comicsby.live
  • КОМІКСЫ
  • ФАНФІКІ
  • АПАВЯДАННІ
  • ЧАСОПІСЫ
  • БЛОГІ
  • ПЕРАКЛАДЫ
  • АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ
  • ПРЫШПІЛЬНЫЯ КОМІКСЫ
  • Інфармацыя
    • Звязацца з намі
    • Прапанаваць публікацыю
  • Мой аккаўнт
    • Уваход праз google
    • Уваход праз Twitter (X)
    • Уваход для аўтараў
    • Мае налады
    • Выхад
Advanced
  • КОМІКСЫ
  • ФАНФІКІ
  • АПАВЯДАННІ
  • ЧАСОПІСЫ
  • БЛОГІ
  • ПЕРАКЛАДЫ
  • АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ
  • ПРЫШПІЛЬНЫЯ КОМІКСЫ
  • Інфармацыя
    • Звязацца з намі
    • Прапанаваць публікацыю
  • Мой аккаўнт
    • Уваход праз google
    • Уваход праз Twitter (X)
    • Уваход для аўтараў
    • Мае налады
    • Выхад
  • Жанры
    • Рамантыка
    • Супергероі
    • Камедыя
    • Драма
    • Баявік
    • Дэтэктыў
    • Для дарослых
    • Прыгоды
    • Анімэ
    • Школа
    • Фэнтазі
    • Гістарычны
    • Хорар
    • Манга
    • Містыка
    • Уаншот
    • Псіхалагічны
    • Фантастыка
    • Спорт
  • Выдавецтвы коміксаў
    • Marvel
    • DC
    • Image comics
    • Dark Horse
    • IDW
    • Boom! Studios
    • Oni Press
  • Фандомы фанфікаў
    • Harry Potter
    • Avengers
    • Spider-man
    • Star Wars
    • Genshin Impact
    • Good Omens
  • Аўтары
Prev
Next

Суседка - 6 глава

  1. Хатняя старонка
  2. Суседка
  3. 6 глава
Prev
Next
Перадрук твора магчымы толькі з дазволу аўтара.

Раніцай Оля патэлефанавала хлопцу і папрасіла, каб ён прыехаў. Але ніякія намёкі, нават самыя адкрытыя, не маглі яго адарваць ад складанага і важнага праекта. Оля сумнявалася, а ці разумеў ён намёкі? Сэкс у іх быў не радзей, чым у іншых, але заўсёды трохі няспраўны. Абодва саромеючыся сваёй галізны, хавалі сорам пад недарэчнымі жартамі. Бывала, што сэкс ператвараўся ў стэндап. Абодва стараліся захоўваць сур’ёзны твар, ад гэтага станавілася яшчэ смяшней.

Кінуўшы марныя спробы, Оля адправілася на прабежку. Свежае паветра бадзёрыла. Па дарозе ёй сустракаліся шчаслівыя пастаяльцы. Олі здавалася, што птушкі спяваюць весялей, а водар хвоі сапраўды лячэбны. Але прайшло два дні і дзве ночы і радасць знікла – Оля больш не бачыла і не чула суседку. У рэстаране Маша больш не падсаджвалася і ў нумар як быццам не прыходзіла. Сама ж Оля не хацела навязвацца і проста бавіла дні да ад’езду.

На трэці дзень лівень забараніў шпацыраваць, бегаць і катацца на ровары. Кніга пра мужчын з коньмі і жанчын з пышнымі грудзьмі скончылася. З забавак застаўся басейн. Оля вельмі хацела б не хадзіць туды, яна не любіла цесны касцюм і вільготнасць. Яе перакручвала ад думкі, што прыйдзецца боўтацца ў грамадскай вадзе пад строгі погляд ратавальнікаў і прыбіральшчыц.

Оля ўзяла ўсё па спісе: тапачкі, ручнік, купальнік і на ўсялякі выпадак даведку. Вопыт падказваў, што гэты дакумент, часам, важней купальніка. У распранальні нікога не было. Оля пакінула сумку ў шафцы і пайшла ў душ. З трох кабінак свабоднай была толькі адна. І толькі Оля ўзялася за шторку, як з суседняй кабінкі выйшла Маша. Зусім голая.

– Прывітанне.

Маша лёгка і нязмушана пайшла да ручніка, які вісеў на сцяне. А Оля ўтаропілася на яе попу. Успомніўшы, дзе яна знаходзіцца, Оля прымусіла сябе падняць вочы, шмыгнуць за шторку і ўключыць душ. Яна нагадала сабе: голыя людзі ўсе аднолькавыя, прынамсі, ёй калісьці так казалі. Але Маша была іншая. Яе ўпэўненасць і разняволенасць уражвалі свядомасць Олі. Яна спрабавала назваць суседку дзіўнай вычварэнкай, але не магла. Хутчэй Оля была вычварэнкай, якая вытарэшчваецца на чужыя прыгожыя попы.

Пасля такой сустрэчы басейн з натоўпам народу здаваўся хатняй утульнай ваннай. Оліна сэрца спявала песні пра каханне. Увесь астатні дзень праляцеў з думкамі аб нечаканай сустрэчы.

Пераваліла за поўнач, калі ў пакой пастукалі. Оля не адразу зразумела, што гук ішоў з шафы. Пытацца “хто там?” не мела сэнсу, відавочна, што акрамя Машы ніхто б не дадумаўся стукаць у мэблю. Яна адчыніла дзверы.

Скразняк прынёс водар персіка. У праёме паказалася галава Машы:

– І зноў прывітанне. Мне стала сумна. Падумала, можа, і табе таксама? Можна мы з маімі сябрамі зойдзем?

Сябрамі аказаліся бутэлька віна і грэцкія арэхі. Ашалелая Оля тузанулася ў бок, але ложак стаяў так блізка, што яна стукнулася каленкай. Маша кінулася, наколькі гэта было магчыма ў вузкім праходзе, на дапамогу, але не разлічыла адлегласць і штурхнула Олю так, што яна ўпала на падлогу.

– Прабач, вось, прыкладзі бутэльку, яна з халадзільніка.

Оля адмахнулася ад загадкі “адкуль у Машы халадзільнік”, калі адчула холад на каленцы і цяпло рукі Машы на сцягне.

– Тут так вузка. Давай сядзем на ложак?

Маша паводзіла сябе як быццам кожны дзень ходзіць праз шафу да суседак:

– А ў цябе куфлі ёсць? Ці хаця б кубкі.

– Няма. – Оля агледзелася па баках. – У мяне нічога няма.

– А штопар?

– Не, штопара таксама няма. – Трохі памаўчаўшы Оля палічыла патрэбным дадаць. – Ёсць чыпсы з густам сыру.

Маша ўскочыла і нырнула назад у шафу. Праз секунду вярнулася, памахваючы штопарам:

– Будзем піць з бутэлькі. Мае куфлі таксама кудысьці дзеліся.

Дзяўчыны трохі пабалбаталі. Потым яшчэ няшмат. А потым Оля сказала:

– Я хачу цябе пацалаваць.

Оля і праўда хацела. Яна ўспомніла, як Маша стагнала, успомніла яе цела. Яна хацела больш, хацела адчуць яе смак.

– Дык цалуй.

Маша не дала Оле апамятацца і чмокнула яе ў нос.

– І ўсё?

Оля падціснула вусны, адчуўшы прыкрасць. Маша цёпла ўсміхнулася і пацалавала дзяўчыну ў вусны. Затым яшчэ і яшчэ. Цяпло разлілося па целе. Расло напружанне. Спачатку пацалункі былі як быццам жартоўныя, але паступова станавіліся настойлівей. Дыханне збілася. Спыніўшыся перавесці дух, Маша пачала павольна развязваць халат. Потым дазволіла яму ўпасці. Сарамлівасць і сорам пакінулі Олю, як быццам так і павінна быць. Яна прагна сачыла за кожным рухам суседкі ў чаканні, што будзе далей. Маша падышла да Олі на ложку. Паклала Оліну руку сабе на жывот і падштурхнула яе апусціцца ніжэй. Пасля гэтага нахілілася і павольна, прыкусваючы губу, пацалавала дзяўчыну. Оліна рука застыла на гарачым целе, яна баялася пранікнуць глыбей, але і прыбраць руку значыла выпусціць нешта важнае. Маша зняла з Олі футболку і штурхнула дзяўчыну на ложак. Легла побач. Працягваючы цалаваць, яна апусціла руку ў Оліны трусікі. Оля не памятала, хто яна. Не разумела, што збіраецца зрабіць. Але ведала, што не хоча, каб гэта канчалася. Маша без складанасцей знайшла тое, што шукала. Оля ўчапілася рукамі ў покрыва. А потым адбыўся выбух і перад вачыма зацвілі казачныя кветкі.

Працяг будзе…

Prev
Next

Comments for chapter "6 глава"

MANGA DISCUSSION

Пакінуць адказ Адмяніць адказ

You must Register or Login to post a comment.

Падказка: прачытаўшы, ацаніце твор зоркамі і падтрымайце аўтара ў каментары - яму будзе прыемна.
  • HOME
  • БЛОГІ
  • КАНТАКТ
  • ПРА НАС
  • ПРАВІЛЫ І ПАГАДНЕННІ (RODO)

(C) ComicsBY 2024

Sign in

Залагуйся праз Google
Continue with X

Lost your password?

← Back to comicsby.live

Sign Up

Register For This Site.

Залагуйся праз Google
Continue with X

Log in | Lost your password?

← Back to comicsby.live

Lost your password?

Please enter your username or email address. You will receive a link to create a new password via email.

← Back to comicsby.live

Caution to under-aged viewers

Суседка

contains themes or scenes that may not be suitable for very young readers thus is blocked for their protection.

Are you over 18?