Хатняя старонка агляд коміксаў Alias. Red band #1(2026) – агляд комікса

Alias. Red band #1(2026) – агляд комікса

Джэсіка Джонс выйшла замуж за мэра Нью-Ёрка, што кардынальна змяніла яе жыццё.

Па-першае, ёй прыйшлося адмовіцца ад ліцэнзіі прыватнага дэтэктыва, бо сваімі расследваннямі яна ставіла пад сумнеў кампетэнцыі паліцыі.

Па-другое, яна стала аб’ектам пераследу з боку папарацы, якія ўчапіліся за яе дзёрзкі характар і цяпер выпускаюць газеты са скандальнымі шапікамі тыпу “Жонка мэра тое, жонка мэра сёе…”

Але калі яна знаходзіць мёртвыя целы сваіх суседзяў, яна не можа не ўлезць у новую крымінальную справу па самыя вушы. А дапаможа ёй у гэтым жонка папярэдняга мэра – Ціфозная Мэры, – хоць яны і не сяброўкі.

Гісторыя будзе складацца з 5 выпускаў. Нас чакаюць сямейная драма, пошукі сярыйных забойцаў, праблемы з законам і надакучлівай прэсай.

Першы выпуск выйшаў 11 сакавіка

Пакінуць адказ