Хатняя старонка што пачытаць Якія коміксы пачытаць у маі 2025. Альтэрнатыва (частка 2)

Якія коміксы пачытаць у маі 2025. Альтэрнатыва (частка 2)

Хоць май ужо даўно ззаду, трэба замацаваць у памяці, што выйшла ў альтэрнатыўшчыкаў у апошні месяц вясны.

Якія коміксы пачытаць у маі 2025. Альтэрнатыва (частка 1)

Exquisite Corpses

James Tynion IV, Michael Walsh, Jordie Bellaire

Кожныя пяць гадоў на Хэлоўін найбагатыя сем’і Амерыкі ладзяць гульню. Дванаццаць самых смяротных людзей у свеце скідваюць у маленькі горад з адной мэтай: апошні выжылы забойца атрымлівае перамогу. А для жыхароў Оўк-Вэлі, штат Мэн — сёлетняй няшчаснай арэны — задача значна прасцейшая: выжыць да раніцы.

Перажывіце комікс-падзею, якой яшчэ не было, ад Джэймса Тайньёна IV і Майкла Уолша, што вядуць каманду самых захапляльных творцаў індустрыі. У трынаццаці прасякнутых крывёй раздзелах аўтары будуць супрацоўнічаць і змагацца, каб вызначыць, хто пераможа, а хто памрэ — і гульня пачынаецца ў гэтым патройна-вялікім дэбютным выпуску!

Паспеў прагартаць першы выпуск, і ён сапраўды вельмі вялікі. Падзеі ў коміксе разгортваюцца вельмі павольна, адразу ўводзяць шмат персанажаў, што вельмі знаёма па коміксах Тайніёна. Спадабаліся старонкі-візіткі забойцаў – нагадваюць плакаты байцоў або застаўку перад боем у відэагульнях.

Huck: Big Bad World

Mark Millar, Rafael Albuquerque

Пасля таго як стала вядома, што Хак валодае звышздольнасцямі, і ён высачыў доктара, які даў гэтыя здольнасці яму і яго маці, здавалася б, што цяпер ён нарэшце зможа вярнуцца да простага жыцця, якое палюбіў: кожны дзень рабіць адну добрую справу і дарыць жыхарам свайго маленькага гарадка пачуццё бяспекі і клопату, становячыся той зменай, якую кожны хацеў бы бачыць у свеце. Але раптам таямнічы чалавек паведамляе яму, што ён з маці — не АДЗІНЫЯ звышлюдзі на свеце; шмат хто хаваецца, гэтак жа як і яны.

Мілар і Альбукерке ў адным коміксе? Дайце два!

The Curse of Sherlee Johnson

Daniel Henriques, Jonathan Glapion, FCO Plascencia

Што здарылася з Шэрлі Джонсан, сямігадовай ахвярай знакамітага серыйнага забойцы Білі Кінкэйда? «ПРАКЛЁН ШЭРЛІ ДЖОНСАН» — эпічная новая частка Сусвету Спаўна — даследуе лёс гэтай нявіннай дзяўчынкі. Яе жахлівыя прыгоды разам з Незнаёмцам будуць раскрыты, а разам з імі — і свет, у якім яна цяпер жыве.

Гэтая гісторыя, народжаная ў знявечанай свядомасці Даніэла Энрыкеса і ўвасобленая ілюстрацыямі прызнанага мастака Джонатана Глэпіёна, адкрые чытачам часткі Сусвету Спаўна, якіх яны яшчэ ніколі не бачылі.

Mommy Blog

Marguerite Bennett, Eleonora Carlini

У гэтай ядзернай, жорсткай і абуральнай чорнай камедыі Астрыд — амбітная «супер-мамачка» з сацсетак — сочыць за сваёй гламурнай дачкой, ахоўваемай супольнасцю пасля знікнення некалькіх суседскіх дзяцей. Перакананая, што недзе хаваецца драпежнік, яна кідае ўсю сваю кемлівасць, крэатыўнасць, цукар і перац на тое, каб злавіць забойцу — і калі яе суперніцы ў барацьбе за званне «Мамачка года» апынуцца на шляху бензапілы, дык што ж — каб зрабіць бязжорсткі амлет, трэба і некалькі яек разбіць, ці не так?

Ад сцэнарысткі Маргарыт Бэнэт (Witchblade, аўтарка Animosity) і мастачкі Элеаноры Карліні (Captain Marvel, Vicarious) — гэта трывожная чорная камедыя, якая паказвае, які жах можа хавацца нават у сэрцы звычайнай прыгараднай мамы!

Уаншот.

Пакінуць адказ