Хатняя старонка дзень новых коміксаў Дзень новых коміксаў. 1 студзеня 2025

Дзень новых коміксаў. 1 студзеня 2025

Рэсурсы: patreon.com/comicsby leagueofcomicgeeks.com

Першыя новыя коміксы ў 2025 годзе. Пакуль вы даядаеце свае аліўе, машына па вытворчасці коміксаў працягвае сваю работу. Плюс топ-10 у розных намінацыях, каб арыентавацца, што знаходзіцца зараз на вяршыні папулярнасці.

Deadpool / Wolverine

Benjamin Percy, Joshua Cassara

УЭЙД І ЛОГАН-ЗНОЎ РАЗАМ! Самая неверагодная каманда, якая стала самай запатрабаванай, Дэдпул і Расамаха вяртаюцца! Яны зноў разам і гатовыя ўразіць ваша ўяўленне ў гэтым ангоінгу, падобным на бясконцы баявік, ад якога залежыць лёс свету!

Калі будзе выяўлены любімы фанатамі злыдзень, вы зможаце па-новаму зірнуць на нашых герояў і іх суперніка, паколькі план, які выношваўся шмат стагоддзяў, пачынае ажыццяўляцца. І адзінае, што стаіць паміж Зямлёй і знішчэннем, – гэта лепшае, што ёсць на свеце… і найміт з адкрытым ротам.

Яшчэ адна легендарная пара – пісьменнік Бенджамін Персі (“Расамаха”, “Хэллверын”) і мастак Джошуа Касара (“Сіла Ікс”, “Людзі Ікс”) – гэтыя суперзоркі коміксаў распавядаюць пра жыццё вашых любімых супергерояў у серыі, поўнай сюрпрызаў, нечаканых паваротаў і злачыннага сюжэту, які зацягнецца надоўга.

Justice League: The Atom Project

Ryan Parrott, John Ridley, Mike Perkins

ГЭТА НАЙВЯЛІКШАЯ СІЛА Ў СУСВЕЦЕ DC… А ТАКСАМА ЯЕ САМАЕ СМЯРОТНАЯ ЗБРОЯ. На хвалі Absolute power зсуперсілы планеты Зямля пагрузіліся ў хаос… і толькі што рэфармаваная Ліга справядлівасці павінна навесці парадак у гэтым хаосе. Сустракайце Рэя Палмера і Раяна Чой, герояў па імені Атам. Гэтыя бліскучыя розумы прыступаюць да стварэння першай у свеце сістэмы пераразмеркавання суперсілаў і рэзервовага капіявання, якая атрымала кодавую назву “Праект Атам”. Але не ўсе хочуць вярнуць свае здольнасці, і Капітан атам з усіх сіл імкнецца не дапусціць, каб яго зніклыя атамныя здольнасці калі-небудзь былі знойдзеныя.

Далучайцеся да оскараноснага пісьменніка Джона Рыдлі, суаўтара Rogue Sun Раяна Пэротта і мастака комікса “Бэтмэн: першы рыцар” Майка Перкінса ў “трусінай нары” напружанага шпіёнскага трылера на атамнай аснове, які абрыне перамены на DC падобна атамнай бомбе!

Cable: Love and Chrome

David Pepose, Mike Henderson

САМЫ ЭКСТРЭМАЛЬНЫ МУТАНТ MARVEL ВЯРТАЕЦЦА! Ён быў салдатам. Чалавекам Ікс. Абаронцам патоку часу. Але нават з самых ранніх дзён свайго жыцця мутант, вядомы як Кейбл, жыў у пазыку, вёў адзінокую вайну супраць разбуральнага дзеяння тэхнаарганічнага віруса. Аднак, калі ў будучыні місія з высокімі стаўкамі катастрафічна правальваецца, Кейбл аказваецца кінутым на волю лёсу ў змрочным горадзе Сэлвейшн-Бі – і аказваецца ў эпіцэнтры грамадзянскай вайны, якая назаўжды зменіць яго жыццё.

Прыгатуйцеся да маштабных дзеянняў, яшчэ большым пагрозам і самай магутнай зброі ў Сусвеце Marvel у гэтым новым эпічным серыяле ад пісьменніка Дэвіда Пепоса, ганараванага прэміяй “Рынга” (“Карнік”, “Жорсткія Мсціўцы”) і мастака-суперзоркі Майка Хендэрсана (“Дардэвіл”, “Дэдпул супраць усіх”, “Стары Логан”)!

Sam Wilson: Captain America

Greg Pak, Evan Narcisse, Valentine De Landro, Eder Messias

СЭМ УІЛСАН ЗНОЎ УЗЛЯТАЕ! Калі Капітан Амерыка наведвае вечарыну з нагоды Дня нараджэння Ісаі Брэдлі, ён даведваецца аб новым тэхналагічным праекце, які гучыць занадта добра, каб быць праўдай: цудоўныя платформы, якія лунаюць у небе, на якіх бяздольныя могуць падаць заяўку на атрыманне зямельных грантаў і заснаваць уласныя фермы. Але пасля таго, як Сэм выявіць цёмны бок арганізацыі, яму прыйдзецца сутыкнуцца з кіраўніком яе службы бяспекі – чырвоным Халкам!

Грэг Пак (“Неверагодны Халк”, “Зброя Н”), Эван Нарцыс (“Узвышэнне Чорнай пантэры”) і Эдэр Месіяс (“Фазы месяцовай ночы”) аб’ядноўваюць намаганні для захапляльнай прыгоды!

Топ-10 самых чаканых коміксаў Marvel на гэтым тыдні:

  • The Ultimates #8
  • Miles Morales: Spider-Man #28
  • The Avengers #22
  • Daredevil #17
  • The Spectacular Spider-Men #11
  • X-Force #7
  • X-Factor #6
  • Deadpool / Wolverine #1
  • Spider-Gwen: The Ghost-Spider #9
  • Werewolf by Night #6

Топ-10 самых чаканых коміксаў DC на гэтым тыдні:

  • Batman #156
  • Absolute Superman #3
  • Poison Ivy #29
  • Batgirl #3
  • Birds of Prey #17
  • JSA #3
  • Shazam! #19
  • Batman: Full Moon #3
  • Two-Face #2
  • Justice League: The Atom Project #1

Топ-10 самых чаканых альтэрнатыўных коміксаў на гэтым тыдні:

  • Saga #71
  • Spawn #360
  • The Walking Dead Deluxe #104
  • Knights vs Samurai #4
  • Savage Dragon #274
  • Vampirella #673
  • When I Lay My Vengeance Upon Thee #1
  • Chainsaw Man #188
  • Something is Killing the Children Scriptbook #1
  • Zenescope 2024 Pinup Special #1

Топ-10 самых чаканых зборнікаў на гэтым тыдні:

  • Radiant Black Vol. 6: The Catalyst War – Infinite Earths TP
  • Detective Comics Vol. 4: Gotham Nocturne Intermezzo: Batman, Outlaw TP
  • Vengeance of the Moon Knight Vol. 2: It’s Alive TP
  • Star Wars: Darth Vader by Greg Pak Vol. 10 – Phantoms TP
  • Get Fury TP
  • Invincible Vol. 7 New Edition TP
  • Spider-Man: Shadow of the Green Goblin TP
  • Thor Modern Era Epic Collection: The Siege of Asgard TP
  • 52 Vol. 2 TP 2024 Edition
  • Blue Lock Vol. 16 TP

Пакінуць адказ