Хатняя старонка дзень новых коміксаў Дзень новых коміксаў. 19 лютага 2025

Дзень новых коміксаў. 19 лютага 2025

Івэнт ад Marvel “One World Under Doom” набірае хаду, таму трымайце, дарагія чытачы, аж тры новых серыі, прысвечаныя гэтай падзеі. Але па ацэнках фанатаў, найбольш чаканым з усіх запускаў гэтага тыдня будзе новы ангоінг “Затанна” ад DC. Але і для аматараў альтэрнатывы ёсць, чым зацікавіцца. Мы бы адзначылі цікавы па задуме і малюнку, але які напэўна не будзе заўважаны вялікай колькасцю чытачоў, комікс ад IDW – “Godzilla: Heist”.

Zatanna

Jamal Campbell, Ariana Maher

Затанна Затара, Уладарка Магіі, вяртаецца на гастролі!

Яна зноў сабрала сваю сцэнічную каманду і спадзяецца на новы, менш хаатычны этап у жыцці. Аднак яе планы развальваюцца яшчэ да пачатку, калі яе каманду выкрадае загадкавы прывідны вораг — Лэдзі Уайт. Цяпер Затанна апынаецца ў цэнтры інтрыг, поўных фокусаў, клінкоў і праклёнаў, якія пагражаюць разбурыць яе знутры!

Weapon X-Men

Joe Casey, ChrisCross, Mark Morales

Тай-ін One World Under Doom

Расамаха! Дэдпул! Кейбл! Чамбер! Тандэрбёрд!

Упершыню яны збіраюцца разам у ўласную X-каманду — і ўсё гэта ў X-тра вялікім першым выпуску! Калі высакаякасная місія па выратаванні мутантаў у самым небяспечным пункце планеты раскрывае сапраўднага ворага — магчыма, нават сярод сваіх, — новая каманда легендарных змагароў раптам аказваецца на лініі агню. І афіцыйнае правіла ўдзелу: ніякай літасці!

Ад вярнуўшагася аўтара серыі X-Men Джо Кейсі і прызнанага мастака ChrisCross! Не прымайце заменнікаў — гэта той самы комікс, якога вы нават не ведалі, што чакаеце! Гэта сапраўдная рэч!

Doom Academy

MacKenzie Cadenhead, Pasqual Ferry, Edgar Delgado

Тай-ін One World Under Doom

Вы думалі, што Акадэмія Стрэндж застанецца ранейшай у свеце, дзе Доктар Дум стаў Вярхоўным Магам?! НЕ!

Цяпер гэта Акадэмія Дума!

Перанесеная з Новага Арлеана ў Латверыю, лепшая магічная школа ў свеце стала яшчэ лепшай (паводле некаторых). Пачынаецца другі год навучання для студэнтаў Акадэміі Стрэндж, і вы ж ведаеце, што ўсё дакладна пойдзе не па плане!

Thunderbolts: Doomstrike

Jackson Lanzing, Collin Kelly, Tommaso Bianchi, Yen Nitro

Тай-ін One World Under Doom

РЭВАЛЮЦЫЯ… ЯК МАЛАНКА!

Дум захапіў свет. І Бакі Барнс дапамог яму гэта зрабіць.

Каб загладзіць сваю міжвольную віну ў трыумфе Дума, Бакі збірае каманду з адной мэтай: спаліць усё дашчэнту. Але калі яго дыверсанты — у тым ліку Чорная Удава, Сонгбёрд, Аген US, Шэран Картэр і некалькі нечаканых «джокераў» — пачынаюць бязлітасную вайну супраць Імперыі Дума, сам Дум вырашае даказаць: любая рэвалюцыя канчаецца ў крыві…

Let This One Be a Devil

James Tynion IV, Steve Foxe, Piotr Kowalski, Brad Simpson

У пачатку 1900-х гадоў Генры Нотан вяртаецца дадому, на сямейную ферму ў забалочаных Пайн-Бэрэнс на поўдні Нью-Джэрсі. Аднаго вечара ён сутыкаецца з дзіўным драпежнікам, што крадзецца па лесе. Гэта падштурхоўвае маладога навукоўца да даследавання, якое раскрывае легенду пра Маці Лідс і жудаснае нараджэнне Д’ябла з Нью-Джэрсі ў 1735 годзе.

Джэймс Тайніян IV, Стыв Фокс і Пётр Кавальскі ажыўляюць Д’ябла з Нью-Джэрсі ў звышнатуральнай жахлівай гісторыі, якая зрывае покрыва з невядомых слаёў гісторыі, адкрываючы мясцовых монстраў і агульначалавечыя страхі.

Godzilla: Heist

Van Jensen, Kelsey Ramsay

Што, калі б ты мог прадказваць, калі і дзе з’явіцца Гадзілла?

Што, калі б ты ведаў ідэальны момант для крадзяжу стагоддзя?

Джай — малады чалавек, які ведае дзве рэчы: для рабавання патрэбны добры адцягваючы манеўр, а лепшага адцягнення, чым Гадзілла, не знайсці.

Калі ён адкрывае, што Гадзілла рэагуе на пэўныя энергетычныя сігналы, якія можна пасылаць у атмасферу, Джай стварае ідэальныя ўмовы для самых маштабных рабаванняў — прама ў разгар атакі монстра. Але яго злачынныя трукі прыцягваюць увагу вельмі небяспечных людзей, якія патрабуюць, каб Джай далучыўся да іх і выканаў самую рызыкоўную справу, якую толькі бачыў свет

Darkwing Duck

Daniel Kibblesmith, Ted Brandt, Ro Stein

Ён — жах, што крадзецца ўначы!
Птушка, якую больш за ўсіх баяцца злачынцы!
Легенда свайго часу (і свайго ўласнага розуму)!
Ён… ЧОРНЫ ПЛАШЧ!

Але як жа гэты крылаты рыцар справядлівасці здабыў сваю ганаровую рэпутацыю?
Якія ўрокі ён засвоіў у першыя гады змагання са злачынцамі і спынення падступных ліхадзеяў?

Ягонае войска прыхільнікаў (ці, прынамсі, яго прыёмная дачка Госалін) гараць жаданнем даведацца! І сам Чорны Плашч з радасцю раскажа ім усю сваю (магчыма, трохі прыхарошаную) гісторыю ў гэтай неафіцыйнай (і хаатычнай) аўтабіяграфіі!

Stranger Things and Dungeons & Dragons: The Rise of Hellfire

Jody Houser, Eric Campbell, Diego Galindo, Diana Sousa

Заклінанні, мячы і ўдача костак фарміравалі жыццё хлопцаў з Stranger Things задоўга да таго, як ім давялося сутыкнуцца з сапраўднымі монстрамі.

Гэта захапляльны новы прыквел, прысвечаны Dungeons & Dragons і падзеям чацвёртага сезона Stranger Things! У ім паказана ўзыходжанне Эдзі Мансана да статусу неафіцыйнага лідара “Клуба Вогненнай Пагрозы”, яго набор у клуб Лукасам, Дастынам і Майкам, а таксама фантастычныя светы, якія яны заваёўвалі разам.

Топ-10 самых чаканых коміксаў Marvel на гэтым тыдні:

  • The Amazing Spider-Man #68
  • Ultimate Wolverine #2
  • Uncanny X-Men #10
  • Ultimate Black Panther #13
  • Miles Morales: Spider-Man #30
  • Daredevil #18
  • Aliens vs. Avengers #3
  • The Incredible Hulk #22
  • Exceptional X-Men #6
  • Storm #5

Топ-10 самых чаканых коміксаў DC на гэтым тыдні:

  • Nightwing #123
  • Batman / Superman: World’s Finest #36
  • Wonder Woman #18
  • Titans #20
  • The New Gods #3
  • Batman and Robin: Year One #5
  • Catwoman #73
  • Zatanna #1
  • The Question: All Along the Watchtower #4
  • Challengers of the Unknown #3

Топ-10 самых чаканых альтэрнатыўных коміксаў на гэтым тыдні:

  • G.I. Joe #4
  • W0rldtr33 #13
  • House of Slaughter #30
  • King Spawn #42
  • The Power Fantasy #6
  • The Walking Dead Deluxe #107
  • Conan the Barbarian #18
  • Space Ghost #10
  • Power Rangers Prime #4
  • The Terminator #5

Топ-10 самых чаканых зборнікаў на гэтым тыдні:

  • Rogue Sun Vol. 4: Divinity TP
  • Miles Morales: Spider-Man by Cody Ziglar Vol. 5 – Blood Hunt TP
  • DC Finest: Harley Quinn – Birth of the Mirth TP
  • Red Hood: The Hill TP
  • Shazam! Vol. 2: Moving Day TP
  • Scarlet Witch Vol. 4: Queen of Chaos TP
  • Spawn: Sinn’s War TP
  • X-Men: Heir of Apocalypse TP
  • X-Force Epic Collection: Toy Soldiers TP
  • Guardians of the Galaxy Epic Collection: Quest for the Shield TP

Рэсурсы: patreon.com/comicsby leagueofcomicgeeks.com

Пакінуць адказ