Як быў прыдуманы “Абсалютны Бэтмэн”

Рэсурсы: patreon.com/comicsby https://sktchd.com/
Нечаканы тэлефонны званок
Усё пачалося восенню 2023 года, калі мастак коміксаў Нік Драгота атрымаў нечаканы тэлефонны званок.
Яму патэлефанаваў аўтар серый пра Бэтмэна Скот Снайдэр. Пісьменнік, які на некалькі гадоў адышоў ад супрацоўніцтва з буйнымі выдавецтвамі, сходу прапанаваў мастаку нешта значнае. Ён хацеў, каб Нік Драгота намаляваў новы комікс, такі, які б паказаў такога Бэтмэна, калі б яго паходжанне адбылося сёння. Па словах мастака, Снайдэр падзяліўся антуражам таго, што будзе адбывацца ў DC праз год, маючы на ўвазе ініцыятыву «All in». Гэта было шмат для адносна нечаканага тэлефоннага званка.
І ўсё ж ідэя адразу спадабалася мастаку. Было некалькіх прычын, але галоўнай з іх была яго блізкасць да персанажа. Драгота сказаў, што Бэтмэн – верагодна, яго самы любімы супергерой, а коміксы, якія ён рэгулярна пераглядае, гэта такая класіка, як напрыклад, «Вяртанне Цёмнага рыцара», «Бэтмэн: Год першы» і «Бэтмэн/Суддзя Дрэд».
“За годы было створана мноства неверагоднага, натхняльнага мастацтва”, – сказаў Драгота пра гісторыю Бэтмэна.
Але нешта ўнутры яго не давала спакою: «Чаму Скот Снайдэр патэлефанаваў менавіта мне?» Драгота з’яўляецца выдатным талентам, але ў асноўным ён вядомы мастацтвам для электронных медыя і вынаходніцкімі ідэямі, якія ён прыўносіць у аўтарскія праекты, такія як “East of West”, “Ghost Cage”, і яго супрацоўніцтва з пісьменнікам David Brothers, такім як “Go Back and Fight Like Hell”. За выключэннем прац па найму, якія ён выконваў у DC і (у асноўным) у Marvel.
Такім чынам, пытанне “Чаму я?” узнікла не на пустым месцы. Але менавіта гэтая неўпэўненасць спадабалася Снайдэру.
Скоту вельмі спадабалася энергія “Ghost Cage”, і таму ён хацеў перанесці менавіта яе ў сусвет Абсалюту.
Чым больш Снайдэр расказваў яму пра сваю ідэю, тым больш Драгота разумеў, што ён павінен у гэтым удзельнічаць. Гэта было занадта добра, каб адмовіцца.
Была толькі адна ўмова
Спачатку была ідэя, што Драгота будзе працаваць з кімсьці зусім іншым. Снайдэр быў першапачатковым архітэктарам новага сусвету, але не абавязкова яго аўтарам. Аднак мастак сказаў Снайдэру: «Я намалюю гэта, калі ты гэта напішаш». Скот Снайдэр крыху пахіснуўся, але потым задаў Драгоце пытанне ў адказ:
«Ідэя новага Бэтмэна… табе яна сапраўды падабаецца?»
Няўжо Скот Снайдэр вырашыў, што мастак згадзіўся ўдзельнічаць у праекце толькі дзеля таго, каб нейкі час папрацаваць са знакамітым пісьменнікам? Які б праект ён яму не запрапанаваў?
«Чувак, гэта неверагодна», – сказаў Драгота ў адказ.
Так што мы павінны падзякаваць Ніку за тое, што менавіта ён прымусіў Скота Снайдэра вярнуцца праз доўгі час да напісання сцэнараў для DC.
І так яны адправіліся ў падарожжа “Absolute Batman”
Абодва працягнулі размову на New York Comic Con 2023, а потым у лістападзе мастак сустрэўся з людзьмі з DC. Прэзентацыя праекту шмат у чым была шоу Снайдэра і Драготы. З моманту першага тэлефоннага званка, аўтары прайшлі доўгі шлях, каб праз размовы прыйсці да агульнага бачання новага комікса. Ім дапамагло тое, што яны жывуць літаральна побач адзін з адным. Гэта гарантавала, што ў іх будзе шмат часу для асабістага мазгавога штурму.
«Мы пачалі сустракацца і размаўляць па тэлефоне амаль кожны дзень з моманту першага званка», – сказаў Драгота. «Пра тое, якой магла б быць гэтая кніга і хто яе героі».
Нягледзячы на тое, што большая частка распрацоўкі серыі і яго агульнага выгляду адбывалася сумесна, мастак памятае, што ў Снайдэра быў канкрэтны запыт, як персанаж можа выглядаць на ранніх стадыях.
«Ён хацеў Бэтмэна ВЯЛІКАГА», – успамінае Нік Драгота. «Гэта было на першым месцы. Памятаю, я спачатку маляваў яго як аднаго з самых буйных Бэтмэнаў, і рэакцыя Скота была: «Нік… большы».
Мастак успамінае, як намаляваў чарговы эскіз і сказаў: «Скот, цяпер мы набываем памеры Халка».
У сувязі з гэтым з’явілася новая праблема.
«Як ён кленчыць на гаргулью? Як ён выглядае над горадам, калі ён такі вялікі? Як ён рухаецца?» – задаваўся пытаннямі Драгота.
Драгота палічыў захапляльным тое, «як моцна мы змянілі персанажа, змяніўшы яго памер», бо гэта прынцыпова паўплывала на тое, як персанаж звычайна дзейнічае. Нягледзячы на тое, што мастак першапачаткова не быў упэўнены, яны знайшлі тое, што шукалі з такім памерам.
І ўсё ж такі рэдактар Absolute Batman Кэці Куберт патрабавала немагчымага. Яна сказала: «У нас ёсць ужо Бэтмэн. А нам патрэбны новы Бэтмэн». «Ён павінен адрознівацца ад звычайнага Бэтмена асноўнага сусвету».
Каб вызначыць кірунак, у якім ён хацеў ісці, Драгота павінен быў вырашыць, што ён хоча захаваць ад тыповага выгляду персанажа. Пакуль ён ведаў, што трэба захаваць вушы кажана.
Але калі ён збіраўся захаваць асноўныя візуальныя характарыстыкі, такія як вушы, цела і сілуэт, яму трэба было знайсці тое, што стварала б тое адрозненне, якога хацела Куберт. Такім чынам, мастак змяніў сваё мысленне, падкрэсліўшы, што «гэта не будзе новы Бэтмэн па дызайне, але новы Бэтмэн па функцыях». Персанаж больш буйны, і ў яго будзе не толькі дапаможны пояс, але і «дапаможны кажух, накідка і касцюм».
«Кожная частка яго мае карысную функцыю, гэта вельмі падобна на Бруса Уэйна», – сказаў Драгота. «Гэта новы Брус Уэйн. Ён не мільярдэр-плэйбой. Ён інжынер, гарадскі рабочы, ён стварыў сябе сам. Кожны аспект уплывае на тэмы, з якімі мы гуляем з персанажам Бруса, і вы адчуваеце гэта праз касцюм».

Новы Брус Уэйн
Мастак характарызуе персанажа як «загадку» і «нешматслоўнага чалавека». Многае з таго, хто ён, можна будзе даведацца на старонках комікса, але Драгота хоча, каб вы зразумелі персанажа праз тое, як ён намаляваны. Яго мэта, як мастака, складаецца ў тым, каб чытачы «прачулі траўму, якую Брус перажыў у сваім жыцці».
Больш за тое, ён хоча, каб чытачы зразумелі, што «за гэтымі вачыма ёсць душа» і «ў жываце гэтага дзіцяці гарыць агонь». Брус Уэйн з Абсалютнага Бэтмэна захапляецца глыбінёй, і гэта дэманструецца як праз тое, як ён напісаны, так і як ён намаляваны. Мастак сказаў, што «Бэтмен: Год першы» Фрэнка Мілера і Дэвіда Мацучэлі аказаў на іх «вялікі ўплыў», бо яны ператварылі сваю серыю ў «вельмі асабістае чытанне».
Зразумела, сярод усёй гэтай эмацыйнай складанасці ёсць велізарны чалавек.
Некаторыя фанаты адкрыта задаваліся пытаннем, як у такога вялікага персанажа наогул можа быць сакрэт асобы. Драгота не згаджаецца. На яго думку, «6’6 футаў росту» не так ужо і рэдка сустракаецца, і што больш важна, ён падкрэсліў, што «калі вы ўбачыце, як рухаецца Брус Уэйн у нашай кнізе, вы скажаце: «Так, ніхто гэтага не падазрае».
Як працуе дызайн Абсалютнага Бэтмэна
Большая частка дыскусій творчай каманды была прысвечана самому Бэтмэну. І было тое, што і Драгота, і Снайдэр ведалі, што хочуць ад персанажа візуальна. Яны пагадзіліся, што ім трэба “вярнуцца да таго, што ён быў імпазантнай, страшнай фігурай”. Гэты Бэтмэн павінен быць такім тыпам, што калі вы яго бачыце – добры вы ці дрэнны – адразу думаеце: “Мне трэба трымацца далей ад гэтага чалавека”.
Адзін візуальны элемент, які дапамагае ў гэтым, – шыпы, якія сітуацыйна з’яўляюцца на плячах персанажа. Яны служаць шматлікім мэтам. Адной з іх з’яўляецца тое, «як ён узмацняе фактар страху», тое, што было прадэманстравана ў першым выпуску з цудоўным, кашмарным эфектам. У гэтым і ёсць вынік зліцця «жахлівага фону» Снайдэра з адценнямі навуковай фантастыкі і мангі, якія мастак прыносіць у гісторыю.

Гэта не дзіўна для тых, хто ведае творчасць Драготы. Як сказаў мастак, «мы з’яўляемся прадуктам нашых уплываў і таго, што нас сфармавала», і яго натхняе «ўсё, ад еўрапейскіх коміксаў да японскіх і амерыканскіх».
Калі вы з’яўляецеся прыхільнікам мастака, у гэтай серыі вы ўбачыце адметныя рысы ўсяго, што вам ужо падабаецца ў яго творчасці.
Іх Абсалютны Бэтмен мае некаторыя неверагодныя, унікальныя элементы дызайну, якія хутка аказаліся даволі палярызацыйнымі – нават калі яны, што больш важна, прымусілі людзей спрачацца.
Адным з прыкладаў гэтага з’яўляецца даволі вялікі лагатып на грудзях Бэтмэна.
Такія памеры абумоўлены пэўнымі прычынамі. Адной з іх была неабходнасць абараніць яго жыццёва важныя органы. Гэты лагатып – цалкам браня. Фактычна, калі б гэта залежала ад Драготы, ён бы зрабіў так, каб яна пакрывала ўсю яго верхнюю частку тулава. Але лагатып таксама выконвае ролю здымнай сякеры, прапаноўваючы персанажу яшчэ больш карысці, заснаванай на касцюмах, а мастаку – візуальны элемент, які аддзяляе нашага Бэтмэна ад звычайнага Бэтмэна асноўнага сусвету.
Некаторыя мастакі могуць ашчацініцца ад таго, як фанаты адрэагавалі на такія элементы, як гэты лагатып. Толькі не Нік Драгота.
– Як мастак, вы хочаце, каб людзі рэагавалі на вашу працу, добра гэта ці дрэнна.
Яму падабаецца бачыць запал, асабліва калі лёгка апраўдваць рашэнні, якія ён прыняў. Улічваючы памер персанажа і ўтылітарны характар, гэта было адзінае рэальнае рашэнне ў свядомасці Драготы, бо лагатып і сякера, якім ён становіцца, павінны адпавядаць вазе персанажа. Больш за тое, ён падазрае, што калі людзі прачытаюць комікс, яны нават не ўспомняць гэтыя размовы. Прычына гэтага ў тым, што «гісторыя дыктуе ўсё» ў Absolute Batman, паводле Драготы, пры гэтым мастак падкрэслівае, што «ніводнае з гэтых (творчых) рашэнняў не было прынята празмерна».
Яшчэ адзін аспект, які адрозніваецца ў дызайне персанажа, – гэта плашч, як па памеры, так і па функцыях. У той час, як яго агульны выгляд заснаваны на «класічным» сілуэце і форме Бэтмэна, яго карыснасць вынікае з татэмнай жывёлы персанажа.
«Мы са Скотам думалі: «Давайце вернемся і паглядзім на кажаноў». І калі вы паглядзіце на кажаноў, у іх ёсць гэтыя маленькія кручкі. Іх крылы звязаны з пярэднімі рукамі і заднімі нагамі, таму яны могуць хадзіць з крыламі, лётаць і падбіраць рэчы», — сказаў Драгота. «Гэта было штуршком да распрацоўкі».

Плашч выкарыстоўваецца ў многіх новых спосабах, у тым ліку ў якасці хадуляў, на якіх персанаж перасоўваецца, і ў якасці гаплікаў, якімі ён хапае рэчы. І гэты варыянт плашча Бэтмэна важны па некалькіх прычынах. Адна з іх – як ён выглядае. А выглядае ён крута. Вы не можаце не быць уражанымі тым, як мастак выкарыстоўвае гэта на старонках комікса. Гэта ўносіць сапраўдны сок у дзеянне.
У той час, калі Нік Драгота пачаў чытаць коміксы, быў перыяд, «калі кіравалі візуальныя эфекты, а коміксы былі самымі крутымі рэчамі ў свеце». Ён хацеў прыўнесці такую ж энергію ў новы комікс, і плашч – добры прыклад. Але ён усё роўна хацеў, каб гэта мела сэнс.
“Гэта павінна быць праўдападобна”, – сказаў Драгота пра плашч. «Што гучыць смешна, бо вы бачылі старонкі, дзе ён выкарыстоўвае свае гакі для плашча і кідае людзей праз вокны. Але калі мы верым, што Супермэн можа лётаць, мы можам верыць, што гэты Брус можа стварыць плашч, які можа кідаць людзей на другі бок вуліцы з рагаткі».
Для Драготы было важна замацаваць візуальныя эфекты ў нейкім падабенстве рэальнасці. Вось чаму ў серыі ёсць старонкі, на якіх ён наглядна тлумачыць, як працуе плашч. Гэта павінна дапамагчы чытачам лепш зразумець логіку. Ён перакананы, што гэтая версія Бруса Уэйна магла б высветліць, як прымусіць нешта падобнае працаваць. І ён падазрае, што неўзабаве гэта зробяць і іншыя.
«Запомні мае словы. Аднойчы мы прыйдзем на нейкі камікон і ўбачым там чувака, які ходзіць на вышыні 12 футаў на накідках-хадулях», – сказаў Драгота. «У мяне няма ніякіх сумневаў. Гэтыя касплееры разбяруцца».

Драгота вельмі хоча бачыць, як іншыя ўвасабляюць у жыццё яго дызайн Absolute Batman. І гэта тое, што ён ужо адчувае. Мастак яшчэ ніколі не бачыў столькі фан-арту ад прафесіяналаў і пачаткоўцаў на ўсім, што ён стварыў. Гэта было адметнай рысай рэакцыі на анонсы аб першых серый Absolute-сусвету, але Бэтмэн Драготы, магчыма, узначальвае хвалю на фронце фан-арта. Гэта вельмі шмат значыла для яго, і менавіта гэта «натхняе» яго «працягваць нарошчваць тэмпы».
“Гэта адна з рэчаў, пра якія мы са Скотам пастаянна гаворым”, – сказаў Драгота.
Канечне, дызайнерскія рашэнні Драготы выходзіць за рамкі галоўнага героя. Няхай гэта будуць саюзнікі, такія як Альфрэд, ці злыдні, такія як Чорная маска, у гэтай серыі ёсць «эстэтыка», якую мастак спрабуе стварыць. Ён хоча, каб усё было праўдападобным і не было нічога, што не падыходзіць. Мэта складаецца ў тым, каб гэтая версія персанажа і яго свет звязваліся візуальна. Гэта, вядома, азначае, што Драгота хоча, каб злыдні былі жахлівымі. Страшны Бэтмэн заслугоўвае страшных праціўнікаў. Гэтымі персанажамі ён асабліва ганарыцца.
«Пачакайце, пакуль не пазнаёміцеся з галерэяй ізгояў Бэтмэна. Гэта не будзе тое, чаго вы чакаеце», – сказаў ён.

Нік Драгота падкрэслівае, што адчувае сябе «неверагодна шчаслівым» рабіць гэта са Скотам на такой вялікай сцэне. Нягледзячы на тое, што ён прызнаў, што ўсё яшчэ “вучыцца” падчас працы, відавочна, што ён атрымлівае максімальную карысць ад магчымасці, пакуль яна ў яго ёсць.
«Я сапраўды ганаруся тым, як словы і малюнкі працуюць у гэтай гісторыі, таму я не магу дачакацца, калі вы яе прачытаеце», – гаворыць Нік Драгота.
