Хатняя старонка што пачытаць Што пачытаць у маі 2025. Коміксы Marvel

Што пачытаць у маі 2025. Коміксы Marvel

Вітаю ў новай рубрыцы, якая заменіць “Дзень новых коміксаў”. Тут вы атрымаеце суб’ектыўныя парады ад мяне, на якія коміксы варта звярнуць увагу. Мяркую, што рубрыка будзе складацца з трох частак: коміксы Marvel, DC і “Альтэрнатывы”. Калі атрымаецца знайсці час, будзе яшчэ і частка пра польскія выдавецтвы, бо многія беларусы ў замежжы жывуць у Польшчы.

Predator vs. Spider-Man

Benjamin Percy, Marcelo Ferreira

Красовер, які будзе складацца з чатырох выпускаў. Цікава паглядзець, як Драпежнікаў паканаюць героі Марвел. Вас чакае сцэны з абясскуранымі людзьмі, кроў па ўсёй старонцы комікса, Чалавек-павук, жорсткія сцэны. Усё гэта без адзнакі 18+.

Першы выпуск выйшаў 23 красавіка, наступны выйдзе 28 мая.

The Vision & The Scarlet Witch

Steve Orlando, Lorenzo Tammetta

Пунсовая ведзьма зараз на піку папулярнасці. Тым болей, што гэтым разам пару ёй складзе Віжн. Кожны год/паўгода выходзіць новая міні-серыя з яе ўдзелам, а піша адзін і той жа Сціў Арланда. Гэта вельмі зручна для тых, хто не гатовы збіраць серыю ў 50+ выпускаў, бо ў любы момант можна пачаць і ў любы момант закончыць. Пакуль не вядома, колькі выпускаў будзе налічваць гэты запуск. Мінулая серыя налічвала 10 выпускаў.

Першы выпуск – 21 мая.

The Thing

Tony Fleecs, Justin Mason

Міні-серыя з пяці выпускаў пра Істоту. Абяцаюць расказаць нешта пра яго мінулае і паказаць, як у цяперашнім ён здольны зладзіць са шматлікімі паляўнічымі за галовамі.

Першы выпуск – 21 мая.

Gwenpool

Cavan Scott, Stefano Nesi

Гвенпул вяртаецца ў новым чорным касцюме. Ці гэта нейкая іншая Гвенпул, больш жорсткая і больш забойчая? Каго мы ўбачым у гэтай новай серыі коміксаў, колькасць выпускаў якой пакуль на вызначана? – Акулёнка Джэфа і цмока Фін Фанг Фума.

Рэліз адбудзецца 14 мая.

Пакінуць адказ