Pyrkon 2026

З 19 па 21 чэрвеня ў Познані зноў прайшоў Pyrkon – самы буйны фэст фантастыкі ў Польшчы. Калі коратка, то гэта тры дні, калі ў адным месцы збіраюцца аматары коміксаў, фантастыкі, фэнтэзі, анімэ, настолак і відэагульняў. Праграма, як заўсёды, велізарная: больш за дзве тысячы розных падзей. Можна было бегаць паміж лекцыямі, гуляць у настолкі, слухаць…