Абсалютная Зялёная страла #1 2026 – агляд комікса
Нягледзячы на назву, галоўны персанаж у гэтай альтэрнатыўнай гісторыі – Дзіна Лэнс Чорная Канарэйка. У мінулым – паліцэйская і дзяўчына Олівера Квіна “Зялёная страла”, у цяперашнім – целаахоўніца для VIP- кліентаў, вымушаная зарабляць на дарагія лекі для свайго хворага бацькі.
Неўзабаве, яе новым кліентам становіцца мільярдэр. Ён ўзбагаціўся, падманваючы мільёны людзей, і застаўся пры гэтым бескарным. Яго мэты – абараніцца ад новага таямнічага мсіўца і даведацца, што хаваў ад усіх Олівер Квін.
Ці трэба казаць, што ўсё пойдзе не па плане, калі персанажы паспрабуюць улезць у пячору Зялёнай стралы? І вы дакладна не здагадаецеся, што яны знойдуць у яго логаве.
Серыя коміксаў працягвае тэму барацьбы з карпаратыўным злом і алігархамі, якая ўласна і арыгінальнаму коміксу, і ўсяму Абсалютнаму сусвету. Простыя людзі не могуць нічога зрабіць з мільярдэрамі-злачынцамі, ну хіба толькі ўсмяхнуцца, калі адлятае іх чарговая часціна цела.
Absolute Green Arrow 1 быў апублікаваны 20 мая 2026.
