comicsby.live
  • КОМІКСЫ
  • ФАНФІКІ
  • АПАВЯДАННІ
  • ЧАСОПІСЫ
  • БЛОГІ
  • ПЕРАКЛАДЫ
  • АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ
  • ПРЫШПІЛЬНЫЯ КОМІКСЫ
  • Інфармацыя
    • Звязацца з намі
    • Прапанаваць публікацыю
  • Мой аккаўнт
    • Уваход праз google
    • Уваход праз Twitter (X)
    • Уваход для аўтараў
    • Мае налады
    • Выхад
Advanced
  • КОМІКСЫ
  • ФАНФІКІ
  • АПАВЯДАННІ
  • ЧАСОПІСЫ
  • БЛОГІ
  • ПЕРАКЛАДЫ
  • АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ
  • ПРЫШПІЛЬНЫЯ КОМІКСЫ
  • Інфармацыя
    • Звязацца з намі
    • Прапанаваць публікацыю
  • Мой аккаўнт
    • Уваход праз google
    • Уваход праз Twitter (X)
    • Уваход для аўтараў
    • Мае налады
    • Выхад
Family Safe
Family Safe
  • Жанры
    • Рамантыка
    • Супергероі
    • Камедыя
    • Драма
    • Баявік
    • Дэтэктыў
    • Для дарослых
    • Прыгоды
    • Анімэ
    • Школа
    • Фэнтазі
    • Гістарычны
    • Хорар
    • Манга
    • Містыка
    • Уаншот
    • Псіхалагічны
    • Фантастыка
    • Спорт
  • Выдавецтвы коміксаў
    • Marvel
    • DC
    • Image comics
    • Dark Horse
    • IDW
    • Boom! Studios
    • Oni Press
  • Фандомы фанфікаў
    • Harry Potter
    • Avengers
    • Spider-man
    • Star Wars
    • Genshin Impact
    • Good Omens
  • Аўтары
Novel Info

Што калі б… DC атрымалі права на Чалавека-павука - Што калі б… DC атрымалі права на Чалавека-павука

  1. Хатняя старонка
  2. Што калі б… DC атрымалі права на Чалавека-павука
  3. Што калі б… DC атрымалі права на Чалавека-павука
Novel Info

Што калі б… DC атрымалі права на Чалавека-павука

 

“Нью-Ёрк…

Што ёсць Нью-Ёрк?

Гэта змрочныя правулкі ў Квінс, алея жабракоў у Бронксе ці мабыць пустыя сцежкі Цэнтральнага парку?

Ці мабыць, гэта людзі, якія тут жывуць? Людзі, якія штодзень спрабуюць выжыць, зарабіць капеечку, не быць абрабаванымі ці забітымі выпадковым стралком?

Не, Нью-Ёрк – гэта я, Чалавек-павук, які штоноч выходзіць на патруль, каб абараніць гэтых няшчасных людзей, моўчкі назіраючы з гаргульяў на Крайслер-білдынг за ценямі зладзеяў, якія соўкаюцца туды-сюды ў пошуках нажывы. 

Нью-Ёрк – гэта правасуддзе, якое я нясу яму… бясплатна. Я не патрабую аплаты ці гучных шапікаў у газеце Дэйлі Б’югл на першай паласе. Я заўсёды застаюся ў цені. Нябачны герой. Заўсёды адзін”. 

***

Чалавек-павук у чорным касцюме сігануў галавой уніз з верхніх паверхаў Крайслер-білдынг. Яго чорны плашч трымцеў, рассякаючы паветра, зямля імкліва набліжалася, але ўпэўнены позірк героя заставаўся непахісным. Ён бачыў цэль, і гэтая цэль толькі што здзяйсняла злачынства, якое нельга было выбачыць. Ашаламіць, схапіць, звязаць у павуцінне, моўчкі выклікаць паліцыю і перадаць уладам. Колькі разоў за ноч ён рабіў гэта? Кожны яго рух быў даведзены на аўтаматызму. Яшчэ ні адзін злодзей не пазбягаў яго правасуддзя. 

Засталося некалькі паверхаў да зямлі. Час раскрываць плашч-крылы для эфектнага і эфектыўнага прызямлення. 

– О не, гэта Павучыны рыцар! – закрычаў злачынца.

Чалавек-павук прызямліўся на калена, падняўшы пыл у паветра. Гледзячы з-пад броваў на злачынцу, які трымаў торбачку пажылой дамы і адсоўваўся ў жаху назад, герой не таропячыся вымавіў:

– Даю. Табе. Секунду. Каб. Здацца.

Не паспеў злачынца паўторна адкрыць рот, як Чалавек-павук абплёў яго сваёй павуцінай і падвесіў на вулічным ліхтары галавой уніз.

– Калі ласка, ваша торба, – сказаў герой, звяртаючыся да ахвяры, якая ў гэты момант папраўляла панчохі, нібы ў такі момант гэта было самае важнае. – Паспрабуйце па начах не гуляць па цёмных вуліцах.

Ён ужо збіраўся незаўважна знікнуць сярод цёмных дрэваў, як жанчына спыніла яго:

– Дзякуй. Але… Чаму вы проста не забілі яго?

Герой у чорным касцюме павярнуўся да яе тварам, на які цяпер падала электрычнае святло ад ліхтара, і павольна прагаварыў:

– Таму што я Чэл-павук.

З гэтымі словамі ён раптоўна скочыў у паветра і чапляючыся павуцінай за дамы знік на верхніх паверхах хмарачосаў.

***

Гэты выпадак прымусіў яго задумацца: дык што такое Нью-Ёрк? Якім бы ён быў, калі б не існавала правасуддзя герояў? Што б прымусіла ўстрымацца бедную жанчыну ад таго, каб дастаць пісталет з панчох і застрэліць гэтага няшчаснага заблытанага ў жыцці чалавека, кінутага сістэмай на самае дно? “Што, калі б мяне не аказалася побач? Што, калі б я прапусціў сёння патруль? Што, калі б DC не выкупіла правы ў Марвел?” 

Novel Info

Comments for chapter "Што калі б… DC атрымалі права на Чалавека-павука"

MANGA DISCUSSION

Пакінуць адказ Адмяніць адказ

You must Register or Login to post a comment.

Падказка: прачытаўшы, ацаніце твор зоркамі і падтрымайце аўтара ў каментары - яму будзе прыемна.
  • HOME
  • БЛОГІ
  • КАНТАКТ
  • ПРА НАС
  • ПРАВІЛЫ І ПАГАДНЕННІ (RODO)

(C) ComicsBY 2024

Sign in

Залагуйся праз Google
Continue with X

Lost your password?

← Back to comicsby.live

Sign Up

Register For This Site.

Залагуйся праз Google
Continue with X

Log in | Lost your password?

← Back to comicsby.live

Lost your password?

Please enter your username or email address. You will receive a link to create a new password via email.

← Back to comicsby.live