Хатняя старонка агляд коміксаў Rogue #1 (2026) (агляд комікса)

Rogue #1 (2026) (агляд комікса)

Што калі лідарка міратворчай каманды Uncanny X-men нарабіла па маладосці столькі дрэнных рэчаў, што нават вымушана была вычысціць сваю памяць з дапамогай тэлепата-мутанта, каб усё забыць?

Што калі яна выпадкова сустрэне на інвалідным вазку адну з сваіх ахвяр мінулых дзён і ноччу яе пачнуць пераследваць кашмары?

Новы комікс – гэта новая персанальная серыя пра Роўг, якая будзе складацца з чатырох выпускаў. Мы даведаемся пра крывавыя эпізоды гераіні з яе мрочнага мінулага, калі яна дзейнічала ў адной камандзе злачынцаў з Місцік і Шаблезубым.

Самой Роўг будзе складана разабрацца з успамінамі, бо дакладна невядома, ці належаць яны ёй, ці іншым персамажам, з якімі яна кантактавала. І гэта робіць комікс цікавым. Бо так можа высветліцца, шмат чаго цікавага. За дапамогай яна звяртаецца да старых знаёмых…

Пакінуць адказ