Дзень новых коміксаў. 9 красавіка 2025
На гэтым тыдні адбудзецца перазапуск “Цудоўнага Чалавека-павука”, спадзяемся комікс стане лепш і прыцягне да сябе яшчэ больш чытачоў. У любым выпадку, за гэтым трэба будзе паназіраць. Так сама звернем вашу ўвагу на цікавую альтэрнатыву: “Vatican City” ад Марка Мілара і “Adventure Time” – вяртанне культавага мальтсерыяла ў коміксы праз 10 гадоў.

The Amazing Spider-Man
Joe Kelly, Pepe Larraz, John Romita Jr.
ЖЫВЫ І ПУСКАЕ ПАВУЦІНУ! Новая эра ЦУДОЎНАГА ЧАЛАВЕКА-ПАВУКА пачалася! Пітар, як ні дзіўна, застаўся без працы і шукае новую, але яго пошукі перапыняе БУЙНЫ НАЛЁТ РЫНО, які — толькі вяршыня злавеснага айсберга. Які галоўны злодзей з сусвету Павука стаіць за кулісамі і ўзбройвае іншых зладзеяў, уключаючы аднаго, якога мы не бачылі БОЛЕЙ ЗА СЕМ ГАДОЎ?! І што, дарэчы, задумвае Норман Осбарн без сваёй постаці Гобліна?..
Новы перазапуск асноўнай серыі пра Чалавека-павука – самага папулярнага персанажа Марвел.

Fire & Ice: When Hell Freezes Over
Joanne Starer, Stephen Byrne
ПРАЦЯГ ПАДЗЕЙ З КОМІКСАЎ ABSOLUTE POWER І DC ALL IN SPECIAL!
У падзеях глабальнага івэнту Absolute Power ад DC, Фаер і Айс нарэшце дасягнулі таго, пра што Фаер заўсёды марыла. Дынамічны дуэт трыумфальна вярнуўся ў шэрагі Лігі Справядлівасці — ды яшчэ падчас глабальнага крызісу! Але калі крызіс быў пераадолены, дым развеяўся, а ўсе суперсілы адноўлены, Айс раптам пачала выпускаць некантраляваныя струмені агню, а ў Фаер на пальцах сталі ўтварацца ледзяныя крышталі. Упс…
З памянянымі сіламі і без бачнага рашэння, Фаер і Айс хаваюцца ў Смолвіле, каб прыйсці ў сябе. І тут яны разумеюць, што іх новы стан робіць іх не проста «былымі героямі», а пагрозай для мясцовай супольнасці, якую яны ўжо паспелі палюбіць. Але ў Фаер заўсёды ёсць план — хай сабе і не надта прадуманы! І калі яна пачынае капацца ў чароўнай торбе Затанны ў пошуках хуткага рашэння… што можа пайсці не так? Ну, акрамя таго, што ўсё. Зноў.

Vatican City
Mark Millar, Narwhal
Абсалютна новая серыя ад аўтара-бестселера New York Times Марка Мілара!
Свет ахоплены вампірскім апакаліпсісам — усе мужчыны, жанчыны і дзеці загінулі… акрамя дзвюх тысяч турыстаў, што схаваліся за сценамі і святымі рэліквіямі Ватыкана.
Але вампіры збіраюцца мільёнамі за межамі, і ўзнікае пытанне: колькі часу яны змогуць пратрымацца? Бо монстры могуць чакаць вечна.

Adventure Time
Nick Winn
АДВЕНЧАР ТАЙМ ВЯРТАЕЦЦА ў АБСАЛЮТНА НОВЫМ АНГОІНГУ ад зорнай каманды сучасных творцаў!
«НАЙЛЕПШЫЯ СЯБРЫ» пачынаюцца тут — з зусім новай прыгоды, што рыхтавалася амаль дзесяць гадоў! Калі Фін і Джэйк ратуюць нядаўна ўсталяваную Прынцэсу Камп’ютар ад лап злыдня Льдзянога Караля (ён усяго толькі хоча сабе нявесту, хіба гэта так шмат?!), яны суправаджаюць яе назад у Каралеўства Камп’ютараў. Там яна даручае нашым цалкам матэматычным героям новае заданне: знайсці легендарны Энхірыдыён — магутнае кіраўніцтва для герояў — і прынесці ёй, каб яна магла адсканіраваць яго ў сваю лічбавую бібліятэку!
Але дзе ж яго шукаць? І як?! Эпічнае падарожжа чакае Фіна і Джэйка… Але ці застануцца яны найлепшымі сябрамі да самага канца? Ці іх сяброўства пройдзе сур’ёзнае выпрабаванне?
Фэнтэзі і сяброўства аб’ядноўваюцца, калі любімыя героі анімацыйнага свету Adventure Time вяртаюцца ў коміксы, каб працягнуць свае прыгоды, адзначаныя прэміяй Айснера!
Усё пачынаецца з «Найлепшых сяброў, частка 1» ад мультыплікатара і аніматара Ніка Вінна (Bloody Mary) — і першай часткі штомесячнай дадатковай гісторыі ад класічнага сцэнарыста і мастака Adventure Time Дэрэка Балларда (Cartoonshow), фіналіста кніжнай прэміі LA Times 2024!

The Great British Bump-Off: Kill or Be Quilt
John Allison, Max Sarin
Новая ўтульная дэтэктыўная гісторыя ад Джона Элісана і Макса Сарына (Giant Days), працяг іх хіту пра кулінарныя забойствы The Great British Bump-Off.
Няўжо існуе адпачынак з меншай колькасцю драмы, чым спакойнае падарожжа на лодцы па ціхіх каналах Ёркшыра? Здавалася б, так. Але, на жаль для Шоны Уікл, уцёкі ад ядавітых правінцыйных варожасцяў (і гарачых рамантычных сувязяў) становяцца няпростай задачай, калі ты рухаешся з хуткасцю ўсяго две-тры мілі на гадзіну. І, што яшчэ горш, яна хутка даведаецца, наколькі знішчальна дарагім можа быць вузел, завязаны спехам…

Golden Rage: Mother Knows Best
Chrissy Williams, Lauren Knight
У свеце, дзе старых і бясплодных жанчын лічаць непатрэбнымі для грамадства і высылаюць на востраў, Golden Rage расказвае пра іх “залатыя гады”, поўныя сяброўства, выпечкі дэсертаў — і бітваў насмерць.
Mother Knows Best — гэта працяг першай мінісерыі Golden Rage, якая дорыць чытачам новую, яркую прыгоду.
Створаная сцэнарысткай Крысі Уільямс (рэдактарка Die, The Wicked + The Divine), мастачкай Лорэн Найт (Buffy the Vampire Slayer) і калярысткай Сафі Доджсан (Bitter Root), гэта першы выпуск з новай пяцічастковай серыі, дзе Battle Royale сустракаецца з The Golden Girls.
Топ-10 самых чаканых коміксаў Marvel на гэтым тыдні:
- The Ultimates #11
- Uncanny X-Men #13
- The Amazing Spider-Man #1
- Daredevil #20
- The Incredible Hulk #24
- Storm #7
- Phoenix #10
- Laura Kinney: Wolverine #5
- Spider-Gwen: The Ghost-Spider #12
- Doctor Strange of Asgard #2
Топ-10 самых чаканых коміксаў DC на гэтым тыдні:
- Absolute Batman #7
- Action Comics #1085
- Batman and Robin #20
- Batman: Dark Patterns #5
- Aquaman #4
- Green Lantern Corps #3
- DC vs. Vampires: World War V #8
- DC Horror Presents: Creature Commandos #6
- Fire & Ice: When Hell Freezes Over #1
- Batman: Wayne Family Adventures #159
Топ-10 самых чаканых альтэрнатыўных коміксаў на гэтым тыдні:
- Transformers #19
- Spawn #363
- Geiger #13
- The Moon Is Following Us #8
- Phantom Road #11
- Teenage Mutant Ninja Turtles: Nightwatcher #7
- Vatican City #1
- G.I. Joe: A Real American Hero – Jinx #1
- Star Trek: Lower Decks #6
- Adventure Time #1
Топ-10 самых чаканых зборнікаў на гэтым тыдні:
- Uncanny X-Men by Gail Simone Vol. 1: Red Wave TP
- DC Finest: Batgirl – Nobody Dies Tonight TP
- Booster Gold: The Complete 2007 Series Book Two TP
- X-Factor by Mark Russell Vol. 1: Please Like and Share TP
- The Amazing Spider-Man Epic Collection: Venom TP 2025 Edition
- Star Wars: The High Republic – The Edge of Balance: Premonition TP
- Venom War: Wolverine / Deadpool TP
- Violator TP
- Annihilation 2099 TP
- Deadpool Kills The Marvel Universe Again TP
