comicsby.live
  • КОМІКСЫ
  • ФАНФІКІ
  • АПАВЯДАННІ
  • ЧАСОПІСЫ
  • БЛОГІ
  • ПЕРАКЛАДЫ
  • АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ
  • ПРЫШПІЛЬНЫЯ КОМІКСЫ
  • Інфармацыя
    • Звязацца з намі
    • Прапанаваць публікацыю
  • Мой аккаўнт
    • Уваход праз google
    • Уваход праз Twitter (X)
    • Уваход для аўтараў
    • Мае налады
    • Выхад
Advanced
  • КОМІКСЫ
  • ФАНФІКІ
  • АПАВЯДАННІ
  • ЧАСОПІСЫ
  • БЛОГІ
  • ПЕРАКЛАДЫ
  • АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ
  • ПРЫШПІЛЬНЫЯ КОМІКСЫ
  • Інфармацыя
    • Звязацца з намі
    • Прапанаваць публікацыю
  • Мой аккаўнт
    • Уваход праз google
    • Уваход праз Twitter (X)
    • Уваход для аўтараў
    • Мае налады
    • Выхад
Family Safe
Family Safe
  • Жанры
    • Рамантыка
    • Супергероі
    • Камедыя
    • Драма
    • Баявік
    • Дэтэктыў
    • Для дарослых
    • Прыгоды
    • Анімэ
    • Школа
    • Фэнтазі
    • Гістарычны
    • Хорар
    • Манга
    • Містыка
    • Уаншот
    • Псіхалагічны
    • Фантастыка
    • Спорт
  • Выдавецтвы коміксаў
    • Marvel
    • DC
    • Image comics
    • Dark Horse
    • IDW
    • Boom! Studios
    • Oni Press
  • Фандомы фанфікаў
    • Harry Potter
    • Avengers
    • Spider-man
    • Star Wars
    • Genshin Impact
    • Good Omens
  • Аўтары
Novel Info

Экслібрыс Санганоміі - Экслібрыс Санганоміі

  1. Хатняя старонка
  2. Экслібрыс Санганоміі
  3. Экслібрыс Санганоміі
Novel Info
Перадрук твора магчымы толькі з дазволу аўтара.

Ні для каго не сакрэт, што сапраўдная скарбніца вострава Ватацумі – гэта не багацце пярлін, якія можна збіраць, проста шпацыруючы па выспе і гледзячы пад ногі, і нават не гісторыя даўжынёй у тысячу гадоў, схаваная глыбока пад зямлёй і вадой Санганоміі. Сапраўдную скарбніцу Вярхоўная Жрыца Ватацумі захоўвае ў сваіх пакоях, а складаецца яна з тысяч кніг, сабраных з усяго свету, мудрасцю якіх спадарыня Санганомія шчодра дзеліцца са сваімі падданымі. Нават падчас дзеяння Ўказа Сакоку яна давала рады папаўняць сваю скарбніцу – але нават пасля адкрыцця межаў Інадзумы асноўнай крыніцай яе папаўнення застаўся выдавецкі дом Яэ. Праўда, у адрозненне ад сусветных пярлін мудрасці, на якія Санганомія Какомі палявала па ўсім Тэйваце, большасць кніг выдавецтва Яэ яна набывала выключна дзеля ўласнай асалоды. На шчасце, як пастаянная пакупніца, яна мела вялікую зніжку, таму гэтая нявінная забава не адбівалася на бюджэце Ватацумі. І, як высветлілася пасля заканчэння вайны з Нарукамі, кожную пастаўку прыносіла Гудзі Яэ ўласнай асобай – праўда, раней яна рабіла гэта ў выглядзе лісіцы. Цяпер жа Вярхоўная Жрыца Нарукамі наносіла візіт не проста ў чалавечым абліччы, а яшчэ і ў самым урачыстым убранні. Праўда, калі пры гэтым яна цягнула з сабой стос з тузіна кніжак, выглядала гэта дужа забаўна – але, вядома, ніхто не наважваўся з яе смяяцца нават за ейнай спінай. Вартавыя Ватацумі ветліва сустракалі спадарыню Гудзі Яэ на мяжы выспы і праводзілі да храма Санганоміі, і калі не ведаць, што яшчэ пару гадоў таму яны былі заклятымі ворагамі, можна было падумаць, што гэта ганаровая варта, а не рэшткі насцярожанасці.

Толькі пераступіўшы парог храма, Міка змагла ўздыхнуць з палёгкай. Яна ўжо каторы раз шчыра намагалася найдалікатнейшым чынам завесці размову, але вартавыя ў ружова-барвовай форме (Міка гатовая была паклясціся, што зрабіць выразы на грудзях загадала Какомі ўласнай асобай) адказвалі хай і ветліва, але сцісла, хутка згортваючы гутарку. Канешне, іх можна зразумець, але менш прыкра ад гэтага не было. Што ж, бессмяротнай кіцунэ не прывыкаць чакаць…

– Зноў не ацанілі твае жартачкі? – данёсся пяшчотны голас з глыбіні храма, і Міка мімаволі ўсміхнулася.

– Ты, як заўсёды, чытаеш думкі.

На шчасце, усе рассоўныя дзверы былі расчыненыя, таму Міка бесперашкодна прайшла далей, у пакоі Вярхоўнай Жрыцы, дзе паставіла стос кніжак на бліжэйшую да ўваходу камоду. У храме было свежа і панаваў прыемны паўзмрок, разбаўлены водбліскамі вады і салёным пахам мора. Паветра не было залішне вільготным, бо валадарка гэтых пакояў па-майстэрску кантралявала ўмовы для сваіх кніжных скарбаў, каб папера не пашкодзілася ад вады. Какомі сядзела за пісьмовым сталом спінай да Міка, і тая вырашыла пакуль яе не турбаваць, заўважыўшы, што тая засяроджана нешта выпісвае пэндзлем. Замест гэтага кіцунэ пайшла ўздоўж кніжных шаф, якія высіліся да самай столі, праз што ў куце стаялі драбіны на выпадак калі спатрэбіцца дастаць кнігу з верхніх паліц. Позірк Міка слізгаў па карэньчыках, многія з якіх былі ёй знаёмыя, а некаторыя выклікалі ўсмешку не столькі зместам, які хаваўся на старонках пад вокладкай, колькі ўспамінамі пра звязаныя з выданнем гэтых кніг гісторыі.

Раптам яе позірк зачапіўся за даволі патрапаны карэньчык з бадай самым простым афармленнем іерогліфаў зусім немудрагелістай назвы. Захопленая настальгіяй, Міка прыўстала на дыбачкі, выцягнула руку і лоўка падчапіла кнігу з верхняй паліцы кіпцюром, не без асалоды адзначыўшы, што, у адрозненне ад яе, Какомі бы пэўна прыйшлося скарыстацца драбінамі, каб дастаць яе.

Убачыўшы на вокладцы просты малюнак у выглядзе галінкі слівы, Міка расплылася ў лагоднай усмешцы, нібы сустрэўшы старую сяброўку, з якой не бачылася некалькі стагоддзяў. Не дзіва, што яна так даўно не трымала гэтую кнігу ў руках, бо яе наклад скончыўся, можа, гадоў дзвесце таму. Гэта была першая кніга, надрукаваная ў яе выдавецтве, класічны любоўны раман, напісаны па ўсіх канонах мастацкай літаратуры, але нават тады, у самым пачатку, калі інадзумцы яшчэ не былі такімі дасведчанымі ў лёгкіх раманах, ён не здабыў асаблівай папулярнасці. Зараз Міка бы адмовіла аўтару, ледзьве прачытаўшы першыя пару сказаў – але не ў змесце і не ў афармленні была яе каштоўнасць, а ў настальгіі, якая ахутала Міка з галавой. Яна прагартала кніжку, не ўчытваючыся ў словы, каб не расчаравацца і не спудзіць прыемную настальгію, і ўспомніла, што ў тыя часы выдавецтва нават не рабіла ілюстрацый. Затое калі старонкі скончыліся, позірк Міка зачапіўся за экслібрыс на першым форзацы. Ён быў вялікі, займаў недзе траціну старонкі. У цэнтры знаходзіўся герб Санганоміі, а вакол ад яго разыходзіліся даволі дзіўныя ўзоры – нібы пераплеценыя ў мудрагелістыя вузлы стужкі. Міка падалося, што недзе яна ўжо бачыла падобныя арнаменты…

Ад здагадкі, што яе асяніла, па спіне пабеглі халодныя мурашкі, уздымаючы поўсць на схаваным ілюзіяй хвасце. Яны паўтаралі арнаменты на скрыжалях Энканоміі, адну з якіх Какомі падарыла Міка даўным-даўно, яшчэ задоўга да Ўказа Сакоку, і нават пад святлом сонца выглядала тая так вусцішна, нібыта прынесла з сабой кавалачак падземнай цемры.

Але не арнаменты Энканоміі былі самымі дзівоснымі ў мудрагелістым экслібрысе, а атрамант, якім ён быў намаляваны. На першы погляд ён падаваўся светла-блакітным або бэзавым, пакуль не нахіліш кнігу – тады таямнічыя ўзоры пачыналі пералівацца перламутрам, нібыта знікаючы і зноў увасабляючыся на форзацы кнігі. Гэтая прыгажосць захапіла Міка настолькі, што яна круціла кнігу ў руках, назіраючы за гульнёй святла, і нават не заўважыла, як да яе са спіны падышла Какомі.

– Табе спадабаўся мой экслібрыс? – не без ноткі гонару ў голасе спытала яна.

– Я ў захапленні, што такая прыгажосць з’явілася на форзацах маіх кніг, – прамовіла Міка, не адрываючы позірку ад арнаменту. – Скажы, адкуль ты бярэш такі цудоўны атрамант?

Зграбныя далоні ў пальчатках апусціліся на плечы Міка, і яна мімаволі ўздрыгнула, бо нават праз шоўк было чуваць, якія ў Какомі халодныя пальцы. Заўсёды халодныя, Міка ніколі не давала рады іх сагрэць…

– Для жыхароў Ватацумі ён зроблены з размеленых у пыл пярлін Санго, – Какомі гарэзліва гігікнула, і Міка зразумела, што гэта няпраўда. Тады Какомі ўстала на дыбачкі, каб дацягнуцца вуснамі да яе шыі, і ў кіцунэ захапіла дыханне, калі яе вуха крануўся шэпт: – Але ж ты разумееш, што з бялюткіх пярлін не атрымаецца такое блакітна-бэзавае адценне?

Халодныя далоні ў шаўковых пальчатках затрымаліся яшчэ на колькі імгненняў, і Міка не стрымалася і зглытнула. Цяпер яна сціскала кнігу пальцамі, не заўважыўшы, калі закрыла яе, і ледзь стрымліваючыся, каб не запусціць у патрапаную вокладку кіпцюры. Але тут Какомі злітавалася і ўрэшце адпусціла кіцунэ на волю. Міка тут жа азірнулася, сама не разумеючы, ці то цікавячыся, як насамрэч зроблены той атрамант, ці то жадаючы ўбачыць Какомі.

Але цяпер перад ёй стаяла не вытанчаная невысокая дзяўчына з доўгімі ружовымі валасамі. Какомі ўсё яшчэ была падобная да чалавекі, але цяпер у яе быў хвост, яе пыса выцягнулася, а скура пакрылася трывалай блакітна-бэзавай луской. І тут для Міка ўсё ўстала на свае месцы – не заставалася сумневаў, адкуль бярэцца такі незвычайная пералівістая фарба, акрамя як з вішапінай лускі.

Зразумеўшы, што Міка сама пра ўсё здагадалася, Какомі ўсміхнулася зубастай пашчай (і гэта на дзіва нават не выглядала пагрозліва), скалупнула з хваста лускавінку, якая і сама вось-вось збіралася адваліцца, і, шчодра аблізнуўшы яе, паклала ў ступку, што чакала на стале. Міка вырашыла таксама не заставацца ў чалавечым абліччы і, абярнуўшыся лісічкай, заскокнула туды ж на стол, каб паназіраць, як Какомі будзе расціраць лускавінку таўкачыкам.

– А ты ўсё кнігі пазначаеш такім экслібрысам? – спытала Міка, калі ёй надакучыла назіраць за манатоннымі дзеяннямі Какомі, і яна расцягнулася на стале, паклаўшы хвост на нейкую кнігу.

– Не, толькі любімыя, – вішапіна ўсмешка выглядала даволі жахліва, але толькі не для кіцунэ. – Напрыклад, тую, на якую ты вырашыла прылегчы, – Какомі гарэзліва загігікала і паварушыла парашок з лускі кіпцюром, правяраючы, ці дастаткова яго раздрабніла.

Дык значыць, тая кніжка, што стала такой зручнай падстаўкай для яе хваста, ляжала тут напагатове, каб яе форзац упрыгожыў такі цуд? Міка стала цікава, што за кніга ўдастоілася такога гонару, і яна паднялася, каб зірнуць на вокладку.

І калі яна яе ўбачыла, то ледзь утрымалася, каб не разявіць рот, толькі некалькі разоў вачыма лыпнула. Міка ўжо амаль паспела забыцца на гэтую кнігу, якую асабіста заказала ў адной праверанай дзесяцігоддзямі плённага супрацоўніцтва аўтаркі. Сама Гудзі Яэ была нікчэмнай пісьменніцай, але магла добра накіроўваць іншых, чаму і абавязаны поспех яе выдавецтва. Яна заказала гісторыю кахання дзвюх ёкаяў, кіцунэ і капы, якіх лёс раскідаў па розныя бакі канфлікту, але нягледзячы ні на што, яны здолелі захаваць свае пачуцці. Калі раней аўтары і аўтаркі лічілі галоўную рэдактарку дужа строгай, то ў гэты раз Гудзі Яэ аказалася сапраўды бязлітаснай, зноў і зноў вяртаючы рукапіс на дапрацоўку, бо раман мусіў атрымацца бездакорным. І Міка не прагадала: урэшце пісьменніца, якую яна абрала, дала рады яе задаволіць. Тады бадай упершыню Гудзі Яэ праявіла сапраўдную шчодрасць на ганарар, які дазволіў той спадарыні пайсці на пенсію і забяспечыць сабе бязбедную старасць. Шкада, канешне, было страчваць такую выбітную аўтарку, але ці не кіцунэ ведаць, як мімалётна супрацоўніцтва са смертнымі, дык няхай хоць пажыве ў сваё задавальненне, Міка ўсё ж умее быць удзячнай. Сама ж яна наведала Ватацумі яшчэ да выхаду кнігі ў адкрыты продаж, каб як мага хутчэй перадаць яе той, каму яна прысвячалася.

Але йшоў час, а Какомі ўсё ніяк не давала па кнізе зваротнай сувязі. Спачатку Міка хвалявалася ў нецярпенні, потым засмуцілася – і ўрэшце адпусціла. Калі Какомі не ўбачыла яе пачуццяў на старонках кнігі ці не захацела адказаць узаемнасцю, значыць, кіцунэ сапраўды не наканавана быць разам з капай – усё ж такі кніга мела адкрыты фінал, які кожная магла дадумаць па-свойму.

“Ці ўсё ж наканавана?” – забілася ў прыску ў яе сэрцы іскарка надзеі.

– Значыць, табе спадабалася гэтая кніга? – асцярожна спытала Міка, спадзеючыся, што голас не выдасць яе хвалявання.

Какомі кіўнула. Атрамант быў гатовы, і яна падсунула кнігу да сабе.

– А што ты думаеш наконт канцоўкі? – не вытрымала Міка, і калі голас ёй удалося ўтрымаць, то хвост мімаволі пачаў малаціць па стале, выдаючы яе з галавой.

Вядома, Какомі заўважыла гэта і ўсміхнулася. Адказала яна не адразу, бязлітасна памарынаваўшы Міка ў невыносных ваганнях паміж надзеяй і адчаем, пакуль адкрывала кнігу на першым форзацы і рыхтавала пэндзаль, каб упэўненымі рухамі нанесці першыя штрыхі, абрысаваўшы контуры экслібрыса.

– Я думаю, што кіцунэ было бы варта быць больш рашучай, – нарэшце сказала яна, не адрываючыся ад малявання. – Таксама я спадзяюся, што гэты выбітны раман займее працяг – і я бы нават хацела паўдзельнічаць у яго стварэнні, – Какомі кінула хуткі позірк на Міка і гарэзліва ўсміхнулася. – Прынамсі ў якасці крыніцы натхнення.

Лапы перасталі трымаць Міка, і яна зноў расцягнулася на стале і часта задыхала, толькі зараз усвядоміўшы, што дагэтуль ледзьве ўдыхала. Яна заплюшчыла вочы, не ведаючы, што ён цяпер рабіць – бо адпусціўшы свае пачуцці, яна ўжо не думала пра тое, што будзе далей. Але тое самае “далей”, як аказалася, вельмі нават будзе, і Міка не ўяўляла, што ёй цяпер рабіць з усім тым шчасцем, што абрынулася на яе пасля таго, як Какомі разбурыла плаціну, якой яна забараніла сабе кахаць яе. Але ж, напэўна, нават лепш будзе, калі яны разам вырашаць, што ім рабіць далей, праўда? Разам напішуць працяг гісторыі капы і кіцунэ.

Але адно Міка ведала дакладна – яе разгубленасць аказалася вельмі дарэчы, бо было бы крыўдна, калі б яна перашкодзіла Какомі маляваць на форзацы кнігі-прызнання мудрагелісты экслібрыс цудоўным атрамантам з уласнай лускі.

Novel Info

Comments for chapter "Экслібрыс Санганоміі"

MANGA DISCUSSION

Пакінуць адказ Адмяніць адказ

You must Register or Login to post a comment.

Падказка: прачытаўшы, ацаніце твор зоркамі і падтрымайце аўтара ў каментары - яму будзе прыемна.
  • HOME
  • БЛОГІ
  • КАНТАКТ
  • ПРА НАС
  • ПРАВІЛЫ І ПАГАДНЕННІ (RODO)

(C) ComicsBY 2024

Sign in

Залагуйся праз Google
Continue with X

Lost your password?

← Back to comicsby.live

Sign Up

Register For This Site.

Залагуйся праз Google
Continue with X

Log in | Lost your password?

← Back to comicsby.live

Lost your password?

Please enter your username or email address. You will receive a link to create a new password via email.

← Back to comicsby.live