Хатняя старонка агляд коміксаў Midnight Spider-Man (2026) #1 – водгук

Midnight Spider-Man (2026) #1 – водгук

Новае пераасэнсаванне гісторыі Пітэра Паркера ў жанры хорару. Месцамі малюнкі могуць выклікаць агіду сваёй дэталізацыяй: унутраныя органы, рэшткі біялагічных мас, чарвякі і казуркі. Калі вас гэта не палохае, працягвайце чытаць – і атрымаеце гісторыю, якая вас зацягне.


Тут павук – гэта не ідэалістычны сімвал, які нам спрабуюць прадаць апошнім часам. Гэта жудасная істота, смертаносная пачвара, якая з кожнай старонкай набліжаецца да нас усё бліжэй.


Новы слоган комікса: «Улада стварае пачвараў, а пачвары – гэта пачвары. Яны робяць тое, што звычайна робяць монстры».


Асобнай увагі заслугоўвае сусвет, у якім адбываюцца падзеі. Улада тут, па сутнасці, належыць карпарацыям, якія называюць навукай эксперыменты над людзьмі. Задзейнічаныя ўсе: Оскарп, Хаммер, Роксан, а таксама нейкія карпарацыі з Расіі і Усходняй Еўропы.

Каго яшчэ можна сустрэць ужо ў першым выпуску? Дзядзьку Бэна, Феліцыю Хардзі, Курта Конарса, Хэнка Піма, а недзе ў кулуарах гучыць і імя доктара Актавіўса. Карацей, каст проста выдатны.

Пітэр Паркер яшчэ малады і верыць у ідэалы. У поўнач яму споўніцца 18 гадоў, але менавіта ў гэтую ноч адбудзецца і тое, што павінна адбыцца ў яго жыцці.

Працяг будзе…

Пакінуць адказ