Хатняя старонка дзень новых коміксаў Дзень новых коміксаў. 8 студзеня 2025

Дзень новых коміксаў. 8 студзеня 2025

Рэсурсы: patreon.com/comicsby leagueofcomicgeeks.com

Magik

Ashley Allen, Germán Peralta

МІСТЫЧНАЯ МУТАНТКА ІДЗЕ НА ПАЛЯВАННЕ ЗА ДЭМАНАМІ Ў СВАІМ НОВЫМ АНГОІНГУ!

Член Людзей-Ікс Ільяна Распуціна пачынае свой уласны шлях з новымі саюзнікамі і цёмнымі сіламі, што сталі супраць яе. Нешта старажытнае прачнулася пад лёдам Аляскі. Але, на жаль для гэтага нешта, цяпер гэта тэрыторыя Магік!

Аўтар тэксту — зорка Эшлі Аллен (X-MEN: BLOOD HUNT – MAGIK, MARVEL ZOMBIES: BLACK, WHITE & BLOOD), мастак — непераўзыдзены Герман Перальта (LOKI, BLACK PANTHER). Гэта стыльная, дынамічная прыгода паляўнічай на дэманаў, у якой галоўную ролю грае адна з самых магутных і жорсткіх Людзей-Ікс!

Aquaman

Jeremy Adams, John Timms

НОВЫЯ СІЛЫ, НОВАЯ МІСІЯ… КАРОЛЬ ВЯРТАЕЦЦА!

Пасля падзей Absolute Power здольнасці Артура Кэры эвалюцыянавалі і дасягнулі неверагоднай сілы, і цяпер гэты кароль гатовы выкарыстаць іх, каб даць сур’ёзны адпор ворагам. З кожнага з сямі акіянаў з’явіліся велізарныя водныя Кайдзу, і толькі здольнасці Аквамэна кіраваць вадой могуць спыніць іх. Але ці зможа ён гэта зрабіць, калі яго самога чакае пагібель?

На сцэну выходзіць Дагон, праваднік Артура ў ягоным пошуку таямніц «блакіту». Але якая смяротная таямніца чакае Артура на гэтым шляху?

Гэта зусім новая эпоха для Аквамэна ад прызнаных аўтараў Джэрэмі Адамса (The Flash, Green Lantern) і Джона Тымса (Action Comics), якая прымусіць вас апладзіраваць стоячы!

Daredevil: Unleash Hell – Red Band

Erica Schultz, Valentina Pinti

ЗАБОЙСТВА — ГЭТА МАСТАЦТВА!

Гвалт і акультныя таямніцы, якія віруюць па ўсім Сусвеце Marvel, дабіраюцца і да Кухні Пекла! Па горадзе пачынаюць з’яўляцца жудасныя месцы злачынстваў, і ўсе сляды паказваюць на немагчымага злачынца: МЮЗУ!

Аддаленая ад Мэта Мэрдока, Электра павінна раскрыць жудасную праўду так, як гэта мог бы зрабіць толькі Дэрдэвіл

The Lucky Devils

ШЧАСЛІВЫЯ Д’ЯВАЛЫ — гэта гісторыя пра двух бунтарскіх дэманаў, якія вырашаюць пачаць рэвалюцыю ў Пекле, — і пра двух звычайных дваццацігадовых людзей, якіх яны збіраюцца выкарыстаць для гэтага.

Вас чакае сатырычны погляд на Добрае і Злое. ШЧАСЛІВЫЯ Д’ЯВАЛЫ па-новаму і весела даследуюць д’ябальскія здзелкі і спакусы ў дынамічным і надзвычай смешным аповедзе.

New Champions

Steve Foxe, Ig Guara, Ivan Fiorelli

ХТО ТАКІЯ НОВЫЯ ЧЭМПІЁНЫ?

Што аб’ядноўвае чатырох дзяцей, чые жыцці былі разбураныя Гідрай, загадкавага пратэжэ Пунсовай Ведзьмы, праклятага гульца ў ролер-дэрбі і ўцекача з Ваканды? Не так шмат! Але калі таямнічыя сілы Хэлруна актывуюцца і збіраюць іх разам, ім давядзецца хутка навучыцца працаваць як каманда — інакш іх чакае гнеў Культу Хелы!

Стыў Фокс і Іван Фіярэлі (TIMESLIDE) аб’ядноўваюцца, каб прадставіць новае пакаленне герояў Marvel!

Топ-10 самых чаканых коміксаў Marvel на гэтым тыдні:

  • The Amazing Spider-Man #65
  • Uncanny X-Men #8
  • Ultimate Black Panther #12
  • Wolverine #5
  • Magik #1
  • NYX #7
  • All-New Venom #2
  • Sentinels #4
  • Daredevil: Unleash Hell – Red Band #1
  • Namor #6

Топ-10 самых чаканых коміксаў DC на гэтым тыдні:

  • Absolute Batman #4
  • Batman and Robin #17
  • Batman: Dark Patterns #2
  • Aquaman #1
  • DC vs. Vampires: World War V #6
  • Batman: Wayne Family Adventures #146

Топ-10 самых чаканых альтэрнатыўных коміксаў на гэтым тыдні:

  • Transformers #16
  • Geiger #10
  • What’s the Furthest Place From Here? #21
  • The Lucky Devils #1
  • Snotgirl #17
  • Teenage Mutant Ninja Turtles: Mutant Nation #3
  • Napalm Lullaby #8
  • Moon Man #6
  • Kill All Immortals #5
  • Teenage Mutant Ninja Turtles: Saturday Morning Adventures #20

Топ-10 самых чаканых зборнікаў на гэтым тыдні:

  • Falling in Love on the Path to Hell Vol. 1 TP
  • Birds of Prey Vol. 2: Worlds Without End TP
  • Chainsaw Man Vol. 17 TP
  • DC Finest: Aquaman – The King of Atlantis TP
  • Wolverine: Madripoor Knights TP
  • Symbiote Spider-Man 2099 TP
  • Guardians of the Galaxy Modern Era Epic Collection: War of Kings TP
  • StormWatch: The Road to the Authority Compendium TP
  • Sakamoto Days Vol. 15 TP
  • The Batman & Scooby-Doo Mysteries Vol. 5 TP

Пакінуць адказ