comicsby.live
  • КОМІКСЫ
  • ФАНФІКІ
  • АПАВЯДАННІ
  • ЧАСОПІСЫ
  • БЛОГІ
  • ПЕРАКЛАДЫ
  • АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ
  • ПРЫШПІЛЬНЫЯ КОМІКСЫ
  • Інфармацыя
    • Звязацца з намі
    • Прапанаваць публікацыю
  • Мы ў сацсетках
    • Твітэр (Х)
    • Тэлеграм
    • Ютуб
  • Мой аккаўнт
    • Уваход праз google
    • Уваход праз Twitter (X)
    • Уваход для аўтараў
    • Мае налады
    • Выхад
Advanced
  • КОМІКСЫ
  • ФАНФІКІ
  • АПАВЯДАННІ
  • ЧАСОПІСЫ
  • БЛОГІ
  • ПЕРАКЛАДЫ
  • АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ
  • ПРЫШПІЛЬНЫЯ КОМІКСЫ
  • Інфармацыя
    • Звязацца з намі
    • Прапанаваць публікацыю
  • Мы ў сацсетках
    • Твітэр (Х)
    • Тэлеграм
    • Ютуб
  • Мой аккаўнт
    • Уваход праз google
    • Уваход праз Twitter (X)
    • Уваход для аўтараў
    • Мае налады
    • Выхад
Family Safe
Family Safe
  • Жанры
    • Рамантыка
    • Супергероі
    • Камедыя
    • Драма
    • Баявік
    • Дэтэктыў
    • Для дарослых
    • Прыгоды
    • Анімэ
    • Школа
    • Фэнтазі
    • Гістарычны
    • Хорар
    • Манга
    • Містыка
    • Псіхалагічны
    • Фантастыка
    • Спорт
    • Графічная навэла
    • Уаншот
  • Выдавецтвы коміксаў
    • Marvel
    • DC
    • Image comics
    • Dark Horse
    • IDW
    • Boom! Studios
    • Oni Press
  • Фандомы фанфікаў
    • Harry Potter
    • Avengers
    • Spider-man
    • Star Wars
    • Genshin Impact
    • Good Omens
  • Аўтары
Novel Info

Помста - Помста

  1. Хатняя старонка
  2. Помста
  3. Помста
Novel Info
(с) Эмілія Зарэцкая - перадрук магчымы толькі з дазволу аўтаркі.

Пах крыветак, брудны матрац, штось пра “бервяно” з тваіх вуснаў, я зверху.  Спробы схаваць адрыжку ад піва, канспіратыўная кватэра нейкага “напаўапазіцыйнага” таварыства ў Берасці, прасцінаў няма. Мой першы раз.

Мой першы паход у тэатр з мужчынам. Ён у гарнітуры. Зайздроснае кігіканне дзяўчат-аднагрупніц з факультэту заммоваў. Такі прывабны ён. Такая шчаслівая я. Мне зайздросцяць. Таму што недзе счапіла “такова мушчыну”. 

Няўжо чапляла? Наўмысна, —  дакладна не. Куды мне, гідкаму качаняці. Шчыра, куды мне? 

Лета. “Будуем” дом еўрапейскіх (*чытай: канспіратыўных) сустрэч у закінутай вёсцы на Палессі.  Дом, які рэстаўруем,  напраўду прыгожы. Блізу 30-х гадоў пабудовы. Польскі канструктывізм. Я на лагер дзяўчына адная і пятнаццаць хлапцоў. Адказваю за кухню, — вару мужчынам кашы, абіраю бульбу. Увечары збіраемся ля вогнішча, гарлаем песні  пад гітару. Пасля па намётах. У першую ж ноч нейкі “ўдалы парсючок” мацае мае грудзі. Балазе не зайшло далей. Я яшчэ цнатліўка, нічога што скончыла трэці курс універа. Мне адначасова страшна, аднак карціць даведацца, як яно там, у статусе жанчыны. Але п’янкі тлум мінае. 

Наступнага дня шпацыруем па вёсцы з В., трымаемся за ручкі, разважаем пра будучыню Беларусі, яго выбарчую кампанію і г.д. Было кранальна. Дужа міла было.  

У В. усё добра, ажаніўся, працуе і жыве ў Польшчы.  Файны дзядзя, сівізна яму да твару.  

Табе да твару быў хвосцік. Хвост даўгіх валасоў, рукі перабіраюць гітарны рыф. Ты, вядома, ствараеш песні. На мяне ўвагі ў лагеры не звяртаеш. Дакладна, наўмысна. Таму што звычайна звяртаюць увагу на цябе, праўда,  З.? Нават крытыкаваць мяне спрабаваў. Маўляў, цёгаюся з усімі запар па вёсцы. Адзін дзень з тым, гэты з другім…  (*чытай: чаму не абрала мяне?)

Хай сабе, хай. Час помствы тваёй, час расплаты яшчэ надыдзе. 

Але я ў чым вінная я? В. сам прапанаваў прайсціся па вёсцы, я была ў шоку. Ён адразу мне спадабаўся. 

Цябе, З., я баялася. Не разумела, чаму такі злосны, чаму насмешнік, што я зрабіла ня так. Ня так абіраю бульбу? Ня так мыю посуд? Падаецца, нешчаслівая будзе тая, хто стане тваёй жонкай. 

Як яно у вас там ня ведаю, але няхай будуць шчаслівыя твае дзеці. Іх у цябе двое. Ну, і жонка, вядома, маецца. Дарэчы чытала тваё інтэрв’ю. Ты там і па ёй прайшоўся: “жонка павінная разумець, што мужчыне патрэбна  аддушына. Быт часцяком  забівае у чалавеку (*ой, пардон, мужчыне) паэта. Цяжка,  я б нават сказаў, немагчыма пісаць, калі цябе абмяжоўваюць на шляху да мары”.

Оооо, пэўна, смецце выносіць жонка! Бо непаэтычна, бо быт.

Хай сабе, хай. Час помствы тваёй, час расплаты ўжо надыходзіць.

Не памятаю, як да таго дайшло, але мы абмяняліся кантактамі… Нават стэлефанаваліся..  Хаця… Стой, успомніла! Ты абяцаў мне дыск са сваімі песнямі. Ну, ок, сустрэліся. Трэба ж было дыск прывезці.

Як я захаплялася, што ты! Музыка сам, ды яшчэ такі фацэт, з моцнымі рукамі і  хвосцікам, мне песні паслухаць даў. Нават прывёз сам!

Няўжо я тады разумела, што разам з песнямі ты вязеш сваё эга?  

І я слухала-слухала, захаплялася. Пасля зноў улучала, на рыпіт ставіла.

З табой стэлефаноўвацца стала невыносна. Не памятаю тых размоў, але ты казаў прыкладна пра тое, што мала мяне разумееш. 

А як жа. Я сябе тады і сама разумела мала. 

І вось. Я запрашаю цябе  ў тэатр. Набываю сама квіткі. Ідзем. Не памятаю, што была за пастаноўка. Магчыма, “Белый ангел, чёрные крылья”? Калі яна, то файна. Пасля спектаклю праводзіш мяне. Па дарозе балакаем, а ты гэтак настойліва пытаеш, ці планую я запрасіць цябе дахаты? Бо я не запрашала, во дурнічка. А як? Я ж не адна жыву, а з дзяўчатамі. Ты нервуешся, злуешся. Я зноўку не разумею, чаго?  Што не так?

Гэта тады, а зараз… Я не дурная. Інвестыцыя не праканала, актывы амаль згарэлі. Ты прэшся з іншага горада, гарнітур апранаеш, а яна? Спаць з табою, альфа-самцом, не хоча? Як наважылася? Хто дазволіў? 

А ніхто. Я была наіўнай дурнічкай, у каханне верыла. Светлае, чыстае, як крышталёвы адбітак свой у водах Нёмана. Але ты мяне прымусіў… 

…паверыць у тое, што я “бервяно”. 

Час помствы тваёй, час расплаты тваёй надыйшоў. 

(с) Эмілія Зарэцкая – перадрук магчымы толькі з дазволу аўтаркі.
4.09.2024

Novel Info

Comments for chapter "Помста"

MANGA DISCUSSION

Пакінуць адказ Адмяніць адказ

You must Register or Login to post a comment.

Падказка: прачытаўшы, ацаніце твор зоркамі і падтрымайце аўтара ў каментары - яму будзе прыемна.

YOU MAY ALSO LIKE

Канец гэтага гробанага свету by01
Канец гэтага гробанага свету
15 красавіка 2025
P00001
Дзівосныя Людзі Ікс 2024
10 верасня 2026
YKK_cover2
Падарожныя нататкі пра паездку на закупы ў Якагаму
11 красавіка 2026
The Witcher – House of glass 05 by01
Вядзьмар. Дом са шкла
7 жніўня 2024
  • HOME
  • БЛОГІ
  • КАНТАКТ
  • ПРА НАС
  • ПРАВІЛЫ І ПАГАДНЕННІ (RODO)
  • Аўтарскія правы / Copyright / DMCA Policy

(C) ComicsBY 2024

Sign in

Залагуйся праз Google
Continue with X

Lost your password?

← Back to comicsby.live

Sign Up

Register For This Site.

Залагуйся праз Google
Continue with X

Log in | Lost your password?

← Back to comicsby.live

Lost your password?

Please enter your username or email address. You will receive a link to create a new password via email.

← Back to comicsby.live