comicsby.live
  • КОМІКСЫ
  • ФАНФІКІ
  • АПАВЯДАННІ
  • ЧАСОПІСЫ
  • БЛОГІ
  • ПЕРАКЛАДЫ
  • АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ
  • ПРЫШПІЛЬНЫЯ КОМІКСЫ
  • Інфармацыя
    • Звязацца з намі
    • Прапанаваць публікацыю
  • Мой аккаўнт
    • Уваход праз google
    • Уваход праз Twitter (X)
    • Уваход для аўтараў
    • Мае налады
    • Выхад
Advanced
  • КОМІКСЫ
  • ФАНФІКІ
  • АПАВЯДАННІ
  • ЧАСОПІСЫ
  • БЛОГІ
  • ПЕРАКЛАДЫ
  • АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ
  • ПРЫШПІЛЬНЫЯ КОМІКСЫ
  • Інфармацыя
    • Звязацца з намі
    • Прапанаваць публікацыю
  • Мой аккаўнт
    • Уваход праз google
    • Уваход праз Twitter (X)
    • Уваход для аўтараў
    • Мае налады
    • Выхад
Family Safe
Family Safe
  • Жанры
    • Рамантыка
    • Супергероі
    • Камедыя
    • Драма
    • Баявік
    • Дэтэктыў
    • Для дарослых
    • Прыгоды
    • Анімэ
    • Школа
    • Фэнтазі
    • Гістарычны
    • Хорар
    • Манга
    • Містыка
    • Уаншот
    • Псіхалагічны
    • Фантастыка
    • Спорт
  • Выдавецтвы коміксаў
    • Marvel
    • DC
    • Image comics
    • Dark Horse
    • IDW
    • Boom! Studios
    • Oni Press
  • Фандомы фанфікаў
    • Harry Potter
    • Avengers
    • Spider-man
    • Star Wars
    • Genshin Impact
    • Good Omens
  • Аўтары
Novel Info

Закладкі для кніг - Закладкі для кніг

  1. Хатняя старонка
  2. Закладкі для кніг
  3. Закладкі для кніг
Novel Info
Заўвага: Сінціў даў Чун'юню пачытаць "Заснавальніка цёмнага шляху" Перадрук твора магчымы толькі з дазволу аўтара.

Тыя, хто сапраўды любяць кнігі, ніколі не дазволяць сабе загінаць куткі старонак ці пакідаць раскрытую кнігу вокладкай дагары, каб пазначыць месца, дзе спынілі чытанне. У сапраўдных аматараў кніг заўсёды знойдзецца нешта, што можна выкарыстаць у якасці закладкі — як праяўленне павагі да таго, што яны так любяць. І нават у гэтым Сінціў перасягнуў усіх іншых, бо яго калекцыя кніжных закладак была амаль настолькі ж багатая, як і калекцыя кніг.

Вось напрыклад філігранны фенікс не таўсцейшы за папяровы аркуш. Ён выраблены з латуні і аздоблены золатам (майстрыха патлумачыла, што калі б фенікс быў цалкам залаты, то ён быў бы дужа гнуткі і нязручны для выкарыстання). Да хваста фенікса быў прымацаваны танюткі залаты ланцужок, на якім вісела маленечкае пёрка, таксама латунна-залатое. І калі фенікса ўкладаеш у кнігу, гэтае пёрка выглядвае паміж старонак, адзначаючы, дзе было спынена чытанне. Такі скарб Сінціў падарыла маці на дванаццацігоддзе, і тады ён некалькі гадзін зачаравана разглядваў вытанчаную закладку. І нават пасля столькіх гадоў ён кожны раз, калі кладзе матчын падарунак у кнігу, некалькі хвілін у захапленні на яго любуецца.

Яшчэ адзін скарб у калекцыі закладак — гэта каменная кветка, якую Сінціў падарыў мастак ілюстрацый для яго кніг. Высветлілася, што гэты мандштацкі мастак валодае Геа віжэнам і можа ствараць з камянёў вытанчаную прыгажосць. Кветка, якую ён даслаў Сінціў разам з адной з ілюстрацый, была нават танчэйшая за металічнага фенікса. Яна выглядала як сэсілія і была зроблена з дзівоснага каменю, пра які Сінціў, здаецца, нават не чуў. Зорнае срэбра — так назваў яго мандштацкі мастак і распавёў, што яно сустракаецца толькі на гары Драконавы Хрыбет. Заўсёды халодная навобмацак, каменная сэсілія стала адным з самых чароўных экзэмпляраў у калекцыі Сінціў.

Аднак не толькі дарагімі скарбамі поўнілася яго калекцыя. Вось яшчэ адна кветка, згорнутая з паперы, даволі танюткай, так што праз яе відаць іерогліфы, якія напісаны з унутранага боку. Гэта рэцэпт баоцзы, які спецыяльна для Сінціў перарабіла яго сяброўка Сянлін, каб для іх прыгатавання была не патрэбна морква. Самі баоцзы ён ужо даўно мог прыгатаваць нават з заплюшчанымі вачыма, але рэцэпт захаваў, бо ён у свой час стаў для яго сапраўдным адкрыццём. І цяпер інструкцыя па стварэнні безмаркоўнага смакоцця набыла новае жыццё ў выглядзе кветкі-арыгамі паміж кніжных старонак.

А вось нядаўнае набыццё — чырвоны кляновы ліст, які Сінціў падарыў новы знаёмы той самай знакамітай вандроўніцы, якая некалі дапамагла яму выратаваць кніжную калекцыю Чжана Дзявятага і яго самога. Даведаўшыся пра тое, што яна збіраецца адплываць у Інадзуму, Сінціў прыйшоў да яе развітацца. Ён заспеў вандроўніцу, калі яна йшла да карабля разам з дзівосна выглядаючым хлопцам — як высветлілася, ён быў з Інадзумы — і калі ён загаварыў, Сінціў згубіў лік часу, бо іначай як “кветкі замест словаў” яго маўленне і не назваць. Заслухаўшыся, Сінціў нават не заўважыў, у які момант гэты хлопец падарыў яму кляновы ліст, і дагэтуль шкадаваў, што забыўся спытаць яго імя.

Але самым дарагім і любімым экзэмплярам у калекцыі Сінціў быў талісман, які мусіў бы абараняць ад злых духаў, але праз адну памылковую рыску так і не запрацаваў. Сінціў не мог не ўсміхнуцца, калі ўспамінаў, як наўмысна напалохаў яго стваральніка, калі той маляваў свае абарончыя талісманы — якія таму ўсё роўна ніколі не былі патрэбныя — каб потым папрасіць аддаць сапсаваны. Але нягледзячы на сапсаванасць, талісман нават праз месяцы ўсё яшчэ захоўваў марозны элементальны след. Сінціў так любіў дакранацца да яго вуснамі, адчуваючы гэтую асвяжальную прахалоду і марачы пра тое, як аднойчы гэтак жа дакранецца да вуснаў яго стваральніка… Цікава, ці будуць яго вусны такімі ж прахалоднымі альбо будуць гарачымі ад лішку энэргіі Ян? І ці адчуе ён элементальны след самога Сінціў на талісмане, калі дакранецца? І калі адчуе — ці здагадаецца, што Сінціў цалаваў яго талісман?

Гэтыя пытанні бесперапынна займалі розум Сінціў ўжо некалькі дзён, з таго самага часу, калі ён аддаў Чун’юню адну кнігу пра ордэны чараўнікоў, якія змагаюцца са злымі духамі — такое яму пэўна мусіла спадабацца. Але тыя чараўнікі не толькі змагаліся са злымі духамі… Сінціў быццам бы ненаўмысна пакінуў падараваны Чун’Юнем талісман акурат на той старонцы, дзе пацалаваліся два чараўніка, гарэзлівы вынаходнік новых шляхоў у тутэйшых чароўных мастацтвах і халодны нібы лёд аматар сапраўдных вытокаў абароны ад злых духаў. Сінціў ажно прыжмурыўся ад радасці, што яму давялося знайсці такую кнігу, лепшага прызнання і прыдумаць нельга! Ах, колькі надзей ён усклаў на гэтую закладку! Ужо калі і гэта не спрацуе… Лепей, напэўна, пра гэта не думаць, бо калі Чун’юнь праігнаруе такія празрыстыя намёкі, то, напэўна, і не варта спадзявацца на ўзаемнасць?..

Толькі б дачакацца цяпер, пакуль Чун’юнь прачытае тую кнігу!

Novel Info

Comments for chapter "Закладкі для кніг"

MANGA DISCUSSION

Пакінуць адказ Адмяніць адказ

You must Register or Login to post a comment.

Падказка: прачытаўшы, ацаніце твор зоркамі і падтрымайце аўтара ў каментары - яму будзе прыемна.
  • HOME
  • БЛОГІ
  • КАНТАКТ
  • ПРА НАС
  • ПРАВІЛЫ І ПАГАДНЕННІ (RODO)

(C) ComicsBY 2024

Sign in

Залагуйся праз Google
Continue with X

Lost your password?

← Back to comicsby.live

Sign Up

Register For This Site.

Залагуйся праз Google
Continue with X

Log in | Lost your password?

← Back to comicsby.live

Lost your password?

Please enter your username or email address. You will receive a link to create a new password via email.

← Back to comicsby.live