Хатняя старонка што пачытаць Новыя коміксы Marvel у ліпені 2025

Новыя коміксы Marvel у ліпені 2025

Варта пералічыць коміксы, якія пачалі выходзіць або выйшлі, калі гэта ваншоты, у ліпені. Толькі вартыя ўвагі, каб не адцягваць вашу ўвагу ад больш важных спраў у жыцці.

Captain America

Chip Zdarsky, Valerio Schiti, Frank Martin

Пакуль Капітан Амерыка спакойна драмаў у ледзяным кубе, свет вакол яго перакуліўся дагары нагамі – дзе-нідзе на лепшае, а дзе-нідзе… ну такое. Стыў Роджэрс прачынаецца і бачыць: цяпер войны ідуць не штыхамі ды шчытамі, а ў кулуарах, праз хітрыкі, падкопы і змовы. Ворагі ўжо не ходзяць з ражкамі і злосным смехам – цяпер яны ў пінжаках і з усмешкамі.

І вось, калі адзін малады дыктатар па імені Віктар фон Дум з грымам і бляскам захоплівае Латвэрыю, перад нашым Стывам паўстае цяжкі выбар: альбо вучыцца гуляць у гэтыя новыя гульні ў цені, альбо трашчаць шчытом па старой звычцы і крочыць уласным шляхам.

Але… ці не падсцеліць лёс яму бананавую скурку за гэты выбар у будучыні?

Адчуйце нявыказаную дагэтуль гісторыю першага змагання Капітана Амерыкі з Доктарам Думам – у выбуховым дуэце Чыпа Здарскі і Валерыа Скіні! Гатовыя? Тады наперад, за свабоду і прыгоды!

Wolverines & Deadpools

Cody Ziglar, Rogê Antônio, Guru-eFX

КІПЦЮРЫ І МУТАНТЫ! НАЁМНІКІ І БАЛЬБАТУНЫ! ДЭДПУЛЫ І РАСОМАХІ!

Што можа быць круцейшым за ЛЕПШАГА З ЛЕПШЫХ у звязцы з НАЁМНІКАМ З ЯЗЫКОМ? А давайце падсыплем туды яшчэ і дачушак – ЭЛІ КАМАЧО і ЛОРУ КІНІ! І вось уся гэта шалёная сямейка ўжо на шляху да разборкі з класічным ліхадзеем з Х-архіваў!

Расомахі і Дэдпулы, сябры! Гэта бум-бах і гэ-гэ ў адной абгортцы!

X-Men by Chris Claremont: Prelude to a Future Past

Chris Claremont, Salvador Larroca, Frank D’Armata

ваншот

Найрэдкасцейшая з усіх гісторый Людзей-Ікс ад самога Крыса Клэрманта цяпер нарэшце даступная шырокай публіцы! І не адна, а разам з класікай усіх часоў, якая яе натхніла!

Перанясёмся зноў у жахлівую будучыню Days of Future Past у неверагодным прадгісторыі, якая дагэтуль выходзіла толькі ў дарагім абмежаваным выданні ў цвёрдай вокладцы! Легендарны аўтар Крэс Клэрмант і ягоны паплечнік па X-TREME X-MEN, Сальвадор Ларока, вяртаюць нас туды, дзе ўсё пайшло ўбок!

Даведайцеся, як апошнія Людзі-Ікс урэшце выратавалі Рэйчэл Самерс з лапаў Hound, і хто з неспадзяваных герояў дапамог мутантам трымацца на плаву! А разам з тым – арыгінальная аповесць ад Клэрманта і Джона Бірна, дзе яны ўпершыню паказалі свет Marvel, што скочваецца ў цемру: Сентынелы блукаюць па Зямлі, а Людзі-Ікс – апошняя надзея чалавецтва… ну, пакуль не загінуць!

І бонусам – матэрыялы, што святкуюць пяцьдзясят з хвосцікам гадоў Клэрманта ў свеце коміксаў!

Перад вамі дыназаўры мутантнага эпасу! І яны ўсё яшчэ кусаюцца!

Fantastic Four

Ryan North, Edgar Delgado, Humberto Ramos

ФАНТАСТЫЧНАЯ ЧАЦВЁРКА вяртаецца – і не з пустымі рукамі, а з новым нумарам №1, які адкрывае цэлы свежы том прыгод скрозь час, космас, навуку і ўсе чалавечыя замарочкі!

Калі Фантастычная Чацвёрка зноў змагаецца з Думам – спачатку ўсё ідзе файна. Ажно пакуль не бабах!, і яны не аказваюцца раскіданыя па чатырох розных эпохах Зямлі!

Рыд, Джоні, Бэн і С’ю цяпер паасобку – у розных часах, у розных небяспеках. І кожны мусіць змагацца за жыццё, бо вярнуцца яны змогуць толькі, калі дабяруцца да Вечнага Каменя – кавалка граніту, настолькі шчыльнага і старога, што стаяў на гэтай планеце амаль увесь час, пакуль тут увогуле нешта было!

А яшчэ: Бэн Грым супраць дыназаўра! Так-так! Вы дзесьці яшчэ бачылі, каб Рэч біўся з мапузаврамі? Не? Бо больш ніхто такога і не рызыкуе паказваць! А для нас – гэта толькі пачатак!

Усё гэта – у раскошным супернумары, з шыкоўнымі ілюстрацыямі ад новага мастака серыі Умбэрта Рамаса!

Фантастыка? Яшчэ якая!

Што яшчэ пачытаць на сайце?

Якія коміксы Marvel выходзілі ў мінулым месяцы

Пераклады коміксаў Marvel на нашым сайце

Пакінуць адказ