Lobo #1 (2026) – агляд комікса
Лобо – увасабленне анцігероя. Калі штосьці яму не падабаецца – ён зробіць з цябе інваліда ці прытушыць аб цябе сыгарэту. Але менавіта такія персанажы зараз у трэндзе. Так палічыла адна мега-карпарацыя, якая спецыялізуецца на вытворчасці папулярных серыялаў, і вымусіла Лобо стаць іх новай зоркай рэаліці-шоў. Нічога складанага, яму проста трэба заставацца самім сабой, і грошы пацякуць да яго ракой.
Бонусам гэтага выпуску стане гісторыя Лобо ад моманту яго нараджэння да прызнання ў закаханасці да Цуда-жанчыны падчас івэнту DC K.O. Так, аказваецца, б’еш, значыць любіш – гэта таксама пра яго.
У коміксе вас чакае захапляльны сцэнарый Скоці Янга з мноствам сюжэтных паваротаў праз кожную старонку і выдатны дэталізаваны малюнак Хорхе Кароны.
#1 Lobo выйшаў 18 сакавіка.
