Што пачытаць у чэрвені 2025. Коміксы Marvel
У гэтым месяцы выходзіць шмат новых серый коміксаў. Каб вас не стаміць, буду коратка.

Imperial
Jonathan Hickman, Federico Vicentini, Iban Coello
Даўно Хікман не рабіў рэвалюцый у сусвеце Марвел. Відаць, прыйшоў час. Гэтым разам – будзе перапісана ўсё, што датычыцца касмічнай часткі.
Вялікі касмічны эпас Marvel! Imperial — гэта гісторыя інтрыг, таямніц і вайны, якая разгортваецца на фоне фармавання новага галактычнага парадку ў Сусвеце Marvel. У галоўных ролях — Халкі, Чорныя Пантэры, Новы, Абаронцы і Касмічныя каралі і Каралевы.

Marvel Knights: The World To Come
Christopher Priest, Joe Quesada
Яшчэ адна рэвалюцыя ў сусвеце Марвел. Гэтым разам змены тычацца Ваканды.
Будучыня Сусвету Marvel ужо тут — і два з найбольш візіянерскіх аўтараў у гісторыі коміксаў пакажуць вам СВЕТ, ЯКІ НАСТУПІЦЬ!
Кароль Ваканды памёр, пакінуўшы без аховы самую перадавую тэхналогію на планеце, найкаштоўнейшы метал і таямнічую схованку з цёмнымі сакрэтамі. Гэта запускае хвалі глабальных канфліктаў паміж героямі, злыднямі і мутантамі Marvel.
Без Т’Чалы будучыня Сусвету Marvel 616 вызначыцца падчас апошняга племяннога выпрабавання за трон Ваканды — і загадкавы пераможца зменіць і Ваканду, і ўвесь сусвет Marvel назаўсёды.

Death of the Silver Surfer
Greg Pak, Sumit Kumar
Даўненька ў Марвел ніхто не загінаў…
АПОШНЯЕ ПАДАРОЖЖА СЯРЭБРЫСТАГА СЁРФЕРА?!
Сярэбрасты Сёрфер вяртаецца, каб абараніць Зямлю, спустошаную вайной, але цяпер на спіне Норына — мэта памерам з усю галактыку. Новы вораг гатовы на ўсё, каб адабраць усё, чым Сёрфер быў, ёсць і можа стаць.
Усяго адно чалавечае жыццё можа стаць вырашальным: выратаванне ці праклён чакае Сёрфера. Калі ён падзе — хто тады авалодае велічэзнай Касмічнай Сілай?
І што ж чакае яго былога гаспадара — Галактуса, Пажыральніка Сусветаў?!

The New Avengers
Sam Humphries, Ton Lima
А вось гэта можа быць цікава. Напэўна, гэта будзе часовы склад “мсціўцаў”, але як жа можа быць цікава паназіраць за гэтым спалучэннем хоць некалькі выпускаў.
Карнаж. Халк. Намор. Кліа. Расамаха.
Пяць з самых небяспечных адзіночак і антыгерояў у Сусвеце Marvel.
Нішто не можа прымусіць іх працаваць разам… але Бакі Барнс і Чорная Удава ўсё ж такі паспрабуюць. Шалёныя двайнікі Ілюмінаці пагражаюць свету – і калі яны навучацца дзейнічаць зладжана, стануць такімі ж непераможнымі, як і арыгіналы.
Бакі і Наташа шукаюць саюзнікаў, гатовых пайсці на ўсё, каб знішчыць гэтых двайнікоў. Але сабраць каманду з забойцаў і пачвараў – задача не з бяспечных.
Сардэчна запрашаем у “Новыя Мсціўцы” – спадзяёмся, вы выжывеце!

Runaways
Rainbow Rowell, Elena Casagrande
Нягледзячы на тое, што гэта тай-ін падзеі “Свет пад уладай Дума”, гэта міні-серыя можа быць цікавай сама па сабе.
ШТО АДБЫВАЕЦЦА, КАЛІ РАЗБІВАЕЦЦА СЯМ’Я?
Сусветна вядомая сцэнарыстка Рэйнбоў Роўэл (She-Hulk) вяртаецца да Runaways разам з візіянерскай мастачкай Эленай Касаграндэ (Black Widow, Blade), каб распавесці новую главу гісторыі… Але лепшая і самая ўпартая з “знойдзеных сямей” Marvel перажывае не лепшыя часы!
Ніка Мінора страціла сваю дзяўчыну, сваю лепшую сяброўку і сваю магію. Караліна, Чэйс і Алекс зніклі з поля зроку, і Герт робіць усё магчымае, каб вывесці рэшткі каманды з стану аўтапілота.
Але калі Доктар Дум вяртаецца, каб забраць аднаго з іх – Думбота! – надыходзіць час зноў уцякаць…

Spider-Girl
Torunn Grønbekk, Andre Risso
Быў Хлопчык Павук, трымайце Дзяўчынку Павука, якая цяпер атрымала ўласны ангоінг. Любіце чытаць коміксы пра новых супергерояў, гэты – для вас.
Вырваўшыся са старонак Spider-Boy, прыходзіць сенсацыйная Spider-Girl!
Пасля здрады з боку Бульзая, Spider-Girl спрабуе сябе ў ролі гераіні. Але падчас сутычкі з Вермінам высвятляецца, што за ёй сочыць адзін з галоўных ворагаў Чалавека-павука.
Цяпер Spider-Girl павінна зразумець, чаго хоча гэты злыдзень – і хто з яго саюзнікаў стане наступным, хто паспрабуе яе забіць.

Avengers Academy: Assemble
Anthony Oliveira, Carola Borelli
Няважна, аб чым гэты ўаншот, галоўнае, што ў ім удзельнічае Блудлайн – марвелаўская Баффі. Чамусьці ёй даюць зусім мала “гульнявога часу” ў коміксах.

Emma Frost: The White Queen
Amy Chu, Andrea Di Vito
Амаль усе персанажы сусвету Людзей-Ікс атрымалі свае серыі коміксаў. Прыйшла чарга Эмы Фрост.
Перш чым стаць нязменнай удзельніцай гераічных Людзей Ікс, Эма Фрост мела зусім іншую ролю: Белая Каралева Клуба Пекла!
У барацьбе за ўладу з іншымі членамі Унутранага Кола, вы станеце сведкамі бязлітаснага ўздыму Эмы на самы верх! А калі яна даведаецца, што ў Клубе Пекла завёўся шпіён, які перадае сакрэты іх заклятым ворагам – Людзям Ікс – Эма не спыніцца ні перад чым, каб выявіць праўду!
Занурыцеся ў мінулае Эмы, даведайцеся шакавальныя таямніцы – і будзьце гатовыя схіліць галаву перад Белай Каралевай!

Jeff the Land Shark
Kelly Thompson, Tokitokoro
Мілая акула атрымлівае ўласную папяровую серыю.
СЯБРЫ І СУПЕРНІКІ!
Пасля зорнага дэбюту ў Marvel Rivals, любімчык усіх – хадзячы рыб-хлопец Джэф – атрымлівае сваю першую ўласную міні-серыю!
Далучайцеся да Джэфа, які аб’ядноўваецца з сябрамі, што ён набыў за гэтыя гады, і перахітрывае не аднаго суперніка на сваім шляху… і цяпер у яго – новыя здольнасці!
Аўтарка Джэфа Кэлі Томпсан і мастак Tokitokoro вяртаюцца, каб зрабіць зубкі яшчэ вастрэйшымі ў таго, хто стаў неаспрэчнай зоркай усяго Сусвету Marvel – любіце вы яго ці ненавідзіце, але вы дакладна хочаце яшчэ больш Джэфа!
