Хатняя старонка дзень новых коміксаў Дзень новых коміксаў. 12 лютага 2025

Дзень новых коміксаў. 12 лютага 2025

Гэты тыдзень будзе адзначаны ў гісторыі коміксаў запускам новага глабальнага івэнта Marvel. Усяго ён будзе налічваць 30 коміксаў і закончыцца 14 мая. Закране серыі пра Людзей-ікс, Фантастычную чацвёрку, Чалавека-павука, Жалезнага чалавека, Чырвонага Халка і само сабой, Мсціўцаў.

Рэсурсы: patreon.com/comicsby leagueofcomicgeeks.com

One World Under Doom

Ryan North, R. B. Silva

АДЗІНЫ СВЕТ ПАД УЛАДАЙ ДУМА!

Шэсць месяцаў таму доктар Віктар фон Дум стаў Вярхоўным Чараўніком — а потым знік за зачыненай граніцай Латверыі. Для большасці людзей яго адсутнасць не была прыярытэтам, і некаторыя нават успрынялі гэта як дабраславенне. Але толькі нямногія разумелі, што насамрэч гэта было толькі зацішша перад бурай.

І вось гэтая бура ўжо прыйшла. Свет прачнуўся ў новай рэальнасці: доктар Дум, Вярхоўны Чараўнік Зямлі, з дапамогай магіі захапіў усе сродкі масавай інфармацыі на планеце і абвясціў сябе Імператарам Свету — кіраўніком новай Аб’яднанай Латверыі! І што яшчэ больш шакуючае і неверагоднае — усе сусветныя лідары, здаецца, згадзіліся з гэтым.

Але, на шчасце, што б гэта ні было — кантроль свядомасці ці Думботы — гэта не закранула герояў Зямлі. Таму яны хутка фарміруюць ударную групу, каб спыніць Думавыя планы. Але ці атрымаецца ў іх? І што будзе, калі некаторыя пачнуць вітаць новага Імператара з распасцёртымі абдымкамі, заклікаючы да Адзінага Свету пад уладай Дума?

Green Lantern Corps

Jeremy Adams, Morgan Hampton, Fernando Pasarin

Корпус вярнуўся!

І якраз своечасова, каб смяротная сага «Раздроблены спектр» запусцілася на поўную магутнасць! Далучайцеся да новага складу Корпуса Зялёнага Ліхтара, які адпраўляецца ў глыбіні галактыкі, каб спыніць Сораў і ягонага гаспадара ад стварэння ўласнай энергетычнай батарэі.

Джон Ст’юарт, Кайл Рэйнер, Джэсіка Круз, Гай Гарднер, Джо Малэйн і ўсе вашыя любімыя Ліхтары вяртаюцца ў самым неверагодным касмічным ансамблі!

І ўсё гэта дзякуючы грандыёзнай галактычнай творчай камандзе: Джэрэмі Адамсу (Green Lantern), Моргану Хэмптану (Cyborg) і Фернанда Пасарыну (The Flash)!

Eddie Brock: Carnage

Charles Soule, Jesús Saíz

САМЫ СМЯРОТНЫ АБАРОНЦА З УСІХ!

Ён быў Вэнамам. Ён быў Анты-Вэнамам. Ён быў Каралём у Чорным… Але цяпер Эдзі Брок стварыў сваю самую цёмную сувязь — ён аб’яднаўся з адзіным і непаўторным Карнажам!

Ці зможа ён стрымаць бясконцую крыважэрнасць свайго новага “іншага”? Ці ж ён паддасца вар’яцтву і забойствам?

Далучайцеся да Эдзі і Карнажа ў падарожжы па самых змрочных кутках Сусвету Marvel, дзе крывавая смерць — іх адзіны правадыр!

Bug Wars

Jason Aaron, Mahmud Asrar

Слэйд Слэймэйкер — хлопец з Алабамы, які раптам апынуўся ў жорсткім свеце, пра які нават не мог уявіць.

Свеце разбуральных армій мурашак, чарадзейных павукоў-ведзьмаў і варвараў, што скачуць на жуках. Каралеўстве маленькіх, але смяротна небяспечных воінаў, схаваным проста ў ягоным двары.

Гэты ж самы свет, дзе яго бацьку з’елі жыўцом казуркі, цяпер уцягвае маладога Слэйда ў сярэдзіну жорсткай Вайны Жукоў, ад выніку якой залежыць лёс ягонай сям’і.

Ад зорнай творчай каманды: сцэнарыста Джэйсана Аарона (Southern Bastards, Teenage Mutant Ninja Turtles, Absolute Superman) і мастака Махмуда Асрара (Conan the Barbarian, X-Men, Batman & Robin) — сустракайце маштабны дэбют BUG WARS: BOOK ONE — першай прыгоды ў грандыёзнай эпапеі цёмнага фэнтэзі!

The Hive

A. J. Lieberman, Mike Henderson

Мэйсан Шоу — ніхто. Звычайная працоўная пчала.

Але ўсё змяняецца, калі ён сутыкаецца з нешматлікімі ўцекачамі, што спрабуюць застацца на крок наперадзе каралевы з неверагоднай сілай, якая гатовая забіваць, толькі б захаваць кантроль над сваім роем.

Сардэчна запрашаем у ВУЛЕЙ.

Топ-10 самых чаканых коміксаў Marvel на гэтым тыдні:

  • The Amazing Spider-Man #67
  • X-Men #11
  • One World Under Doom #1
  • The Immortal Thor #20
  • Magik #2
  • Deadpool #11
  • Moon Knight: Fist of Khonshu #5
  • Psylocke #4
  • Deadpool / Wolverine #2
  • All-New Venom #3

Топ-10 самых чаканых коміксаў DC на гэтым тыдні:

  • Absolute Batman #5
  • Action Comics #1083
  • Batman and Robin #18
  • Batman: Dark Patterns #3
  • Aquaman #2
  • Green Lantern Corps #1
  • Black Lightning #4
  • DC vs. Vampires: World War V – Darkness and Light #1
  • Batman: Wayne Family Adventures #151
  • DC Connect #57

Топ-10 самых чаканых альтэрнатыўных коміксаў на гэтым тыдні:

  • Transformers #17
  • Spawn #361
  • Geiger #11
  • The Moon Is Following Us #6
  • Feral #10
  • Bug Wars #1
  • The Lucky Devils #2
  • I Hate Fairyland #20
  • Teenage Mutant Ninja Turtles: Mutant Nation #4
  • Witchblade #8

Топ-10 самых чаканых зборнікаў на гэтым тыдні:

  • Batman Vol. 4: The War of Jokes and Riddles TP 2025 Edition
  • Action Comics Vol. 3: Revenge of the Demon TP
  • Batman and Robin Vol. 2: Growing Pains TP
  • Daredevil by Saladin Ahmed Vol. 3: Living Hell TP
  • DC Finest: Doom Patrol – The World’s Strangest Heroes TP
  • Kill or Be Killed Compendium TP
  • My Hero Academia Vol. 40 TP
  • Daredevil Modern Era Epic Collection: King of Hell’s Kitchen TP
  • The Power Fantasy Vol. 1: The Superpowers TP Indigo Rian Hughes Variant
  • Young Avengers Modern Era Epic Collection: Not What You Think TP

Пакінуць адказ