Rating
Rank
Аўтар
Мастак
Genre(s)
Tag(s)
У бліжэйшай будучыні «Белая чума» спустошвае насельніцтва планеты. Цывілізацыя, якой мы яе ведалі, засталася толькі салодка-горкім успамінам. Свет стаў небяспечным месцам. Выжыць можна толькі ва ўмацаваных гарадах і паселішчах у Зоне Небяспекі, дзе выкананне правілаў – пытанне жыцця або смерці. Кожнае дзіця гэта ведае. Пакуль дзеці не становяцца падлеткамі…
Лянівыя, бунтоўныя, жорсткія і з кепскім характарам, Зак і Арчар Гудвуды зайшлі занадта далёка. Ад таго часу, як восем гадоў таму яны страцілі бацькоў, два браты трымаліся адзін за аднаго ў гарадскім дзіцячым доме. Але з мясцовымі ўладамі ў іх усё складвалася не надта. Грамадству, якое змагаецца за ўласнае выжыванне, няма цярпення да такіх панкаў, як яны.
Дзякуючы свайму ўзросту яны атрымліваюць апошні шанс. Іх адпраўляюць у адно з паселішчаў у самым цэнтры Зоны Небяспекі.
Паселішча № 16, таксама вядомае як Форт Апачы.
*Гун хо (кіт. 工合, літаральна «працаваць разам, працаваць у згодзе») – выраз, які прыйшоў з кітайскай мовы і азначае «перапоўнены энергіяй, надзвычай захоплены, нацэлены на перамогу».
Топ-5 месяца (май, чэрвень 2026)
![]()
![]()
Персанажы:

Арчар

Зак