Хатняя старонка дзень новых коміксаў Дзень новых коміксаў. 5 лютага 2025

Дзень новых коміксаў. 5 лютага 2025

Нас навучылі чакаць кожную сераду нейкіх прэм’ер. Але ўжо другі тыдзень запар расказаць амаль нечага. Чарговая серыя па франшызе “Зорных войнаў”, музейны трылер ад малавядомых аўтараў – адзінае, што патрапіла ў наш сённяшні агляд. Быў яшчэ “Power man. Timeless” ад Марвел, але ў гэтага комікса такія нізкія ацэнкі, што лепш пра яго нават не згадваць.

Гэта не значыць, што на гэтым тыдні фанатам коміксаў нечага будзе чытаць. Проста выйшлі не першыя нумары. Паглядзіце ў спісы найбольш чаканых коміксаў – выбар вялікі.

Дарэчы, калі каму-небудзь патрэбна дапамога з набыццём арыгінальных коміксаў, напішыце, – што-небудзь прыдумаем.

Рэсурсы: patreon.com/comicsby leagueofcomicgeeks.com

Star Wars: Legacy of Vader

Charles Soule, Luke Ross

ЦЕНЬ ДАРТА ВЭЙДЭРА РАСПАСЦІРАЕЦЦА ЎГЛЫБ… РОСКВІТУ ПЕРШАГА ОРДЭНА!

Пачынаецца кіраванне вярхоўнага лідэра Кайло Рэна! Цёмная апантанасць Кайло прыводзіць яго ў Мустафар! Якія сакрэты захоўвае крэпасць Вэйдэра для маладога тырана? І якая асоба з мінулага дапаможа яму ў яго пошуках?

Bronze Faces

Shobo Coker, Alexandre Tefenkgi, Shof Coker

Соха, Лондан. Дзяцінскія сябры Тымі, Санга і Гбонка зноў збіраюцца разам напярэдадні гістарычнай пакупкі Брытанскім музеем работ бацькі Тымі, выбітнага нігерыйскага мастака Адэвале Балогуна.

Тымі запрасілі як “ганаровага госця”, але тое, што музей падае як трыумфальную набыўку, тройца лічыць нічым іншым, як нахабным культурным крадзяжом. Натхнёныя ноччу п’янства і агульнага абурэння, яны вырашаюцца на смелы крок… скрасці мастацкія творы назад!

Але калі ў іх руках аказваецца дакумент пад назвай “Рэгістр”, дзе пазначаны дзясяткі скрадзеных у каланіяльную эпоху артэфактаў, іх амбіцыі становяцца яшчэ вышэй — яны накіроўваюць свае погляды на Бенінскія бронзы — амаль 1 500 твораў мастацтва, скрадзеных з Каралеўства Бенін і зараз захоўваных у Брытанскім музеі.

Знакамітыя аўтары Шобо і Шоф Кокер (New Masters) натхняюцца сваёй нігерыйскай спадчынай для гэтай авантуры стагоддзя, да іх далучаецца выдатны мастак Аляксандр Тэфенкгі (Once Upon a Time at the End of the World, The Good Asian).

Топ-10 самых чаканых коміксаў Marvel на гэтым тыдні:

  • The Ultimates #9
  • Wolverine #6
  • The Avengers #23
  • The Spectacular Spider-Men #12
  • Phoenix #8
  • Scarlet Witch #9
  • Star Wars: Legacy of Vader #1
  • Namor #7
  • Spirits of Vengeance #6
  • Power Man: Timeless #1

Топ-10 самых чаканых коміксаў DC на гэтым тыдні:

  • Batman #157
  • Absolute Superman #4
  • Poison Ivy #30
  • Batgirl #4
  • Birds of Prey #18
  • JSA #4
  • Shazam! #20
  • Two-Face #3
  • Batman: Off-World #6
  • Justice League: The Atom Project #2

Топ-10 самых чаканых альтэрнатыўных коміксаў на гэтым тыдні:

  • Gunslinger Spawn #40
  • The Walking Dead Deluxe #106
  • The Sacrificers #14
  • Grim #21
  • The Rocketfellers #3
  • Sonic the Hedgehog #76
  • Snotgirl #18
  • Teenage Mutant Ninja Turtles: Saturday Morning Adventures #21
  • Cruel Kingdom #2
  • Kaya #25

Топ-10 самых чаканых зборнікаў на гэтым тыдні:

  • The Ultimates by Deniz Camp Vol. 1: Fix the World TP
  • Geiger Vol. 2: The Nuclear Knight TP
  • DC Finest: Teen Titans – The Judas Contract TP
  • Public Domain Vol. 2: Build Something New TP
  • What’s the Furthest Place From Here? Vol. 4 TP
  • Absolute Power: Task Force VII TP
  • Marvel Premier Collection: Daredevil – Born Again TP
  • Dandadan Vol. 11 TP
  • Absolute Power: Origins TP
  • Batman ’89 TP

Пакінуць адказ