Хатняя старонка што пачытаць Навошта DC дзве асноўныя серыі пра Бэтмэна?

Навошта DC дзве асноўныя серыі пра Бэтмэна?

Акрамя вашага любімага “Абсалютнага Бэтмэна” ад Скота Снайдэра ў DC яшчэ выходзіць намінальна асноўная серыя пра чалавека-кажана ад Мэта Фрэкшна. Намінальна, бо мае менш прыхільнікаў і ніжэй продажы, але ўсё ж такі серыя асноўная, бо стварае канон.

Дык у чым яшчэ розніца паміж гэтымі двума коміксамі і навошта чытаць асноўную серыю?

“Бэтмэн” – гэта комікс, дзе вы ведаеце, што з галоўнымі героямі нічога жудаснага не здарыцца, што ў іх не будзе адарваных канечнасцяў, сябры не стануць знявечанымі, а галоўная жанчына ў жыцці Бруса Уэйна не перакінецца на бок галоўнага ворага. Комікс, дзе дабро заўсёды перамагае зло, злачынца – знойдзены і застанецца яшчэ час на жарты. Ну і яшчэ гэта прыгожы малюнак ад Хорхе Хіменеса (акрамя твару самога Бэтмэна і яго дзіўны блакітны колер касцюма) і мноства вядомых вам персанажаў.

“Бэтмэн” #2 выйшаў 1 кастрычніка.

Пакінуць адказ