Хатняя старонка агляд коміксаў Barbara Gordon: Breakout (2026) #1 – агляд комікса

Barbara Gordon: Breakout (2026) #1 – агляд комікса

Бэтгёл (Барбара Гордан) адважваецца на адчайнае дзеянне – пранікнуць без прыкрыцця, без маскі і гаджэтаў у самую абароненую турму – Супермакс.

Больш таго, яна робіць гэта не як супергераіня, а як дачка былога камісара Джыма Гордана, а значыць знаходзіцца ў турме пасярод ворагаў яе бацькі будзе яшчэ небяспечней. Яна проста дазволіла сябе схапіць і асудзіць.

Новы камісар Готэма Вандал Сэвэдж аб’явіў вайну супраць Бэтсям’і, а Супермакс зрабіў турмой, куды накіроўвае ўсіх схопленых “добрых хлопцаў”, а там ужо можа здарыцца ўсё што заўгодна. Не прайшло шмат часу, як сталі прыходзіць звесткі, што тыя ці іншыя “добрыя людзі” нібы кончылі самагубствам. Заданне Барбары Гордан – даведацца, што там адбываецца на самай справе. Гэта было яе рашэнне, і Бэтмэн быў не супраць.

Комікс зацягвае з першых старонак, малюнак прыемны.

Выпуск 1 выйшаў 13 мая. Серыя звязаная з падзеямі асноўнай серыі “Бэтмэн”.

Пакінуць адказ