Як я заняўся першым сэксам - Як я заняўся першым сэксам
Мне было 14. І ёй было 14. Мы пазнаёміліся на дыскатэцы ў санаторыі. Пасля вечарыны мы знайшлі вольны пакой. Было зразумела, што зараз гэта здарыцца.
Мы горача цалаваліся, але ані я, ані яна не ведалі, што рабіць з нашымі рукамі, нагамі і іншымі часткамі цела. Тады мы зразумелі, што пакуль не гатовыя. Трэба яшчэ пачакаць.
Прайшло пяць гадоў. Больш я з той дзяўчынкай не сустракаўся, нават не памятаю яе імя.
І вось я ўжо вучуся на другім курсе ва Універсітэце. Здаецца, што ўсе навокал займаюцца сэксам: і мае сябры, і суседзі па інтэрнату, і выкладчыца з выкладчыкам падчас экзамену за сцяною, – толькі не я. Ды, прызнаюся, зусім аб гэтым не думаў . Больш займала вучоба.
І вось аднойчы прыцягнулі мяне сябры на вечарыну. Там на кватэры я з ёю і пазнаёміўся. Мы патанцавалі пару павольных танцаў, і вось мы ўжо не разлей вада парачка: усюды трымаемся за рукі, цалуемся на канапе, п’ем на брудэршафт. Яе вочы былі такімі бліскучымі, а вусны такімі сакавітымі. Яна прашаптала мне: “А паехалі ка мне дадому”.
Гэтым разам я быў гатовы, прыгатаваўся як след: купіў усё неабходнае, пачытаў літаратуру. Больш таго, яна была дзяўчынай маёй мары. Я ўжо быў напаў голы, а яна адлучылася ў ванную, як раптам у дзверы хтосьці пазваніў. Я падышоў і паглядзеў у глазок. Там стаялі нейкія мужчына і жанчына з букетам кветак і тортам у руках. Прыбегла мая дзяўчына і загадала мне схавацца ў шафе. Праз некалькі хвілін я зразумеў, што гэта прыйшлі яе бацькі, каб павіншаваць яе з 18-годдзем.На маю бяду яны пайшлі піць гарбату. Потым прыйшлі яшчэ яе дзядуля з бабуляй, старэйшы брат з жонкай, бацькі жонкі брата, брат жонкі брата. І так мы ўсе разам да позняй ночы святкавалі яе дзень нараджэння, хоць я так і не адважыўся выйсці ў адніх трусах да гасцей.
З усёй гэтай гісторыі я зразумеў, што павінен сам кантраляваць сітуацыю: месца, час, асобу. Больш мы з ёй не кантактавалі. Было вельмі сорамна.
Праз два гады я наблізіўся да сваёй мэты як ніколі. Я трохі падпрацоўваў на напісанні кантрольных і курсавых работ, гэтага мне хапіла, каб зняць комнату. Маім суседам быў першакурснік, з якім я пазнаёміўся дзякуючы сваім халтурам. Нейкі час мы прыводзілі кватэру ў нармальны від, каб не засмуціць нашых будучых дзяўчын. Купілі вялікі ложак, які займаў столькі месца ў нашым пакоі, што прыходзілася спаць з суседам разам, кожны на сваёй палове, бо іншых ложкаў ужо ў пакоі не змяшчалася.
І вось аднойчы мы зладзілі вечарыну ў нашым халасцяцкім гняздоўі. Як спецыяльна ўсе дзяўчыны прыйшлі са сваімі хлопцамі, і мы так і прасядзелі з суседам на ложку.
Калі ўсе разышліся, мы даглядалі футбол па тэлевізару. Як зараз памятаю, паказвалі фінал Лігі чэмпіёнаў. І вось у канцы матча, калі наша каманда забіла мяч, мой сусед паклаў мне руку на плячо. Калі ў гульне аб’явілі дадатковы час, я зразумеў, што рука так і засталася на маім плячы. Я павярнуўся і ўбачыў туманны погляд і вадкія вусны суседа.
– Я хачу цябе пацалаваць, – сказаў ён.
У гэты момант я ўявіў сабе, як яго рука павольна апускаецца ў мае штаны, потым ён распранаецца, потым здымае маё адзенне, вось ён ужо ззаду і тады я сказаў:
– Прабач, я не па такіх справах.
На наступны дзень ён з’ехаў з кватэры. Я з’ехаў праз некалькі месяцаў, бо сам бы не пацягнуў аплочваць арэнду, а запрашаць новых суседаў не адважыўся.
Так я вярнуўся жыць да сваіх бацькоў, але не на доўга. Пасля ўніверсітэта я паехаў па размеркаванню ў сяло падымаць, так сказаць, калгас. У вёсцы была толькі адна маладая дзяўчына, хоць і на пяць гадоў старэйшая за мяне. Пару раз мы перакінуліся позіркамі праходзячы міма. Я гэта рабіў проста так, ад суму. Яна ж, відаць, успрымала гэта як знак захаплення, таму ўжо ў бліжэйшую пятніцу ў клубе яна пачала мяне абходзіць з усіх бакоў. Зразумейце мяне, я не вельмі прыдзірлівы, але яна сапраўды была не ў маім гусце. Таму больш я ў гэты клуб не хадзіў. Зато яна хадзіла за мной усюды. І вось аднойчы адправілі мяне чысціць кароўнік, хоць гэта не ўваходзіла ў мае абавязкі, але згадзіцца прыйшлося. Прыхожу, а там гэтая жанчына. Праз пятнаццаць хвілін яна ўсё ж такі адважылася падысці да мяне. Яна была простай дзяўчынай, таму адразу прапанавала мне каханне. Тут, на месцы, пасярод усяго гэтага гаўна. Самі разумееце, я нават і падумаць аб інтыме ў гэты момант не мог. Таму не, не ў гэты раз.
І вось мы падыходзім да самага важнага дня ў маім жыцці. Ты сапраўды хочаш ведаць, як я заняўся сваім першым сэксам? Ты – дзяўчына прыблізна майго ўзросту, жывеш у маім горадзе і ні з кім не сустракаешся? Тады набяры мой нумар тэлефона, мы абавязкова сустрэнемся і ты даведаешся канцоўку маёй гісторыі.
Алесь Стрыкала