Хатняя старонка што пачытаць Лепшыя новыя серыі альтэрнатыўных коміксаў за чэрвень 2025

Лепшыя новыя серыі альтэрнатыўных коміксаў за чэрвень 2025

Ведаю, што чэрвень ужо даўно ў мінулым, але хіба летапісец можа прапусціць нейкі адрэзак у часе? Магчыма, гучных прэм’ер не было, але яны таксама заслужылі, каб пра іх узгадалі.

News from the Fallout

Chris Condon, Jeffrey Alan Love, Hassan Otsmane-Elhaou

Пісьменнік КРЫС КОНДАН («ТАЯ ТЭХАСКАЯ КРОЎ», Ultimate Wolverine) аб’ядноўваецца з візіянерскім мастаком ДЖЭФРЫ АЛАНАМ ЛАВАМ (Апошняя бітва на краі свету, Дрэва тысячы дэманаў), каб распавесці цёмную, захапляльную навукова-фантастычную гісторыю жахаў, якой вы яшчэ ніколі не бачылі!

У Невадзе ў 1962 годзе ядзернае выпрабаванне ідзе жахліва не па плане і вызваляе ў атмасферу заражальнае рэчыва, якое пачынае прымушае гніць людзей. Оціс Фалоўз, шэраговец арміі ЗША, які прысутнічаў падчас выбуху і з’яўляецца адзіным вядомым выжыўшым, уцякае з сакрэтнай вайсковай базы ў пошуках бяспечнага прытулку – але ці існуе такое месца наогул?

The Umbrella Academy: Plan B

Gerard Way, Gabriel Bá

Пасля масавага вызвалення найнебяспечнейшых ворагаў Горада і хаосу, што разгарэўся ў Hotel Oblivion, Акадэмію Амбрэла чакае самая жахлівая пагроза за ўсю гісторыю – уласныя браты і сёстры.

Яны вядомыя толькі як Галубы (The Sparrows) і маюць зусім іншую сувязь з сэрам Рэджыналдам Харгрывам і Мамай. Ніхто не ўмее прычыняць боль так, як сям’я. І гэта магутная, бязлітасная групоўка не спыніцца ні перад чым дзеля дасягнення сваёй мэты – улады і пакорлівага погляду, які яе суправаджае.

Be Not Afraid

Jude Ellison S. Doyle, Lisandro Estherren

Кора Рэймс жыла адасобленым жыццём простай сялянскай дзяўчыны, пакуль адной лёсавызначальнай летняй раніцай прароцкія відовішчы не прывялі да яе істоту з чыстага святла… анёла. У выніку гэтай сустрэчы Кора нарадзіла дзіцё – нефіліма, нашчадка анёла і чалавечай жанчыны, які, здавалася, быў прасякнуты самім злом.

Праз 17 гадоў яго анёльская знешнасць больш не можа схаваць ягонай пачварнай сутнасці. Жабы варацца ў сваёй скуры, калі ён праходзіць міма. Ураджай гніе. Жыхары мястэчка жывуць у страху, ведаючы, што жахі ідуць за ім па пятах.

Цяпер, напярэдадні яго 18-годдзя, Кора атрымлівае новае відзенне… Само Неба заклікае яе знішчыць пачвару, народжаную з яе плоці і крыві.

Не бойся (Be Not Afraid) – захапляльная новая серыя ад візіянерскага аўтара Джуд Эллісан С. Дойла (Maw, Hello Darkness) і прызнанага мастака Лісандра Эстэрэна (Nightmare Country, Redneck).

Гэтая гісторыя – адначасова выбух фемінісцкага гневу і фальклорнага жаху. Спуск у само Пекла, прасякнуты міфалогіяй амерыканскага евангельскага хрысціянства, раскрываецца праз прызму паўднёвага гатычнага настрою. Брутальны касмічны жах у незямным падарожжы, якое нельга прапусціць.

Lazarus Fallen

Greg Rucka, Michael Lark

Каманда ЛАРК і РАКА, якая атрымала прэмію Айснера, вяртаецца з ПЕРШЫМ ВЫПУСКАМ фінальнай серыі пра Форэвер Карлайл!

У неафеадальным свеце, дзе ўладу трымаюць ультрабагатыя Сем’і, кожная з іх мае свайго Лазарэса – выхаванага і навучанага быць інструментам волі сваёй сям’і. Цяпер, калі Форэвер нарэшце вызвалена з-пад кантролю бацькі, яна гатовая спаліць усё да падмуркаў.

Чытайце таксама:
Прэм’еры альтэрнатыўных выдавецтваў за мінулы месяц

Пакінуць адказ