Дзень новых коміксаў. 8 студзеня 2025

Рэсурсы: patreon.com/comicsby leagueofcomicgeeks.com
Magik
Ashley Allen, Germán Peralta
МІСТЫЧНАЯ МУТАНТКА ІДЗЕ НА ПАЛЯВАННЕ ЗА ДЭМАНАМІ Ў СВАІМ НОВЫМ АНГОІНГУ!
Член Людзей-Ікс Ільяна Распуціна пачынае свой уласны шлях з новымі саюзнікамі і цёмнымі сіламі, што сталі супраць яе. Нешта старажытнае прачнулася пад лёдам Аляскі. Але, на жаль для гэтага нешта, цяпер гэта тэрыторыя Магік!
Аўтар тэксту — зорка Эшлі Аллен (X-MEN: BLOOD HUNT – MAGIK, MARVEL ZOMBIES: BLACK, WHITE & BLOOD), мастак — непераўзыдзены Герман Перальта (LOKI, BLACK PANTHER). Гэта стыльная, дынамічная прыгода паляўнічай на дэманаў, у якой галоўную ролю грае адна з самых магутных і жорсткіх Людзей-Ікс!

Aquaman
Jeremy Adams, John Timms
НОВЫЯ СІЛЫ, НОВАЯ МІСІЯ… КАРОЛЬ ВЯРТАЕЦЦА!
Пасля падзей Absolute Power здольнасці Артура Кэры эвалюцыянавалі і дасягнулі неверагоднай сілы, і цяпер гэты кароль гатовы выкарыстаць іх, каб даць сур’ёзны адпор ворагам. З кожнага з сямі акіянаў з’явіліся велізарныя водныя Кайдзу, і толькі здольнасці Аквамэна кіраваць вадой могуць спыніць іх. Але ці зможа ён гэта зрабіць, калі яго самога чакае пагібель?
На сцэну выходзіць Дагон, праваднік Артура ў ягоным пошуку таямніц «блакіту». Але якая смяротная таямніца чакае Артура на гэтым шляху?
Гэта зусім новая эпоха для Аквамэна ад прызнаных аўтараў Джэрэмі Адамса (The Flash, Green Lantern) і Джона Тымса (Action Comics), якая прымусіць вас апладзіраваць стоячы!

Daredevil: Unleash Hell – Red Band
Erica Schultz, Valentina Pinti
ЗАБОЙСТВА — ГЭТА МАСТАЦТВА!
Гвалт і акультныя таямніцы, якія віруюць па ўсім Сусвеце Marvel, дабіраюцца і да Кухні Пекла! Па горадзе пачынаюць з’яўляцца жудасныя месцы злачынстваў, і ўсе сляды паказваюць на немагчымага злачынца: МЮЗУ!
Аддаленая ад Мэта Мэрдока, Электра павінна раскрыць жудасную праўду так, як гэта мог бы зрабіць толькі Дэрдэвіл…

The Lucky Devils
ШЧАСЛІВЫЯ Д’ЯВАЛЫ — гэта гісторыя пра двух бунтарскіх дэманаў, якія вырашаюць пачаць рэвалюцыю ў Пекле, — і пра двух звычайных дваццацігадовых людзей, якіх яны збіраюцца выкарыстаць для гэтага.
Вас чакае сатырычны погляд на Добрае і Злое. ШЧАСЛІВЫЯ Д’ЯВАЛЫ па-новаму і весела даследуюць д’ябальскія здзелкі і спакусы ў дынамічным і надзвычай смешным аповедзе.

New Champions
Steve Foxe, Ig Guara, Ivan Fiorelli
ХТО ТАКІЯ НОВЫЯ ЧЭМПІЁНЫ?
Што аб’ядноўвае чатырох дзяцей, чые жыцці былі разбураныя Гідрай, загадкавага пратэжэ Пунсовай Ведзьмы, праклятага гульца ў ролер-дэрбі і ўцекача з Ваканды? Не так шмат! Але калі таямнічыя сілы Хэлруна актывуюцца і збіраюць іх разам, ім давядзецца хутка навучыцца працаваць як каманда — інакш іх чакае гнеў Культу Хелы!
Стыў Фокс і Іван Фіярэлі (TIMESLIDE) аб’ядноўваюцца, каб прадставіць новае пакаленне герояў Marvel!
Топ-10 самых чаканых коміксаў Marvel на гэтым тыдні:
- The Amazing Spider-Man #65
- Uncanny X-Men #8
- Ultimate Black Panther #12
- Wolverine #5
- Magik #1
- NYX #7
- All-New Venom #2
- Sentinels #4
- Daredevil: Unleash Hell – Red Band #1
- Namor #6
Топ-10 самых чаканых коміксаў DC на гэтым тыдні:
- Absolute Batman #4
- Batman and Robin #17
- Batman: Dark Patterns #2
- Aquaman #1
- DC vs. Vampires: World War V #6
- Batman: Wayne Family Adventures #146
Топ-10 самых чаканых альтэрнатыўных коміксаў на гэтым тыдні:
- Transformers #16
- Geiger #10
- What’s the Furthest Place From Here? #21
- The Lucky Devils #1
- Snotgirl #17
- Teenage Mutant Ninja Turtles: Mutant Nation #3
- Napalm Lullaby #8
- Moon Man #6
- Kill All Immortals #5
- Teenage Mutant Ninja Turtles: Saturday Morning Adventures #20
Топ-10 самых чаканых зборнікаў на гэтым тыдні:
- Falling in Love on the Path to Hell Vol. 1 TP
- Birds of Prey Vol. 2: Worlds Without End TP
- Chainsaw Man Vol. 17 TP
- DC Finest: Aquaman – The King of Atlantis TP
- Wolverine: Madripoor Knights TP
- Symbiote Spider-Man 2099 TP
- Guardians of the Galaxy Modern Era Epic Collection: War of Kings TP
- StormWatch: The Road to the Authority Compendium TP
- Sakamoto Days Vol. 15 TP
- The Batman & Scooby-Doo Mysteries Vol. 5 TP
