Якія коміксы пачытаць у маі 2025. Альтэрнатыва (частка 1)
Коміксаў альтэрнатыўных выдавецтваў выходзіць даволі шмат. Тым больш, што акрамя мая нам трэба не згубіць прапушчаную другую палову красавіка. Таму прыйдзецца раздзяліць на дзве часткі гэты агляд коміксаў.

The Witcher: The Bear and The Butterfly
Simon Spurrier, Stephen Green, Hassan Otsmane-Elhaou (!!!)
Новая гісторыя пра Ведзьмара. Звяртае на сябе ўвагу тым, што да яе стварэння ўдалося прыцягнуць такіх зорак, як Сімон Спур’е і Хасан Отсманэ-Эльхаў.
Геральт адпраўляецца ў аддалены гарадок, дзе, па чутках, вампір забівае гараджан. Узнагарода сабрала самых розных паляўнічых на монстраў, і сярод іх ёсць яшчэ адзін ведзьмар са Школы Мядзведзя, люты канкурэнт за ўзнагароду.
Пачатак міні-серыі 23 красавіка.

Arcana Royale
Cullen Bunn, A. C. Zamudio
Новы комікс ад майстра жахаў у комікс-індустрыі Калена Бана.
Хадсан Трэмейн з’яўляецца вулічным гульцом, які выйграў грошы ў кожнай гульні з высокімі стаўкамі ў Вегасе. Яна зрабіла сабе імя, але таксама нажыла нямала ворагаў у ігральным свеце. Калі яе запрашаюць прыняць удзел у самым падпольным картачным турніры з усіх – Arcanos Mysterinos, – яна разумее, што стаўкі тут вышэй, чым яна калі-небудзь магла сабе ўявіць.
Уявіце сабе таемны турнір па покеры, у якім чараўнікі, дэманы і напаўбагі гуляюць, выкарыстоўваючы набор загадкавых карт, падобных на карты Таро. Гэтыя гульні вызначаюць лёс свету… многіх светаў… добра гэта ці дрэнна. У гэтую гульню заўсёды гулялі таемна, хаваючы яе ад цікаўных вачэй смяротных.
Дагэтуль.
Хадсан заўсёды была гатовая зрабіць стаўку на сябе, але гуляць за лёс усяго чалавецтва – гэта тое, чаго яна ніяк не чакала!

Blood & Thunder
Benito Cereno, E.J. Su, Robert Kirkman
Новы праект ад Роберта Кіркмана. Гэтым разам яму належыць ідэя, таму яго імя на вокладцы.
Дзеянне адбываецца ў далёкім будучыні, дзе зямля інтэгравала іншапланетныя расы ў новае грамадства, і “Кроў і гром” гуляюць па цалкам новых правілах… і ім трэба будзе раскрыць цэлы шэраг новых злачынстваў.
Паляўнічая за галовамі Акелдама “Блад” Бледсо і яе сварлівы пісталет Гром – лепшыя з тых, хто ўмее лавіць дрэнных хлопцаў. Аднак, калі самая небяспечная злачынца галактыкі збягае з турмы, крывавы паляўнічы выводзіць яе на шлях, які адкрые сакрэты пра яе мінулае, сучаснасць і будучыню… і вось тады ўсё становіцца па-сапраўднаму дрэнна.
За апошнія два гады гэта ўжо другі комікс Роберта Кіркмана, у якім зброя размаўляе з яе ўладальнікам.

Invincible Universe: Battle Beast
Robert Kirkman, Ryan Ottley
Новы комікс з сусвету “Непераможнага”. Гэтым разам яго аўтар Роберт Кіркман выступае ў якасці сцэнарыста. А малюе – Раян Отлі!
ЛЕПШАЯ НОВАЯ (НЕ ЗУСІМ) СЕРЫЯ ПРА СУПЕРГЕРОЯЎ У СУСВЕЦЕ! Апантаны смагай гвалту, Баявой звер гойсае па Сусвету ў пошуках адзінага воіна, які быў бы мацней яго, і слаўнай смерці, яго адзінай узнагароды. Але нават у Сусвеце магутных Вілтрумітаў, такіх як Непераможны і Усемагутны, здаецца, што ніхто не зможа спыніць самага смяротнага воіна галактыкі… калі толькі ён не зробіць неймавернае.
Аўтары раскрываюць сакрэтную гісторыю Баявога звера, якая ідэальна падыдзе як для даўніх прыхільнікаў (без спойлераў!), так і для новых чытачоў.
Першы выпуск – 14 мая, і далей – штомесяц.
Працяг будзе…
