыну адной з найбуйнешых заакрам Сан Францыска. У цэнтры вітрыны даўжынёй з квартал у празрыстай пластыкавай клетцы з падагрэвам сядзеў страус і глядзеў пранізлівым позіркам. Птушка, згодна з прычэпленай да клеткі таблічкай, толькі што прыехала з заапарка ў Кліўлендзе. Гэта быў адзіны страус ва ўсім Заходнім Узбярэжжы. Пасля сузірання птушкі Рык прысвяціў яшчэ некалькі хвілін сузіранню лічбаў кошту. Затым працягнуў шлях да Дома Правасуддзя на вуліцы Ломбард, і ў выніку спазніўся на працу на чвэрць гадзіны.

Як толькі ён адчыніў дзверы свайго офіса, яго начальнік, старэйшы паліцэйскі інспектар Гэры Браянт, аблавухі і рудавалосы, неахайна апрануты, але разумны, бо меў веды наконт усяго хаця б крыху значнага, павітаўся з ім.

– Пагаворым у 9:30 у офісе Дэйва Холдэна, – кажучы гэта, інспектар Браянт хуценька перагортваў аддрукаваныя на машынцы лісты нататніка. – Холдэн, – працягнуў ён пасля паўзы, – у шпіталі Маўнт Зіён, з лазерным стрыжнем у спіне, і прабудзе там не менш за месяц. Пакуль яму не падбяруць адзін з гэтых новых арганічна-пластыкавых аддзелаў пазваночніка.

– Што здарылася? – спытаўся Рык, расслаблены. З галоўным паляўнічым за галовамі ўчора ўсё было добра; у канцы працоўнага дня ён, як звыкла, паімчаў на сваім хаверкары да апартаментаў у шматлюдным прэстыжным раёне Ноб-Хіл у Сіці.

Браянт прамармытаў праз плячо нешта пра 9:30 ў офісе Дэйва і сышоў, пакінуўшы Рыка аднаго.

Калі ён уваходзіў ва ўласны офіс, то пачуў голас сваёй сакратаркі, Энн Марстэн, ззаду:

– Містар Дэкард, а вы ведаеце, што здарылася з містарам Холдэнам? Яго падстрэлілі.

Яна прайшла за ім ў душны, застаўлены офіс і ўключыла блок фільтрацыі паветра.

– Ага, – адказаў ён безуважна.

– Гэта, відавочна, быў адзін з гэтых новых, супер-разумных андраў, якіх выпускае карпарацыя Разэн, – сказала міс Марстэн. – Вы чыталі брашуры кампаніі і нататкі са спецыфікацыяй? Мозг Нэксус-6 здольны апрацоўваць два трыльёны пераменных, ці дзесяць мільёнаў асобных нейронных ніцяў, – яна панізіла голас. – Вы прапусцілі відэавыклік сёння раніцай. Міс Уілд сказала мне; ён ішоў праз камутатар роўна ў 9.

– Уваходны? – запытаў Рык.

Міс Марстэн адказала:

– Сыходны выклік рабіў містар Браянт да СПА у Расіі. Прасіў іх, каб напісалі фармальную скаргу на фабрыку карпарацыі Разэн ва ўсходнім рэгіёне.

– Гэры ўсё яшчэ хоча, каб мазгавы блок Нэксус-6 знялі з продажаў?

Ён не быў здзіўлены. Пасля апублікавання спецыфікацыі і аналізу прадукцыйнасці ў жніўні 1991, большасць паліцэйскіх агенцтваў, якія займаліся беглымі андрамі, пратэставалі.

– Савецкая паліцыя не здольная на нешта большае, чым здольныя мы, – сказаў ён. Згодна з правам, вытворцы Нэксус-6 дзейнічалі па законе каланіяльных планет, бо бацькоўская аўтаматычная фабрыка знаходзілася на Марсе. – Лепей проста думаць пра новую мадэль як пра здзейснены факт, – дадаў ён. – Заўсёды было так, з кожнай новай палепшанай мадэллю, якая выходзіла. Памятаю незадаволенае выццё, якое пачалося, калі людзі Судэрмана паказалі старога Т-14 у 89-м. Кожнае паліцэйскае агенцтва ў Заходнім Паўшар’і заяўляла, што ніводзін тэст яго не выявіць, калі ён нелегальна сюды трапіць. Шчыра кажучы, на нейкі час яны мелі рацыю.

Больш за 50 андроідаў, пра якіх ён ведаў, тым ці іншым шляхам трапілі на Зямлю, і іх не маглі выявіць у некаторых выпадках амаль год. Але потым у Інстытуце Паўлава ў Савецкім Саюзе быў вынайдзены Тэст Эмпатыі Войта. І ніводзін андроід Т-14 – па меншай меры, ніводзін з тых, якіх знайшлі – не здолеў прайсці менавіта гэты тэст.

– Хочаш ведаць, што сказала расійская паліцыя? – спытала міс Марстэн. – Магу расказаць.

Яе рабаціністы аранжавы твар пакрыў румянец.

Рык адказаў:

– Я даведаюся ад Гэры Браянта.

Ён пачуваўся раздражнёным; офісныя плёткі выводзілі яго з сябе, бо заўсёды былі дакладнейшымі за праўду. Ён сеў за пісьмовы стол і пачаў шматзначна рыпацца ў шуфлядзе, пакуль міс Марстэн, зразумеўшы намёк, не сышла.

З шуфляды ён дастаў старую пакамечаную капэрту. Адкінуўся на спінку – важкае крэсла адхілілася – і корпаўся ў змесціве капэрты, пакуль не знайшоў тое, што хацеў: рупліва сабраныя, падрабязныя звесткі пра Нэксус-6.

Сказанае міс Мартэнс пацвердзілася: у Нэксус-6 сапраўды было два трыльёны пераменных плюс дзесяць мільёнаў магчымых камбінацый ніцяў цэрэбральнай актыўнасці. За 0.45 секунды андроід, абсталяваны такой структурай мозгу, можа пралічыць вынікі выбару любой з чатырнаццаці асноўных рэакцый. І ніводзін тэст на інтэлект не раскрые такога андра. Але тэсты на інтэлект ужо шмат год не маглі выяўляць андроідаў, тых, што прыйшлі пасля грубых, недасканалых мадэляў з 70-х.

Мадэль Нэксус-6, падумаў Рык, пераўзышла на некалькі ўзроўняў людзей з асаблівасцямі па інтэлекту. Іншымі словамі, андроіды з новым блокам мозгу Нэксус-6, з пункту гледжання простага, практычнага і рацыянальнага падыходу, эвалюцыянавалі за межы значнай, але менш развітой часткі чалавецтва. Да лепшага ці да горшага. Слуга стаў больш кемлівым за гаспадара. Але з’явіліся новыя крытэрыі для ацэнкі, напрыклад, тэст спагады Войта-Кампфа, быў такім. Андроід, не істотна, наколькі таленавіты ў інтэлектуальных здольнасцях, не мог зразумець сэнсу зліцця, якое было рутынай для паслядоўнікаў спагадызму – вопыту, з якім віртуальна ўсе, нават тупагаловыя, не мелі цяжкасцяў.

Яму было цікава, як і большасці людзей у пэўны момант, чаму андроіды пачуваліся бездапаможнымі, калі сутыкаліся з тэстамі на спагаду. Спагада, відавочна, існавала толькі ў людзей, калі інтэлект у нейкай ступені можа прысутнічаць ва ўсіх тыпах істот, напрыклад, у павукоў. Адной з прычын магло быць тое, што здольнасць да спагады, напэўна, патрабавала захавання групавога інстынкту; адзіночны арганізм, такі як павук, проста не мае ў гэтым патрэбы. Больш за тое, спагада магла б перашкодзіць павуку выжыць. Яна б зрабіла так, што ён бы разумеў жаданне жыць, якое выказвала яго здабыча. Як вынік, усе драпежнікі, нават высокаразвітыя млекакормячыя, такія як кошкі, памерлі б ад голаду.

Спагада, ён аднойчы вырашыў, пэўна, уласцівая толькі траваедным або ўсёедным істотам, здольным аднак адмовіцца ад мясной дыеты. Бо, у канечным выпадку, дар спагады размываў межы паміж ахвярай і паляўнічым, паміж пераможцам і пераможаным. І як у зліцці са Спагадчыкам, усе ўзносіліся разам або, калі цыкл заканчваўся, разам спускаліся ў падземны сусвет. Дзіўна, але гэта нагадвала нешта накшталт біялагічнай страхоўкі, але з двухбаковым лязом. Пакуль адна істота адчувала радасць, стан усіх астатніх таксама меў у сабе кавалачак гэтай радасці. Аднак, калі якая-небудзь жывая істота пакутавала, цень пакут клаўся на ўсіх. Статкавая істота, такая як чалавек, дзякуючы гэтаму атрымала вышэйшы шанец выжывання; а вось такія істоты, як сава або кобра, былі б вынішчаны.

Відавочна, што гуманоідны робат быў самотным драпежнікам.

Рыку падабалася так думаць; так яго праца станавілася прымальнай. Выключыць – значыць, забіць – андра не значыла парушыць закон жыцця, закладзены Спагдачыкам. Забівай толькі забойцаў, сказаў Спагадчык у той год, калі скрыні спагаднасці ўпершыню з’явіліся на Зямлі. І ў спагадызме, калі ён перарастаў у сапраўдную рэлігію, канцэпцыя Забойцаў займала ўсё больш важнае месца. У спагадызме абсалютнае зло торгала за пацёртую мантыю хісткага старога, які ўзыходзіў, але ніколі не было зразумелым, кім ці чым гэтая злая прысутнасць была. Паслядоўнік спагадызму ўспрымаў зло без разумення яго. А па-іншаму, паслядоўнік спагадызму быў вольным вызначыць цьмяную прысутнасць Забойцаў там, дзе ён лічыў патрэбным. Для Рыка Дэкарда беглы гуманоідны робат, які забіў свайго гаспадара, які меў інтэлект вышэйшы за шмат якіх людзей, які быў абыякавы да жывёл, які не меў здольнасці адчуваць радасць за поспех іншых форм жыцця ці смутак за іх паразу – гэта было для яго ўвасабленнем Забойцаў.

Разам з думкамі пра жывёл прыйшлі ўспаміны пра страуса, якога ён бачыў у заакраме. Ён часова адклаў спецыфікацыі пра мозг Нэксус-6, узяў дробку нюхальнай табакі місіс Сіддонс нумар 3/4 і занурыўся ў роздумы. Потым глянуў на гадзіннік, убачыў, што час падышоў; падняў са стала відэатэлефон і сказаў місіс Марстэн:

– Падлучыце мяне да заакрамы ‘Шчаслівы сабака’ на вуліцы Саттар.

– Слухаюся, сэр, – адказала міс Марстэн і адкрыла тэлефонную кнігу.

“Насамрэч яны не хочуць столькі за страуса, – сказаў Рык самому сабе. – Яны чакаюць, што з імі будуць гандлявацца, як у старыя добрыя часы.”

– Заакрама ‘Шчаслівы Сабака’, – бадзёра выгукнуў мужчынскі голас, і праз момант на экране Рыка з’явіўся шчаслівы твар. Жывёлы віскаталі на заднім плане.

– Той страус у вашай вітрыне, – сказаў Рык; ён круціў керамічную попельніцу, якая стаяла ў яго на стале. – Які першапачатковы ўзнос?

– Дайце ўзгадаю, – сказаў гандляр жывёламі, шукаючы асадку і нататнік. – Траціна, – ён падумаў і дадаў: – Можна спытаць, сэр, ці вы збіраецеся абмяняць некага на яго?

Рык асцярожна сказаў:

– Я яшчэ не вырашыў.

– Дапусцім, страус пойдзе па кантракце на трыццаць месяцаў, – сказаў гандляр. – З нізкай, сапраўды нізкай стаўкай у шэсць адсоткаў штомесяц. Тады ваш месяцовы плацёж будзе, пасля дамоўленага першапачатковага ўзносу…

– Вам трэба знізіць кошт, – сказаў Рык. – Здыміце дзве тысячы, і я не буду прыносіць нікога ў абмен; Я прыйду з наяўнымі.

Дэйв Холдэн, ён узгадаў, выбыў са справы. Гэта можа значыць вялікія магчымасці… залежыць ад таго, колькі замоў прыйдзе ў бягучым месяцы.

– Сэр, – сказаў гандляр жывёламі, – наш кошт ужо на тысячу даляраў ніжэйшы. Паглядзіце ваш сіднэйскі каталог; я пачакаю. Я хачу, каб вы самі ўпэўніліся, сэр, што наш кошт сумленны.

Езус, падумаў Рык. Яны не ўступяць. Аднак, каб пацягнуць час, ён дастаў з кішэні паліто свой пакамечаны каталог, знайшоў падзел страусы, пол самец-самка, стары-малады, хворы-здаровы, новы-ўжо быў у валоданні, і праглядзеў кошты.

– Новы, самец, малады, здаровы, – паведаміў гандляр. – Трыццаць тысяч даляраў, – ён таксама аднекуль дастаў каталог. – Мы ўжо прадаём на тысячу меней. Ваш першапачатковы ўзнос…

– Мне трэба падумаць, – сказаў Рык. – Я ператэлефаную, – ён пачаў вешаць слухаўку.

– Ваша імя, сэр? — хутка спытаў гандляр.

– Фрэнк Мэрывэл, – сказаў Дык.

– А ваш адрас, містар Мэрывэл? На выпадак, калі мяне не будзе, калі вы затэлефануеце.

Ён назваў выдуманы адрас і паклаў слухаў відэатэлефона. Столькі грошай, падумаў ён. Але ж людзі купляюць; значыць, у некаторых ёсць такія грошы. Ён зноў падняў слухаўку і сказаў паспешліва:

– Калі ласка, знешнюю лінію, міс Марстэн. І не падслухоўвайце; гэта асабістая размова, – Ён зірнуў на яе з дакорам.

– Так, сэр, – сказала міс Марстэн. – Можаце набіраць нумар.

Затым яна адлучылася ад лініі, пакідаючы яго сам-насам са знешнім светам.

Ён набраў – па памяці – нумар той крамы з несапраўднымі жывёламі, дзе купляў сваю штучную авечку. На малым экране з’явіўся чалавек, апрануты як ветэрынар:

– Доктар МакРэй, – назваўся ён.

– Гэта Дэкард. Колькі каштуе электрычны страус?

– О, думаю, мы б зрабілі такога за меней, чым восемсот даляраў. Як хутка вы хочаце яго атрымаць? Нам давядзецца рабіць спецыяльна для вас; на такую рэч не так шмат запытаў…

– Пагаворым пазней, – перабіў Рык; ён кінуў погляд на гадзіннік і ўбачыў, што ўжо 9:30. – Да пабачэння, – ён спешна паклаў слухаўку, падняўся з крэсла, і неўзабаве ўжо стаяў перад дзвярыма офіса інспектара Браянта. Ён прайшоў міма рэцэпцыяністкі – прывабнай жанчыны з доўгімі срэбнымі косамі да паса – і потым міма інспектараскай сакратаркі, старажытнага монстра з дрыгвы юрскага перыяду, халоднай і хітрай, падобнай на нейкую архаічную здань, што прасачылася з таго свету. Ні жанчыны з ім не размаўлялі, ні ён з імі. Адкрыў унутраныя дзверы і кіўнуў свайму начальніку, які быў заняты размовай па тэлефоне; сеў і выцягнуў спецыфікацыі Нэксус-6, якія прынёс з сабой, і яшчэ раз перачытаў іх, бо інспектар Браянт працягваў размаўляць…

Ён пачуваўся прыгнечана. Але, што лагічна, ад раптоўнай адсутнасці Дэвіда на працоўных заданнях ён адчуў лёгкае задавальненне.

Prev
Next

Comments for chapter "3. ТРЫ"

MANGA DISCUSSION

Пакінуць адказ Адмяніць адказ

You must Register or Login to post a comment.

Падказка: прачытаўшы, ацаніце твор зоркамі і падтрымайце аўтара ў каментары - яму будзе прыемна.
  • HOME
  • БЛОГІ
  • КАНТАКТ
  • ПРА НАС
  • ПРАВІЛЫ І ПАГАДНЕННІ (RODO)

(C) ComicsBY 2024

Sign in

Залагуйся праз Google
Continue with X

Lost your password?

← Back to comicsby.live

Sign Up

Register For This Site.

Залагуйся праз Google
Continue with X

Log in | Lost your password?

← Back to comicsby.live

Lost your password?

Please enter your username or email address. You will receive a link to create a new password via email.

← Back to comicsby.live