Цэнзура ў коміксах

Калісьці вельмі-вельмі даўно аднаму псіхіятру прыйшла ў галаву ідэя. І гэта ідэя паўплывала на коміксы і нават ледзь не забіла іх.

Калісьці вельмі-вельмі даўно аднаму псіхіятру прыйшла ў галаву ідэя. І гэта ідэя паўплывала на коміксы і нават ледзь не забіла іх.

Вядома, усё здарылася не з-за аднаго чалавека. Так не бывае, але менавіта Фрэдрык Вертам унёс велізарны ўнёсак у з’яўленне цэнзуры ў коміксах. 

Амаль 60 гадоў у коміксах нельга было ўбачыць смерць чалавека, хадзячых мерцвякоў, вампіраў, дрэнных карумпаваных паліцыянтаў ці суддзяў. Забаранялася: галізна, сэксуальныя паводзіны персанажаў, вульгарнасць, згадванне разводу, была нават забарона на слова «жахі» ў назве коміксаў, жанчыны не маглі быць намаляваны з перабольшанымі формамі (мужчын гэты пункт не датычыўся). 

Першыя нападкі на коміксы Фрэдрык Вертам пачаў у 40-х гадах. Спачатку ён выдаў кнігу, потым артыкул, потым яшчэ адну кнігу. Вертам лічыў, што коміксы вінаватыя ў жорсткасці дзяцей і падлеткаў. Таму ніяк не мог пакінуць у супакоі гэтыя «д’ябальскія» малюначкі.

Вядома, Вертам знайшоў аднадумцаў. Джэфры Вагнер быў адважней, ён адразу пачаў з абраз. У сваёй кнізе «Парад задавальнення», выдадзенай у 1949 г.  Вагнер зрабіў выснову, што юныя чытачы коміксу абавязкова стануць маньякамі, дурнямі ці пачнуць спяваць жахлівы джаз. 

І вось, у 1954 на свет коміксаў звалілася кніжная бомба, якую скінуў наш стары знаёмы псіхіятр Фрэдрык Вертам. Ён выдаў навуковую працу пад назвай «Спакушэнне нявіннасці». Гэта быў сапраўдны бум. Рэакцыя была маментальнай. Цяпер коміксы былі вінаватыя не толькі ў росце злачыннасці і жорсткасці, але і ў росце ліку гамасэксуалістаў (а спрыялі гэтаму, вядома ж, Бэтмэн і Робін). 

«Спакушэнне нявінных» прыцягнула ўвагу сенатара Эстэса Кефаувера. Кефаувер меў рэпутацыю паляўнічага на мафію. Як мафія і коміксы злучаны? Яшчэ як. Мафія мела трывалыя сувязі з распаўсюдам коміксаў. І вось Вертам паўстаў перад Падкамітэтам Сената па справах непаўналетніх. У сваіх сведчаннях перад камітэтам ён сцвярджаў, што індустрыя коміксаў была больш небяспечнай для дзяцей, чым нават Гітлер. Выступ псіхіятра патрапіў на тэлебачанне і на першую старонку New York Times. Сенатар Кефаувер страціў цікавасць да коміксаў адразу пасля таго, як яго абралі кандыдатам у прэзідэнты, але пашкоджанні ўжо быў нанесены, а папулярнасць псіхіятра Вагнера стала зорнай.  

Пасля шуму, які нарабіў Вертам, выдаўцам коміксаў прыйшлося ў 1954 гаду прыняць «Кодэкс коміксаў». Каб застацца ў індустрыі і каб самім рэгуляваць, пра што пісаць.

Але як вядома, цэнзура забівае. Што і здарылася ў свеце коміксаў.

Ужо ўлетку 1954 года 15-ці выдавецтвам прыйшлося зачыніцца. Некаторыя пратрымаліся ледзь даўжэй. Напрыклад, EC Comics выдавалі коміксы жахаў «Байкі са склепа». Па меркаванні службоўцаў, у гэтым коміксе было занадта шмат распусты і гвалту. А гэта прамая дарога да зачынення. Таму апошні нумар «Баек» выйшаў у 1955 гаду. І выдавецтву заставалася публікаваць толькі сатырыстычныя гісторыі пад назвай “Mad”.

Закона, які б выразна казаў, што за публікацыю забароненых тэм будзе кара, не было. Пазнака пра цэнзуру была добраахвотная. Аднак распаўсюджвальнікі і крамы не жадалі звязвацца з выдавецтвамі і прадаваць коміксы без адзнакі пра мінанне цэнзуры. 

Ад цэнзуры першым чынам папакутавалі дэтэктывы, рамантычныя гісторыі і жахі. Іх немагчыма было прадаваць з-за абмежаванняў. І вось тут пачынаецца срэбнае стагоддзе супергероікі. Супергероі атрымалі другое дыханне і зноў ратавалі чытачоў ад трывог смутнага часу. Усёткі час прыняцця цэнзуры выпаў на перыяд халоднай вайны і напружаным чаканнем ядзернага канфлікту.

Любая забарона абавязкова атрымае рэакцыю. Першая рэакцыя — гэта стварэнне падпольных коміксаў. Росквіт такіх кніг прыйшоўся на другую палову 60-х. Аўтары і мастакі пачалі выдаваць маленькім тыражом свае «непрыстойныя» гісторыі: жахі, крыміналы, рамантыку. Праблема зноў была ў распаўсюдзе. Дзе толькі коміксы не прадаваліся: і ў хэдшопах (гэта такія крамкі, дзе прадаваліся наркотыкі), і па пошце адпраўляліся. Усё прыйшло да таго, што напачатку 80-х масава адкрываецца спецыялізаваныя крамы коміксаў.

Вядома, з’яўленне шырокай андэграунднай плыні прымусіла ўносіць папраўкі ў Кодэкс. Што і адбылося ў 1971 году. Было дазволена пісаць гісторыі пра карумпаваных службоўцаў і пра шкоду наркотыкаў. Пра монстраў таксама не забыліся. Іх ізноў можна было выдаваць, але, праўда, у трохі падрэзаным класічным варыянце Франкенштэйна і Дракулы. Ізноў пачынаюць адраджацца жанры хорару і крыміналу. 

Вялікі ўнёсак у паслабленне цэнзуры ўнёс Стэн Лі. Міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў Злучаных Штатаў даручыла яму напісаць гісторыю пра шкоду наркотыкаў. Ён напісаў трохсерыйную гісторыю пра Чалавека-Павука пад назвай «Адраджэнне Зялёнага Гобліна», у якой Гары Осбарн становіцца наркаманам. 

І зноў буйное выдавецтва Marvel зрабіла ўнёсак у разбурэнне Кодэкса. У 1984 году яны ствараюць часопіс Comix Book, у якім друкуе падпольных аўтараў і мастакоў. Дарэчы, менавіта на старонках гэтага часопіса нарадзіўся Качка Говард.

Наступныя папраўкі не прымусілі сябе чакаць. Наступны ход зрабілі DC Comics. Менавіта яны ў 1989 году запатрабавалі абнавіць правілы, таму што ну колькі можна!

А далей як снежны камяк. Новыя выдавецтвы проста ігнаравалі Кодэкс. Яны паступова пераставалі дасылаць свае коміксы на экспертызу. У 2001 годзе Marvel зусім адмовілася ад выканання Кодэкса ў карысць уласнай сістэмы цэнзуры, у 2010 гаду гэтак жа паступіла Bongo, а ў 2011 гаду з розніцай у адзін дзень ад Кодэкса зракліся яго апошнія паслядоўнікі — DC і Archie.

Пакінуць адказ